Ясон Смагаржэўскі
Ясон Смагаржэўскі (3 сакавіка 1715 — 1 лютага 1788) — царкоўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай. Уніяцкі архіепіскап полацкі (1762—1780), мітрапаліт кіеўскі, галіцкі і ўсяе Русі (з 1780). Кавалер Ордэна Св. Станіслава (1767)[2].
Ясон Смагаржэўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Дыяцэзія | Руская ўніяцкая царква | ||||||
Папярэднік | Леў Шаптыцкі | ||||||
Пераемнік | Феадосій Растоцкі | ||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Полацкая, віцебская і мсціслаўская архіепархія | ||||||
Папярэднік | Фларыян Грабніцкі | ||||||
Пераемнік | Іраклій Лісоўскі | ||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | каталіцкі святар, каталіцкі біскуп | ||||||
Нараджэнне |
3 сакавіка 1715[1] |
||||||
Смерць |
1 лютага 1788 (72 гады) ці 1 лістапада 1788 (73 гады) |
||||||
Дынастыя | Смагажэўскія[d] | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьПрадстаўнік шляхецкага роду Смагаржэўскіх герба «Юноша», што паходзілі з Ваўкавыскага павета. Спярша быў рымска-каталіком, аднак каля 1731 уступіў у ордэн базыльянаў Св. Іасафата.
Вывучаў тэалогію і філасофію ў Грэчаскім калегіуме ў Рыме (1734—1740). У 1740 зрабіўся святаром. 3 1747 был генеральным афіцыялам і вікарыям Кіеўскай мітраполіі. Каля 1752—1758 на даручэнне мітрапаліта Ф. Грабніцкага знаходзіўся ў Рыме.
Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай 16 верасня 1772 мусіў прысягнуць на вернасць Кацярыне II, у выніку чаго атрымаў 2 дэканаты мітрапаліцкай епархіі (Гомельскі і Рагачоўскі, 1773) і Смаленскую епархію (1778). Гэта паставіла пад яго ўладу ўсе парафіі ў землях, уключаных у склад Расійскай імперыі.
Абараняў пазіцыі Грэка-Каталіцкай Царквы як ад спробаў пераводу сваіх вернікаў у праваслаўе Сінода Расійскай Праваслаўнай Царквы, так і ў каталіцтва лацінскага абраду. Імкнуўся абмежаваць дзейнасць праваслаўнага епіскапа Віктара Садкоўскага, вярнуць парафіі, якія прынялі праваслаўе, забараніць святарам з Расіі працаваць у прыходах.
У 1774 дамогся ад рымскай курыі пацвярджэння даўняй пастановы (1624) аб забароне ўніятам пераходзіць у лацінскі абрад. Таго ж года падрыхтаваў праект епархіяльнай семінарыі ў вёсцы Струнь каля Полацка (адкрылася ў 1806). Заахвочваў развіццё базыльянскіх школ.
З прычыны супрацьстаяння памкненням уладаў Расійскай імперыі ў рэлігійнай сферы 2 ліпеня 1780 Кацярына II пазбавіла Я. Смагаржэўскага расійскага падданства. Выехаў у Рэч Паспалітую, жыў у сваёй рэзідэнцыі ў горадзе Радамысль (Кіеўскае ваяводства). Заснаваў семінарыі ў Радамыслі і Жытоміры.
Намаганні Я. Смагаржэўскага не спынілі агульнай тэндэнцыі паслаблення Грэка-Каталіцкай Царквы.
Зноскі
Літаратура
правіць- Казуля С. Смагаржэўскі Ясон // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 597-598. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 591 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.