Брацкія могілкі (Ушачы)

Брацкія могілкі — вайсковае пахаванне ў гарадскім пасёлку Ушачы Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на вуліцы Савецкай.

Славутасць
Брацкія могілкі
55°10′40″ пн. ш. 28°36′49″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Гарадскі пасёлак Ушачы
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Д000779шыфр 213Д000779
Map

Апісанне

правіць

Пахаваны 82 партызаны, падпольшчыкі і воіны Чырвонай арміі, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

Сярод пахаваных — камісар партызанскай брыгады імя В. І. Чапаева, сакратар Ушацкага падпольнага райкама КП(б)Б Іван Фёдаравіч Каранеўскі, начальнік штаба партызанскай брыгады імя У. І. Леніна Аляксандр Кузьміч Ізафатаў, начальнік штаба атрада імя Л. М. Даватара партызанскай брыгады 2-й Ушацкай імя П. К. Панамарэнкі У. В. Ганчароў, начальнік пагранзаставы Ф. П. Кудраўцаў, трэці сакратар Ушацкага падпольнага райкама партыі С. Б. Брокар.

У 1958 годзе на могілках пастаўлены помнік — скульптура воіна і надмагільныя пліты[1].

Зноскі

  1. ПОМНІК НА БРАЦКІХ МОГІЛКАХ ПАРТЫЗАН, ПАДПОЛЬШЧЫКАЎ І САВЕЦКІХ ВОІНАЎ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2022. Праверана 3 красавіка 2020.

Літаратура

правіць