Ушачы

гарадскі пасёлак у Беларусі

Уша́чы[2] (трансліт.: Ušačy; мясцовае: Вуша́ча) — гарадскі пасёлак у Віцебскай вобласці Беларусі, цэнтр Ушацкага раёна, на р. Ушача. За 150 км на захад ад Віцебска і 36 км ад чыгуначнай станцыі Лепель. Вузел аўтамабільных дарог на Мінск, Віцебск, Полацк, Лепель, Глыбокае, Докшыцы. На заходняй ускраіне пасёлка возера Чаравечае. Насельніцтва 5 948 чал. (2017)[3].

Гарадскі пасёлак
Ушачы
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Гарадскі пасёлак з
Вышыня цэнтра
148 м
Насельніцтва
  • 5 802 чал. (1 студзеня 2023)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2158
Паштовы індэкс
211480
Аўтамабільны код
2
СААТА
2249551000
Афіцыйны сайт
ushachi.vitebsk-region.gov.by
(руск.)  (англ.)
Ушачы на карце Беларусі ±
Ушачы (Беларусь)
Ушачы
Ушачы (Віцебская вобласць)
Ушачы

Назва правіць

Назва Ушачы ад назвы ракі Ушача, якая балцкага паходжання.

Гэты корань таксама ў трох гідронімах Уша (прыток Віліі, Нёмана, Бярэзіны).

Корань Uš- з’яўляецца варыянтам кораня Us-. Абодва аднолькава ад індаеўрапейскага *aus- / *us- «блішчэць, ззяць», ад якога літоўскае aušra «зара», apy-ūšris «час перад світанкам», латышскае *Ūss (балцкае боства зары)[4][5].

Водныя назвы з коранем Us- / Uš- матываваныя блішчастасцю воднай паверхні. Назва ракі Ушача значыць «Блішчастая (рака)».

Гісторыя правіць

Вядомыя з XVI стагоддзя. Належалі полацкаму стольніку Ю. Кляноўскаму, з 1672 года — Д. Радзімінскаму-Францкевічу, Шчытам, затым Плятэрам. У 1716 годзе падваявода полацкі В. Жаба заснаваў касцёл і дамініканскі кляштар з шпіталем і школай. У 1758 годзе атрымалі магдэбургскае права.

Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Ушачы сталі цэнтрам той часткі Полацкага ваяводства, што засталася ў Рэчы Паспалітай. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе як заштатны горад, мястэчка, цэнтр Лепельскага павета Ушачы ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі.

З 1805 года яны — цэнтр воласці ў Віцебскай губерні. У 1846 годзе ў мястэчку 95 жыхароў, 22 двары. Тут быў вадзяны млын, стаялі 2 карчмы. У 1880 годзе дзейнічалі вінакурны завод, млын, былі 2 царквы, касцёл, 18 крам, 3 яўрэйскія малітоўныя школы, з 1890 года працавала царкоўнапрыходская школа. Паводле перапісу 1897 года ў мястэчку 1268 жыхароў, 170 двароў, былі гарбарны і паташны заводы, млын, лячэбніца, аптэка, 16 крам, 8 шынкоў, заезныя дамы.

У 1919 годзе Ушачы знаходзіліся ў складзе РСФСР, у 1924 годзе ўвайшлі ў БССР і сталі цэнтрам Ушацкага раёна Полацкай, у 1935—1938 гадах Лепельскай акруг. 27 верасня 1938 года Ушачам нададзены статус гарадскога пасёлка Віцебскай вобласці. У 1941 годзе ў пасёлку было 2,7 тыс. жыхароў, 600 двароў.

У Вялікую Айчынную вайну 7 ліпеня 1941 года Ушачы акупіравалі нацысцкія захопнікі. Яны загубілі тут 735 чалавек. Ва Ушачах і раёне дзейнічала патрыятычнае падполле. У канцы верасня 1942 года партызаны разграмілі мясцовы варожы гарнізон і вызвалілі Ушацкі і суседнія з ім раёны ад гітлераўскіх захопнікаў. Была створана Полацка-Лепельская партызанская зона. У снежні 1943 — красавіку 1944 гадоў ва Ушачах дыслацыраваліся штабы Полацка-Лепельскай аператыўнай групы ЦК КП(б)Б і Беларускага штаба партызанскага руху, партызанскай брыгады імя В. Чапаева. Тут размяшчалася падпольная друкарня, дзейнічалі партызанскі тэлефонны вузел, электрастанцыя, лесазавод. 30 красавіка 1944 года Ушачы былі захоплены гітлераўцамі. Вызвалены войскамі 1-га Прыбалтыйскага фронту 29 чэрвеня 1944 года.

