Панцеляймон Кандратавіч Панамарэнка

Панцеляймо́н Кандра́тавіч Панамарэ́нка (9 жніўня 1902, хутар Шолкаўскі, Беларэчанская воласць, Майкопскі аддзел, Кубанская вобласць, Расійская імперыя, цяпер Беларэчанскі раён, Краснадарскі край, Расія — 18 студзеня 1984) — беларускі і савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, генерал-лейтэнант (1943). Старшыня Савету Народных Камісараў (Савету Міністраў) БССР (1944—1948), Першы сакратар ЦК КП Беларусі (1938—1947), начальнік Цэнтральнага штаба партызанскага руху (1942—1944).

Панцеляймон Кандратавіч Панамарэнка
Сцяг Кандыдат у члены
Прэзідыума ЦК КПСС
5 сакавіка 1953 — 14 лютага 1956
Сцяг5-ы Першы сакратар ЦК КП Казахстана
6 лютага 1954 — 7 мая 1955
Папярэднік Жумабай Шаяхметаў
Пераемнік Леанід Ільіч Брэжнеў
Сцяг1-ы Міністр культуры СССР
15 сакавіка 1953 — 9 сакавіка 1954
Кіраўнік урада Георгій Максімілянавіч Малянкоў
Папярэднік Мікалай Мікалаевіч Бяспалаў як старшыня Камітэта па справах мастацтваў пры Савеце Міністраў СССР
Пераемнік Георгій Фёдаравіч Аляксандраў
Сцяг Член Прэзідыума ЦК КПСС
16 кастрычніка 1952 — 5 сакавіка 1953
Сцяг Сакратар ЦК КПСС
1 ліпеня 1948 — 5 сакавіка 1953
Сцяг6-ы Старшыня Савета Народных Камісараў (Савета Міністраў) Беларускай ССР
7 лютага 1944 — 17 сакавіка 1948
Папярэднік Іван Сямёнавіч Былінскі
Пераемнік Аляксей Яўхімавіч Кляшчоў
Сцяг10-ы Першы сакратар ЦК КП Беларусі
18 чэрвеня 1938 — 7 сакавіка 1947
Папярэднік Аляксей Аляксеевіч Волкаў
Пераемнік Мікалай Іванавіч Гусараў
Сцяг1-ы Начальнік Цэнтральнага штаба партызанскага руху
30 мая 1942 — 13 студзеня 1944
Нараджэнне 9 жніўня 1902(1902-08-09)
Смерць 18 студзеня 1984(1984-01-18)[1] (81 год)
Месца пахавання
Дзеці Valery Ponomarenko[d] і Svetlana Ponomarenko[d]
Партыя КПСС (з 1925 года)
Член у
Адукацыя 1).Краснадарскі рабочы факультэт
2). Маскоўскі інстытут інжынераў транспарту
Дзейнасць палітык, дыпламат
Аўтограф Выява аўтографа
Ваенная служба
Гады службы 19391944
Прыналежнасць Сцяг СССР СССР
Род войскаў Партызанскі рух
Званне
Генерал-лейтэнант
Генерал-лейтэнант
Камандаваў ЦШПР
Бітвы Грамадзянская вайна ў Расіі
Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна
Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Ордэн Суворава I ступені Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн «Знак Пашаны»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1918 быў прызваны ў Чырвоную Армію. Удзельнік Грамадзянскай вайны 1917—1922. З 1919 працаваў на нафтапромыслах, пасля на чыгуначным транспарце. З 1922 на камсамольскай працы. Скончыў Маскоўскі інстытут інжынераў транспарту (1932). У 1932—1936 служыў у Чырвонай Арміі. З 1936 інжынер Усесаюзнага электратэхнічнага інстытута. З 1937 у апараце ЦК ВКП(б).

У 19381947 гадах першы сакратар ЦК КП(б)Б. Даваў згоду на арышт і асуджэнне дзяржаўных і партыйных работнікаў БССР[2][3].

21 лістапада 1938 падрыхтаваў справаздачу «О Белорусском языке, литературе и писателях». У ім Панцеляймон Кандратавіч дакладае дзяржсакратару ЦК аб тым, што азнаёміўшыся з беларускімі пісьменнікамі і іх настроямі, ён зрабіў шэраг высноў, па рэалізацыі якіх жадаў параіцца са Сталінам. Спадар Панамарэнка для перадачы беларускай мовы скарыстоўваў расійскую транскрыпцыю (накшталт «щирых белорусов»), абражаў культуру і мову, фактычна падпісваў смяротны прысуд літаратурным дзеячам, абвінаваціўшы іх у «контррэвалюцыйнай нацыяналістычнай працы, ідэйна кіруемых заўсёды дзясяткам прафашысцкіх пісьменнікаў (у тым ліку Янкам Купалай і Якубам Коласам[4])…» Панамарэнка ў сваёй справаздачы прапаноўвае:

«…Решительно очистить литературу от произведений с национал-фашистской контрабандой (кое-что мы в этом направлении уже сделали), поднять литературную, преданную молодежь, освежить литературу, укрепить руководство Союза писателей».

