Тульская вобласць

Тульская вобласць (руск.: Тульская область) — суб’ект Расійскай Федэрацыі, які размешчаны ў цэнтры еўрапейскай часткі краіны. Адміністрацыйны цэнтр — Тула. Утворана 26 верасня 1937 года. Вобласць падзяляецца на 23 раёны, буйнейшый гарады — Тула, Новамаскоўск, Данскі, Алексін.

Тульская вобласць
Тульская область
Герб[d] Сцяг
Герб[d] Сцяг
Краіна  Расія
Статус вобласць
Уваходзіць у Цэнтральная федэральная акруга
Цэнтральны эканамічны раён
Адміністрацыйны цэнтр Тула
Дата ўтварэння 26 верасня 1937
Губернатар Аляксей Генадзевіч Дзюмін
Насельніцтва (2010)
1 553 874[1] (27-е месца)
Шчыльнасць 60,5 чал./км²
Плошча 25 679 км²
(69-е месца)
Тульская вобласць на карце
Часавы пояс MSD і Еўропа/Масква[d][2]
Код ISO 3166-2 RU-TUL
Тэлефонны код 487
Код аўтам. нумароў 71
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія правіць

Вобласць размешчана ў цэнтры Усходне-Еўрапейскай (Рускай) раўніны, займаючы паўночна-усходнюю частку Сярэднярускага ўзвышшы (вышыні да 293 м), у межах стэпавай і лесастэпавы зон і мяжуе на поўначы і паўночным усходзе — з Маскоўскай, на ўсходзе — з Разанскай, на паўднёвым усходзе і поўдні — з Ліпецкай, на поўдні і паўднёвым захадзе — з Арлоўскай, на захадзе і поўнача-захадзе — з Калужскай абласцямі. Працягласць тэрыторыі вобласці з поўначы на поўдзень — 200 км, з захаду на ўсход — 190 км. Тульская вобласць займае плошчу 25,7 тыс. км² (0,15 % тэрыторыі Расіі).

Карысныя выкапні правіць

У межах вобласці засяроджана каля паловы радовішчаў падмаскоўнага вугальнага басейна, якія ацэньваюцца ў 1,5 млрд тон. Выяўлена звыш за 20 радовішчаў стронцавых рудаў з агульнымі прагнознымі рэсурсамі каля 200 млн тон.

На паўднёвым захадзе — буйныя радовішчы торфу. Значныя адклады розных будаўнічых матэрыялаў, асабліва вапнякоў, распрацоўкі якіх вядуцца з XIV—XV стагоддзяў, а таксама глін, пяскоў і гіпсу. Ёсць прамысловыя запасы жалезнай руды, вядомыя некалькі крыніц мінеральных вод.

Клімат правіць

Клімат умерана кантынентальны, характарызуецца ўмерана халоднай зімой і цёплым летам. Сярэднегадавая тэмпература складае 5 °C, сярэдняя тэмпература студзеня —10 °C, ліпеня — +20 °C. Працягласць перыяду са станоўчымі тэмпературамі складае 220—225 дзён. Гадавая колькасць ападкаў змяняецца ад 575 мм на паўночным захадзе да 470 мм на паўднёвым усходзе. У безмарозны перыяд выпадае 70 % ападкаў, максімум якіх назіраецца ў ліпені.

Гідраграфія правіць

Большасць рэк (80 %) ставіцца да басейна Акі — самай буйной і адзінай суднаходнай ракой вобласці, невялікая частка (20 %) — да басейна Дона.

Гісторыя правіць

Да прыходу славян племені вяцічаў у VIII стагоддзі рэгіён насялялі балты. Як і балты, вяцічы былі нядрэннымі металургамі і кавалямі. Археолагамі былі адкрыты пункты, дзе колькасць печаў дасягала 25—30 асобнікаў. Вяцічы ўвайшлі ў склад Старажытнарускай дзяржавы. У пачатку Х стагоддзя яны ўдзельнічалі ў паходзе князя Алега на Царград. У 981 і 982 гадах ваяваў з вяцічамі князь Уладзімір Святаславіч. Праз стагоддзе ў 1082—1083 гадах хадзіў «у вяцічы» Уладзімір Манамах, аб чым ён сам згадаў у павучаннях сваім сынам.

Асаблівае месца ў гісторыі Тульскай вобласці займае Кулікоўская бітва. Сучасны горад Вянёў згадваецца пад імем вёскі ў XIV стагоддзі, а як горад упершыню аб ім гаворыцца ў летапісу ў 1494 годзе. У 1571 годзе было складзена найстаражытнае апісанне крэпасці, што сведчыла аб ваенным прызначэнні ўмацаванага паселішча.

У XVI—XVII стагоддзях Тула ​​была важным умацаваным пунктам на паўднёвай ускраіне Маскоўскай дзяржавы. На тульскай зямлі праходзіла памежная засечная рыса і знаходзіліся гарады-крэпасці.

Насельніцтва правіць

Насельніцтва вобласці паводле вынікаў Усерасійскага перапісу насельніцтва 2010 года складала 1 553 874 чалавек. Шчыльнасць насельніцтва — 60,5 чал/км². Большасць насельніцтва складаюць рускія (95,3 %), другой паводле колькасці нацыянальнай групай з’яўляюцца ўкраінцы (1,0 %).

Насельніцтва вобласці скарачаецца з 1970-х гадоў. Асноўнай прычынай з’яўляецца дэпрэсіўны стан прамысловасці і эканомікі вобласці, напружаная сітуацыя на рынку працы і выезд моладзі за межы рэгіёна, алкагалізм, вельмі нізкая нараджальнасць, вялікая колькасць абортаў. Сярэднегадавое змяншэнне насельніцтва больш за 1 % у год. Адмоўны баланс нараджальнасці назіраўся яшчэ ў пачатку 1970-х гадоў.

Эканоміка правіць

Найбольш яркім прадстаўніком вытворчасці з’яўляецца вытворца знакамітых пернікаў кандытарская фабрыка «Ясная Паляна». Таксама ў вобласці пашырана вытворчасць чорных металаў поўнага цыклу, даменная, парашковая і каляровая металургія.

Прамысловасць правіць

Структура прамысловай вытворчасці на 2002 год:

Вядомыя асобы правіць

Крыніцы правіць

Літаратура правіць

Спасылкі правіць