Іраклій (Лісоўскі)
Іраклій Лісоўскі (свецкае імя Іосіф; 1734, Полацкае ваяводства — 30 жніўня 1809) — царкоўны дзеяч Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі. Уніяцкі архіепіскап полацкі (з 1784), мітрапаліт кіеўскі, галіцкі і ўсяе Русі (з 1806, без зацверджання Папам Рымскім).
Іраклій | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Дыяцэзія | Полацкая, віцебская і мсціслаўская архіепархія | ||||||
Папярэднік | Ясон Смагаржэўскі | ||||||
Пераемнік | Ян Красоўскі[d] | ||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Руская ўніяцкая царква | ||||||
Папярэднік | Феадосій Растоцкі | ||||||
Пераемнік | Рыгор Кахановіч | ||||||
Дзейнасць | каталіцкі святар, каталіцкі біскуп | ||||||
Нараджэнне |
1734[1][2][…] |
||||||
Смерць |
30 жніўня 1809[2] |
||||||
Дынастыя | Лісоўскія[d] | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьПрадстаўнік беларускага шляхецкага роду Лісоўскіх герба «Вожык». Навучаўся ў школе пры кляштары дамініканцаў у Вушачах, дзе ўступіў у ордэн базыльян Св. Іасафата.
Быў ігуменам Полацкага манастыра пры Сафійскім саборы, а з 1778 — архімандрытам Ануфрыеўскага манастыра (Мсціслаўскае ваяводства). З 1780 член кансісторыі Полацкай уніяцкай епархіі.
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) і скасавання таго ж года Кацярынай II уніяцкіх епархій (апроч Полацкай) фактычна кіраваў усімі ўніятамі Расійскай імперыі.
Падтрымліваў утварэнне Галоўнай семінарыі пры Віленскім універсітэце (1803), адкрыў семінарыю для белага духавенства ў Полацку (1806).
Быў прыхільнікам ачышчэння абраднасці ад лацінскіх пазычанняў. Склаў і даслаў у Рым на зацверджанне службоўнік з паралельнымі царкоўна-славянскім і лацінскім тэкстам.
Дамогся ад імператара Аляксандра I утварэння ўнутры рымска-каталіцкай калегіі асобнага дэпартамента для ўніятаў (1805), старшынёй якога зрабіўся сам. Спрыяў выданню царскага дазволу для ўніятаў, якія прынялі лацінскі абрад, вярнуцца да папярэдняй веры.
Ва ўнутрыцаркоўнай барацьбе абапіраўся на падтрымку царызму. У 1795 забараніў уніяцкім святарам процідзейнічаць схіленню (часам гвалтоўнаму) сваіх вернікаў у праваслаўе. У 1805 спрыяў выданню загаду Пецярбургскай рымска-каталіцкай калегіі аб скасаванні базыльянскіх манастыроў.
Зноскі
- ↑ Herakliusz Lisowski // NUKAT — 2002.
- ↑ а б https://www.ipsb.nina.gov.pl/a/biografia/jozef-h-jez-przydomek-odrowaz-lisowski
Літаратура
правіць- Казуля С. Лісоўскі Іраклій // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 200. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 432 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
Спасылкі
правіць- Bishop Iraklij Listovskyj (англ.)