Затым піша, якія крокі ўжо былі праведзены ў бок саюзу пісьменнікаў, і дадае:

«По двум вопросам:

  • а) о предлагаемых мероприятиях в отношении белорусского языка — грамматики и литературы;
  • б) об отношении к писателям Янке Купале и Якубу Коласу, — я прошу Вас дать мне совет».[5]

Але ўжо літаральна праз месяц Панамарэнка просіць узнагародзіць разам з іншымі пісьменнікамі Якуба Коласа: «…У яскравых мастацкіх вобразах паказаў барацьбу беларускага народа супраць белапольскіх акупантаў…»[4]

З пачатку 1939 удзельнічаў у выкрыцці кіраўнікоў НКУС БССР, абвінавачаных у грубых парушэннях рэвалюцыйнай законнасці і злоўжываннях уладай. З 1939 таксама член Ваеннага савета Беларускай ваеннай акругі, прымаў удзел у кіраўніцтве войскамі, што ўвайшлі на тэрыторыю Заходняй Беларусі. Менавіта Панамарэнка пераканаў Іосіфа Сталіна ў тым, што Палессе з Брэстам i Пінскам мусяць быць менавіта ў складзе БССР[6].

У гады Вялікай Айчыннай вайны быў членам ваенных саветаў 3-й ударнай арміі, Заходняга, Цэнтральнага і Бранскага франтоў. У 19421944 гг. начальнік Цэнтральнага штаба партызанскага руху пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандавання. Непасрэдна пасля вызвалення БССР Сталін прад’явіў прапанову змяніць межы рэспублікі з РСФСР. У жніўні гатовы быў праект перадачы Расійскай Федэратыўнай Рэспубліцы Полацкай вобласці. Дзякуючы настойлівым старанням Iсакратара ЦК КП(б)Б Панцеляймона Панамарэнкі, падмацаваным аргументамі аб ахвярнасці насельніцтва Беларусі ў барацьбе з нямецкім акупантам, беларускім камуністам удалося абараніць усходнія межы рэспублікі[7][8].

У 19441948 гг. Старшыня СНК (з 1946 Савет Міністраў) БССР. У 19481953 гг. сакратар ЦК ВКП(б), адначасова ў 19501953 гг. міністр нарыхтовак СССР. З 16 кастрычніка 1952 па 6 сакавіка 1953 член Палітбюро ЦК КПСС. У 1953—1954 гг. міністр культуры СССР. У 1954—1955 гг. першы сакратар ЦК Кампартыі Казахстана.

З 1955 пасол у Польшчы. З 1957 ў Індыі і Непале, з 1959 ў Нідэрландах.

Пахаваны на Новадзявочых могілках у Маскве.

Узнагароды правіць

 
Мемарыяльныя дошкі Панцеляймону Панамарэнку (злева ўверсе), Змітру Жылуновічу і Кірылу Мазураву на доме па вул. Карла Маркса, 30 у Мінску

Узнагароджаны чатырма ордэнамі Леніна, ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, ордэнам Суворава I ступені, ордэнам Айчыннай вайны I ступені, ордэнам «Знак Пашаны».

Зноскі

  1. Panteleimon K. Ponomarenko // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Расціслаў Платонаў. Панамарэнка Панцеляймон Кандратавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9. — С. 398.
  3. П.Пономаренко: штрихи к портрету // sb.by 21.12.2002
  4. а б Кастусь Ліпскі. Як ордар памянялі на ордэн(недаступная спасылка) // Газета „Пагоня“, 2008-10
  5. Дар’я Сацукевіч. No comments… Альбо пра тое, як мову прадаюць Архівавана 2 чэрвеня 2009. // Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына».
  6. Пабачылі свет асабістыя дзённікі Панцеляймона Панамарэнкі(недаступная спасылка) // Народная Воля № 123—124, 21.08.2008
  7. VII. Уніфікацыя палітычнай і гаспадарчай сістэмы БССР (1944—1956) Архівавана 7 лістапада 2007. // Навейшая гісторыя Беларусі. — Беласток: Праграмная Рада Тыднёвіка Беларусаў у Польшчы «Ніва», 1999
  8. Уладзімір Арлоў. Мажвідас, Кант і Ваня з піларамы Архівавана 7 красавіка 2009. // Наша Ніва, сакавік 2002 г.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць