Персі Уіндэм Льюіс

Персі Уіндэм Льюіс (англ.: Percy Wyndham Lewis; 18 лістапада 1882, Амхерст, Новая Шатландыя, Канада — 7 сакавіка 1957, Лондан) — англійскі мастак, пісьменнік і тэарэтык мастацтва.

Персі Уіндэм Льюіс
Фатаграфія
Дата нараджэння 18 лістапада 1882(1882-11-18)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 сакавіка 1957(1957-03-07)[1][2][…] (74 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, пісьменнік, журналіст, рэдактар, раманіст, літаратурны крытык, рысавальнік, паэт, крытык, дзеяч мастацтваў
Вучоба
Мастацкі кірунак вартыцызм[d] і мадэрнізм
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жыццё і творчасць

правіць

Нарадзіўся ў акіяне, на борце яхты бацькі, ля берагоў Новай Шатландыі. У 1899—1901 гадах вывучаў жывапіс у Лондане. У 1902—1909 гадах здзяйсняе вялікае падарожжа па Еўропе з працяглым знаходжаннем у Парыжы. У 1911 годзе прымае ўдзел у лонданскай выстаўцы мастацкай групы «Кэмдэн Таўн», адным з заснавальнікаў якой і з’яўляўся. У 1913 годзе ўступае ў групу «Лондан».

Неўзабаве пасля гэтага П. У. Льюіс распрацоўвае ўласную мастацкую тэорыю, «вартыцызм», блізкую па духу італьянскаму футурызму і французскаму кубізму і прапагандуе яе на старонках часопіса «Blast». Свой духоўны ўзор вартыцысты знайшлі ў амерыканскім паэце Эзры Паўндзе.

Акрамя вартыцысцкіх работ П. У. Льюіс пісаў таксама натуралісцкія і сюррэалістычныя палотны і працаваў ілюстратарам для часопіса «The Enemy» (Вораг).

У сваім рамане «Свята, якое заўсёды з табой» у раздзеле «Эзра Паўнд і яго „Бель эспры“» Хэмінгуэй адклікаецца пра П. У. Люіса вельмі рэзка, называючы яго «чалавекам, гнюсней якога ніколі яшчэ не бачыў».

Зноскі

  1. а б Wyndham Lewis
  2. а б Wyndham Lewis // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  4. https://www.workwithdata.com/person/wyndham-lewis-1882
  5. https://www.workwithdata.com/person/wyndham-lewis-1882 Праверана 2 снежня 2024.