Мікалай Іванавіч Гусараў
Мікала́й Іва́навіч Гуса́раў (3 (16) жніўня 1905, Нікалаеўск — 17 сакавіка 1985, Масква) — савецкі партыйны дзеяч.
Мікалай Іванавіч Гусараў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Панцеляймон Кандратавіч Панамарэнка | ||||||
Пераемнік | Мікалай Сямёнавіч Патолічаў | ||||||
Нараджэнне |
3 (16) жніўня 1905 |
||||||
Смерць |
17 сакавіка 1985 (79 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Дзеці | Vladimir Gusarov[d] | ||||||
Партыя | КПСС (з 1925) | ||||||
Адукацыя | Маскоўскі авіяцыйны інстытут (1936) | ||||||
Узнагароды |
Член кампартыі з 1925 года, кандыдат у члены ЦК ВКП(б) (1939—1952). Дэпутат ВС СССР I—IV скліканняў, член Прэзідыума ВС СССР (1946—1950).
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сям’і рамесніка. У 1927—29 гадах служыў у пагранічных войсках. Скончыў Маскоўскі авіяцыйны інстытут (1936).
У 1938 годзе сакратар Свярдлоўскага гарадскога камітэта ВКП(б). У 1938—39 гадах старшыня Арганізацыйнага бюро Вярхоўнага Савета РСФСР і ЦК ВКП(б) па Пермскай вобласці. У 1939—46 гадах першы сакратар Молатаўскага (Пермскага) абкама і гаркама (з сакавіка 1940 г.) партыі. У 1946—47 гадах інспектар ЦК ВКП(б).
З 1947 па 1950 г. 1-ы сакратар ЦК Кампартыі Беларусі. Зняты з пасады за тое, што «…ігнараваў калегіяльнасць кіраўніцтва, асабіста змяняў рашэння Бюро ЦК, няправільна ставіўся да крытыкі недахопаў, не працаваў з партыйным актывам, не інфармаваў праўдзіва ЦК ВКП(б) аб стане спраў у рэспубліцы»[1].
У 1950—53 гадах інспектар ЦК ВКП(б). У 1953—1955 гадах 1-ы сакратар Тульскага абласнога камітэта КПСС. У 1955—1984 гг. на розных пасадах у Савеце міністраў РСФСР. З 1984 г. на пенсіі. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны 4 ордэнамі Леніна, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі «Знак Пашаны», шматлікімі медалямі і граматамі.
Зноскі
правіць- ↑ «Деловая газета».(недаступная спасылка)
Зноскі
Літаратура
правіць- Николай Гусаров: герой своего времени. Статьи, воспоминания, документы. — Пермь: Пушка, 2008. — 174 с.
- Сушков А. В. Руководители города Свердловска: первые секретари горкома ВКП(б)—КПСС (1932—1991), вторые секретари горкома ВКП(б) (1937—1950): историко-биографический справочник. — Екатеринбург: Банк культурной информации, 2007. — С. 101—104. [1] Архівавана 20 сакавіка 2017.
Спасылкі
правіць- Біяграфіі: [2] Архівавана 1 кастрычніка 2013., [3] Архівавана 28 лютага 2008., [4], [5](недаступная спасылка), [6], [7](недаступная спасылка)