Ванда Сайкс (англ.: Wanda Sykes; нар. 7 сакавіка 1964) — амерыканская актрыса, комік і сцэнарыст. Уладальніца прэміі «Эмі» за сцэнарый да «Шоу Крыса Рока».

Ванда Сайкс
Дата нараджэння 7 сакавіка 1964(1964-03-07) (60 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія комік, пісьменніца, тэлеактрыса, сцэнарыст, кінаактрыса, актрыса агучвання, тэлепрадзюсар
Узнагароды
IMDb ID 0843100
wandasykes.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Сайкс нарадзілася ў Портсмуце, Віргінія ў сям’і Гары Сайкса, палкоўніка ў Арміі ЗША, і Марыён Луізы, банкіркі. Вырасла ў Вашынгтоне.

Скончыла сярэднюю школу Арундэл у Гамбрылсе, Мэрыленд і ўніверсітэт Хэмптана, дзе атрымала ступень бакалаўра маркетынгу. Пасля заканчэння каледжа паступіла на працу ў якасці супрацоўніка па закупках у Агенцтва нацыянальнай бяспекі, у якім прапрацавала пяць гадоў.

Сваю кар’еру Ванда пачала ў 1987 годзе, выступаючы перад аўдыторыяй у «Coors Light Super Talent Showcase» у Вашынгтоне. У 1992 годзе яна пераязджае ў Нью-Ёрк. Яе першая вялікая праца была ў «Камедзі клубе Караліны» разам з Крысам Рокам. У 1997 годзе далучылася да групы аўтараў «Шоу Крыса Рока», а таксама сама неаднаразова выступала на шоу. Аўтарскі калектыў чатыры разы быў намінаваны на прэмію «Эмі».

У 2003 годзе Сайкс знялася ў невялікай ролі ў сіткоме «Ванда па асаблівым». Таксама здымалася ў такіх тэлевізійных праектах як «Новыя прыгоды старой Крысцін». У 2004 годзе часопіс Entertainment Weekly назваў яе адной з 25 смешных людзей у Амерыцы. У 2006 годзе яна стала запрошанай зоркай у эпізодзе серыяла «Уіл і Грэйс». У гэтым жа годзе агучыла Стэлу ў мультфільме «Лясная братва», Бэсі ў «Рогах і капытах» і Інака ў «Братцы медзведзяню 2», і знялася ў фільмах «Мая супер-былая» і «Эван Усемагутны». У кастрычніку таго ж года на канале HBO было паказана першае стэнд-ап выступленне Ванды пад назвай Wanda Sykes: Sick & Tired, якія намінаваліся на прэмію «Эмі».