Павел Пятровіч Дземідовіч
Павел Пятровіч Дземідовіч (29 чэрвеня (10 ліпеня) 1871, в. Мікалаеўшчына Мінскага павета, цяпер Стаўбцоўскі раён Мінскай вобласці — 7 сакавіка 1931, Мінск; Псеўданімы і крыптанім: Белорусс; Дачник; Д.) — беларускі этнограф, фалькларыст, краязнавец, педагог.
Павел Пятровіч Дземідовіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 чэрвеня (11 ліпеня) 1871 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 сакавіка 1931 (59 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | этнограф, фалькларыст, краязнавец, педагог |
Навуковая сфера | этнаграфія, фалькларыстыка, краязнаўства |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьВерагодна, брат А. Дземідовіча. Скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю (1890), Віленскі настаўніцкі інстытут (1897). Настаўнічаў у Мінскім і Навагрудскім паветах. Выкладаў у Выбаргскай настаўніцкай семінарыі і на настаўніцкіх курсах у Выбаргу і Юр'еве (цяпер Тарту). З 1908 г. супрацоўнік аддзялення этнаграфіі Таварыства аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі пры Маскоўскім універсітэце. Публікаваўся ў выданнях «Виленский вестник», «Этнографическое обозрение», «Живая старина». З 1915 настаўнік у Віцебску. З 1919 у Мінску; арганізатар і загадчык беларускай гімназіі. У ліп. 1920 — вер. 1921 у Наркамаце асветы БССР. З 1921 выкладчык Мінскага інстытута народнай адукацыі. Арыштаваны ў лютым 1921 г. па абвінавачанні ў антысавецкай дзейнасці. З 1922 выкладаў у сярэдніх школах Мінска. З 1925 член этнаграфічнай секцыі Інбелкульта. Частку сваіх збораў перадаў М. Доўнар-Запольскаму. Спадчына П. Дземідовіча выкарыстана пры падрыхтоўцы выданняў «Легенды і паданні» (1983), «Земляробчы каляндар» (1990) серыі «Беларуская народная творчасць».
Верагодна, меў сына Паўла.
Зноскі
Літаратура
правіць- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 3. Кніга 2 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Мн., 2005.
- Гурскі А. І. З любоўю да народа: З жыцця і фальклорна-этнаграфічнай дзейнасці Д. Г. Булгакоўскага і П. П. Дземідовіча — Мн., 1989.
- ЭГБ, т. 3.
- Дземідовіч Павел Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. С. 104.