Бэлты (герб)

Бэлты, або Белты (польск.: Bełty) — польскі і вялікалітоўскі шляхецкі герб. Лічыцца, што гэты герб у XI ст. быў перанесены ў Польшчу з Маравіі, а пасля Гарадзельскай уніі пачаў выкарыстоўвацца і ў Вялікім княстве Літоўскім. Найранейшая пісьмовая ўзгадка адносіцца да 1412 года[1]. Мае некалькі адмен, сярод іх герб «Календа».

герб "Бэлты"
POL COA Bełty.svg
Дэталі
Выкарыстанне шляхецкі герб

АпісаннеПравіць

Тры срэбных дроцікі ці тры арбалетных балты складзены зоркаю на чырвоным полі, сярэдні з іх астрыём уверх. На навершы пяць стравусіных пёраў.

Гербам карыстаюццаПравіць

Бадзінскія (Badinski), Бэлты (Белты, Belt), Бэлтовічы (Белтовічы, Beltowicz), Бенедыктовічы (Benedyktowicz), Бянешкі (Beneszko), Больтц (Boltz), Хахонскія (Chochonski), Хахароўскія (Chochorowski), Цірыссэр (Cirisser), Гранеўскія (Graniewski), Ядзескі (Ядзешкі, Iodziesko, Iodzieszko), Янушоўскія (Januszowski), Кірдзеі (Kierdej, Kierdey, Kierdey Radzinowoyski), Календы (Kolenda, Koleda), Каляндоўскія (Koledowski), Пятржыцкія (Pietrzycki), Пілінскія (Pilinski), Патарчыцкія (Potarczycki), Патаржыцкія (Potarzycki), Пажарыскія (Pozaryski), Пазнякі (Pozniak), Пазаржыцкія (Pozorzycki), Пылінскія (Pylinski), Радзіваноўскія (Radziwanowski, Radziwonski), Страдэцкія (Stradecki), Стржэльніцкія (Strzelnicki), Смяхоўскія (Smiechowski), Сняхоўскія (Sniechowski), Вальшлегер (Wolszleger), Звяркоўскія (Zwierkowski).

  • Бэлты змененыя: Ядзешкі (Jodzieszko), Календы (Koleda), Пылінскія (Pylinski), Рэмбоўскія (Rembowski), Сыманалевічы (Сіманалевічы, Symonolewicz).

СпасылкіПравіць

ЗноскіПравіць

  1. Alfred Znamierowski. Herbarz rodowy. — Warszawa: Świat Książki. — ISBN 83-7391-166-9.