Мінеральная вада

Мінеральная вадавада, якая змяшчае ў сваім складзе раствораныя солі, мікраэлементы, а таксама некаторыя біялагічна актыўныя кампаненты.

Мінеральная вада

Сярод мінеральных вод вылучаюць мінеральныя прыродныя пітныя воды, мінеральныя воды для вонкавага прымянення і іншыя. Мінеральныя воды для вонкавага прымянення выкарыстоўваюцца для ваннаў, купанняў, душаў, якія праводзяцца ў лячэбных басейнах, а таксама для інгаляцый і паласканняў пры захворваннях насаглоткі і верхніх дыхальных шляхоў, для арашэнняў і прамывання полых органаў і інш.

У ЗША мінеральнай вадой лічыцца вада з агульнай мінералізацыяй не менш як 250 мг на дм ³ пры ўмове, што яна паходзіць з падземнай і фізічна абароненай крыніцы, характарызуецца пастаянным узроўнем і пастаяннай прапорцыяй канцэнтрацыі кампанентаў і адсутнасцю мінеральных штучных дабавак.

Спасылкі

правіць