7 сакавіка
7 сакавіка — 67-ы (68-ы) дзень года па Грыгарыянскім календары.
← сакавік → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | ||||
4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |
18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 |
25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |
2024 |
Падзеі
правіць- 238 да н.э.: Фараон Пталамей III Эвергет увёў высакосныя гады каб прадухіліць зрухі ў календары.
- 1795: Ландтаг Курляндыі скасаваў падпарадкаванне герцагства Рэчы Паспалітай і далучыў яго да Расіі.
- 1876: Аляксандр Грэям Бел атрымаў патэнт на вынаходніцтва тэлефону.
- 1924: Прэзідыум ЦВК СССР зацвердзіў рашэнне аб узбуйненні БССР.
- 1912: «Фрам» прышвартаваўся ў Хобарце, завяршылася Нарвежская антарктычная экспедыцыя (1910—1912).
- 1931: Створана Беларускае тэлеграфнае агенцтва (БелТА).
- 1931: Афіцыйна адкрыты будынак Эдускунты ў Хельсінкі.
- 1936: Уваход германскіх войскаў у Рэйнскую вобласць.
- 1947: Нанова пачынаецца грамадзянская вайна ў Кітаі.
- 1963: Светлагорск стаў горадам абласнога падпарадкавання (да 2002).
- 1981: Адкрыты Ерэванскі метрапалітэн.
- 1996: Выбраны першы парламент Палесціны.
- 2007: Закарпацкая абласная рада пастанавіла прызнаць руснакоў карэннай нацыянальнасцю Закарпацця.
Нарадзіліся
правіць- 1693: Клімент XIII, Папа Рымскі
- 1753: Тамаш Ваўжэцкі, польскі палітычны дзеяч, адзін з кіраўнікоў паўстання 1794 (пам. 5.8.1816)
- 1781: Юзаф Завадскі, віленскі друкар
- 1792: Джон Гершэль, брытанскі астраном
- 1802: Эдвін Лэндсір, англійскі мастак
- 1850: Томаш Масарык, прэзідэнт Чэхаславакіі (пам. 1937)
- 1872: Піт Мандрыян, мастак-абстракцыяніст
- 1872: Васіль Залатароў, беларускі кампазітар і педагог (пам. 25.5.1964)
- 1875: Марыс Равель, французскі кампазітар (пам. 1937)
- 1885: Мілтан Эйверы, амерыканскі мастак
- 1887: Хейна Элер, эстонскі кампазітар
- 1900: Карэл Вілінк, нідэрландскі мастак
- 1908: Ганна Маньяні, італьянская актрыса
- 1912: Эрык Кумары, эстонскі арнітолаг
- 1924: Дэвід Чылтан Філіпс, брытанскі біяфізік
- 1953: Уладзімір Кожух, беларускі мастак-жывапісец
- 1964: Ванда Сайкс, амерыканская актрыса
Памерлі
правіць- 1274: Фама Аквінскі, сярэднявечны філосаф і тэолаг (нар. ~1225/1226)
- 1490: Іван Іванавіч Малады, рускі военачальнік, князь маскоўскі, старэйшы сын Івана III
- 1724: Інакенцій XIII, Папа Рымскі
- 1810: Катберт Колінгвуд, брытанскі віцэ-адмірал
- 1931: Павел Дземідовіч, даследнік беларускай этнаграфіі і фальклору
- 1931: Тэа ван Дусбург, нідэрландскі мастак
- 1943: Фабіян Акінчыц, беларускі палітычны дзеяч, юрыст, выдавец, публіцыст (нар. 20.1.1886)
- 1946: Хендрык Адамсан, эстонскі паэт і педагог (нар. 6.10.1891)
- 1957: Персі Уіндэм Льюіс, англійскі мастак, пісьменнік
- 1988: Юла Ыўн, эстонскі скульптар
- 1991: Анатоль Грачанікаў, беларускі паэт, галоўны рэдактар часопіса «Маладосць»
- 1997: Эдвард Мілс Пёрсел, амерыканскі фізік
- 1997: Агнешка Асецка, польская паэтэса, празаік, аўтар тэкстаў песень, тэатральны і тэлевізійны рэжысёр, журналістка (нар. 9.10.1936)
- 1999: Стэнлі Кубрык, амерыканскі кінарэжысёр (нар. 1928)
- 2009: Ян Арлазораў, расійскі тэатральны і эстрадны акцёр (нар. 26.8.1947)
Святкуюць
правіць- Албанія — Дзень настаўніка