Полацкія ўніяцкія архіепіскапы
уніяцкі
Полацкія ўніяцкія архіепіскапы — епіскап уніяцкай царквы ў межах Вялікага Княства Літоўскага ў час існавання Рэчы Паспалітай, а пасля Расійскай імперыі, кіраўнік Полацкай уніяцкай архіепархіі.
Полацкімі ўніяцкімі архіепіскапамі былі:
- Герман Загорскі (Рыгор Іванавіч, праваслаўны епіскап 22.9.1595 — 9.10.1596, пасля ўніяцкі — 1600)
- Гедэон Бральніцкі (1601—1618)
- Іасафат Кунцэвіч (1618 — 12.11.1623, з 1617 епіскап-суфраган віцебскі і каад’ютар полацкі)
- Антоній (Анастасі) Сялява (1624—1655)
- Нікіфар Ласоўскі (1643—1651 каад’ютар полацкі)
- Гаўрыла Календа (1655—1674, з 1653 каад’ютар полацкі)
- Кіпрыян Жахоўскі (1674 — 2.10.1693)
- Марцыян Белазор (1697 — 18.6.1707)
- Сільвестр Пяшкевіч (1709 — 8.9.1714)
- Фларыян Грабніцкі (1714 — 18.7.1762)
- Ясон Юноша-Смагажэўскі (1762—1783, з 1752 каад’ютар полацкі)
- Іраклій Лісоўскі (1783—1794)
- Лявон Духноўскі (1794—1797)
- Рыгор Кахановіч (1797—1809)
- Ян Красоўскі (1809—1826)
- Якуб Адам Акела-Мартусевіч (1826—1833)
Пасля смерці Якуба Мартусевіча ў 1833 Полацкае ўніяцкае архіепіскапства было скасавана, а яго тэрыторыя далучана да Беларускага ўніяцкага архіепіскапства, з кафедрай у Полацку. Беларускімі ўніяцкімі архіепіскапамі былі:
- Іасафат Булгак (17.4.1833 — 25.2.1838)
- Васіль Лужынскі (1838 — 6.3.1839, пасля праваслаўны епіскап)
Гл. таксама
правіцьЛітаратура
правіць- Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej, Poznań, T.1-31, 1879—1908.