Касцёл Святога Лаўрэна (Ушачы)
Касцёл Святога Лаўрэна — каталіцкі храм у г.п. Ушачы Віцебскай вобласці.
Славутасць | |
Касцёл Святога Лаўрэна | |
---|---|
55°10′39″ пн. ш. 28°36′44″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | каталіцтва |
Епархія | Віцебская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | неаготыка |
Будаўніцтва | 1913 |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000951 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьУ 1716 г. падваявода полацкі Геранім Жаба разам з жонкай заснавалі касцёл і кляштар дамініканцаў. У 1787 г. манахі-дамініканцы ўзвялі 2-павярховы мураваны кляштар, заклалі 6-класную школу-вучылішча (дзейнічала да 1839). Інтэр’ер храма быў распісаны фрэскамі адным з ксяндзоў-дамініканцаў. У 1863 г. касцел і кляштар закрыты, будынкі часткова разбураны, усё літургічнае начынне перанесена ў касцёл в. Селішча. Энергічныя намаганні парафіян (каля 1600 чалавек) па вяртанню касцёла пачалі здзяйсняцца з 1905 г. пасля прыняцця ўрадам талерантнага закона, але не далі жадаемых вынікаў. Быў атрыманы дазвол на будаўніцтва новага храма (пачата ў 1908 г.). Сродкі вылучаны Рэутам (14 тыс. руб.), Івашэўскай, а таксама ўладамі (9 тыс. руб.). Будаўніцтва закончана ў 1913 г.
Перад рэвалюцыяй 1917 г. у парафіі налічвалася 1600 вернікаў. Пасля рэвалюцыі на працягу некаторага часу ў мястэчка прыязджаў адпраўляць св. Імшу ксёндз з Лепеля. Закрыты храм быў у 1932 годзе.
У 1994 г. парафія св. Лаўрэнція адрадзілася. У 2001 г. ва Ушачах быў прызначаны пастаянны пробашч і перададзена пляцоўка з касцёлам, які пачалі аднаўляць. 24 кастрычніка 2004 г. біскуп Віцебскай дыяцэзіі Уладзіслаў Блін урачыста асвяціў адбудаваную святыню.
Архітэктура
правіцьАрхітэктура мураванага храма вырашана ў стылі неаготыкі. Адносіцца да тыпу 2-вежавых 1-нефавых храмаў з 3-граннай апсідай. Гатычны характар будынку надаюць высокія стральчатыя аконныя праёмы, ступеньчатыя контрфорсы, аркатурны фрыз, фіялы.
Інтэр’ер
правіцьВельмі шанаваўся маляваны на палатне абраз «Найсвяцейшая Дзева Марыя» ў сярэбранай рызе.
Галерэя
правіць
-
Галоўны фасад
-
Фасад з боку апсіды
-
Інтэр'ер
-
Інтэр'еры з хорамі
-
Алтар
-
Плябанія
Літаратура
правіць- Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Касцёл Святога Лаўрэна (Ушачы)
- Касцёл Святога Лаўрэна (Ушачы) на сайце Radzima.org
- Ушачы — парафія Святога Лаўрэна — catholic.by