З 1944 года Ушачы былі ў складзе Полацкай, з 1954 года — Віцебскай абласцей. У 1962—1966 гадах уваходзілі ў Лепельскі раён.

У 2011 годзе ў склад пасёлка ўвайшлі вёскі Гарадок і Пралетарый[6].

Забудова правіць

 
Гістарычная забудова на вуліцы Ленінскай

Цэнтр пасёлка захаваў гістарычную планіроўку. Рака Ушача падзяляе пасёлак на 2 часткі. Левы бераг забудаваны пераважна індывідуальнымі дамамі сядзібнага тыпу. На правым беразе знаходзіцца адміністрацыйна-грамадскі цэнтр і асноўная жылая забудова. У цэнтры, які захаваў гістарычную планіроўку, пастаўлены 2—5-павярховыя дамы.

Насельніцтва правіць

  • 1846 год — 95 чал.
  • 1897 год — 1 268 чал. (перапіс)
  • 1941 год — 2,7 тыс. чал.
  • 1969 год — 2 459 чал.
  • 2009 год — 5,6 тыс. чал.
  • 2010 год — 5,5 тыс. чал.
  • 2016 год — 6 030 чал.[7]
  • 2017 год — 5 948 чал.[3]

Эканоміка правіць

Прадпрыемствы лясной і дрэваапрацоўчай, лёгкай, харчовай прамысловасці. Вытворчая зона размешчана на паўднёвы ўсход ад пасёлка. Тут працуюць камунальнае унітарнае прадпрыемства «Ушацкі камбінат прамысловых тавараў», адкрытае акцыянернае таварыства «Ушацкі льнозавод», унітарнае вытворчае прадпрыемства «Ушацкі агароднінасушыльны завод» і інш.

Адукацыя і культура правіць

 
Помнік Леніну і гандлёвы цэнтр
 
Ушацкі музей народнай славы імя Уладзіміра Елісеевіча Лабанка
 
Рэстаран

Ёсць сярэдняя, дзіцяча-юнацкая спартыўная школы, Цэнтр пазашкольнай работы з дзецьмі. Дзейнічаюць Дом культуры, 2 бібліятэкі, Дом рамёстваў, дзіцячая школа мастацтваў. Працуюць 9 калектываў аматарскай мастацкай творчасці, 2 народныя: клубы «Ветэран» і народных майстроў, 1 узорны — дзіцячы хор школы мастацтваў. Створаны Ушацкі музей народнай славы ім. В. Е. Лабанка.

Славутасці правіць

 
Мемарыяльны комплекс «Прарыў»

Вядомыя асобы правіць

 
Магіла Рыгора Барадуліна

Ва Ушачах пахаваны Народны паэт Беларусі Рыгор Іванавіч Барадулін (1935—2014).

Зноскі правіць

  1. Численность населения на 1 января 2023 г. и среднегодовая численность населения за 2022 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2023.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  3. а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. Топоров В. Н. Балтийский элемент в гидронимии Поочья III // Балто-славянские исследования 1988—1996. Москва, 1997. С. 282—283.
  5. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 86—87.
  6. «Об изменении границ городского поселка Ушачи, Сорочинского и Ушачского сельсоветов Ушачского района». Решение Витебского областного Совета депутатов от 14 апреля 2011 г. № 104 Архівавана 20 верасня 2020. (руск.)
  7. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.

Літаратура правіць

  • Барадулін, Р. Паклон табе… : нарыс / Р. Барадулін // Маладосць. — 1970. — № 11. — С. 118—121;
  • Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Ушацкага раёна / рэдкал. Г. К. Кісялёў [і інш.]. — Мн., 2003. — 640 с.: іл.
  • Ушачы // Гарады і гарадскія пасёлкі Беларусі / рэд. Л. К. Калошына. — Мн., 1981. — С. 244—245;
  • Ушачы // Рэспубліка Беларусь : вобласці і раёны : энцыклапедычны даведнік / аўт. — склад. Л. В. Календа. — Мн., 2004. — С. 165—166;
  • Ожешковская И. Н. Архитектурный облик Успенской церкви базилианского монастыря в местечке Ушачи во второй половине XIX в.: новые исследования / И. Н. Ожешковская // Архитектура : сборник научных трудов. — 2013. — Вып. 6. — С. 50 — 55.
  • Ушачи // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9

Спасылкі правіць