Ордэн Суворава
О́рдэн Суво́рава — савецкая ўзнагарода часоў Вялікай Айчыннай вайны. Заснаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 29 ліпеня 1942 года, адначасова з ордэнамі Кутузава і Аляксандра Неўскага. Ордэнам Суворава ўзнагароджваліся камандзіры Чырвонай Арміі за выдатныя поспехі ў справе кіравання войскамі. Таксама ўзнагароджваліся вайсковыя часці.
Ордэн Суворава | |||
---|---|---|---|
I ступені | |||
|
|||
II ступені | |||
|
|||
III ступені | |||
|
|||
Краіна | СССР | ||
Тып | ордэн | ||
Каму ўручаецца | камандзіры Чырвонай Арміі і армій саюзнікаў СССР | ||
Падставы ўзнагароджання | выбітныя поспехі ў справе кіравання войскамі | ||
Дата заснавання | 29 ліпеня 1942 | ||
Статус | не ўручаецца | ||
Статыстыка ўзнагароджанняў | |||
Першае | 28 студзеня 1943 | ||
Колькасць |
7267 I ступень: 391, II ступень: 2863, III ступень: 4012 [1] |
||
Чарговасць узнагарод | |||
Старэйшая | I ступень: Ордэн Чырвонага Сцяга, II ступень: Ордэн Багдана Хмяльніцкага I ступені, III ступень: Ордэн Багдана Хмяльніцкага II ступені | ||
Малодшая | I ступень: Ордэн Ушакова I ступені, II ступень: Ордэн Ушакова II ступені, III ступень: Ордэн Кутузава III ступені | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Статут ордэна
правіцьОрдэнам Суворава ўзнагароджваліся камандзіры Чырвонай Арміі за выдатныя поспехі ў справе кіравання войскамі, выдатную арганізацыю баявых аперацый і праяўленыя пры гэтым рашучасць і настойлівасць у іх правядзенні, у выніку чаго была дасягнута перамога ў баях за Радзіму ў Айчыннай вайне.
Узнагароджанне ордэнам Суворава ажыццяўлялася Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР. Ордэн Суворава складаўся з трох ступеняў: I, II, і III ступені. Вышэйшай ступенню ордэна з'яўлялася I ступень.
Ордэнам Суворава I ступені ўзнагароджваліся камандуючыя франтамі і арміямі, іх намеснікі, начальнікі штабоў, начальнікаў аператыўных упраўленняў і аператыўных аддзелаў і начальнікі родаў войскаў (артылерыі, паветраных сіл, бранятанкавых і мінамётных) франтоў і армій:
- За выдатна арганізаваную і праведзеную франтавую або армейскую аперацыю, у якой з меншымі сіламі быў разгромлены колькасна пераўзыходзячы праціўнік;
- За па-майстэрску праведзены манеўр па атачэнню лікава перавышаючых сіл праціўніка, поўнае знішчэнне яго жывой сілы і захоп узбраення і тэхнікі;
- За праяву ініцыятывы і рашучасці па выбары месца галоўнага ўдару, за нанясенне гэтага ўдару, у выніку чаго праціўнік быў разгромлены, а нашы войскі захавалі баяздольнасць да яго пераследу;
- За па-майстэрску і скрытна праведзеную аперацыю, у выніку якой праціўнік, пазбаўлены магчымасці ажыццявіць перагрупоўку і ўвесці рэзервы, быў разгромлены.
Ордэнам Суворава II ступені ўзнагароджваліся камандзіры карпусоў, дывізій і брыгад, іх намеснікі і начальнікі штабоў:
- За арганізацыю бою па разгрому варожага корпуса або дывізіі, дасягнутаму з меншымі сіламі, у выніку раптоўнай і рашучай атакі, заснаванай на поўным узаемадзеянні агнявых сродкаў, тэхнікі і жывой сілы;
- За прарыў сучаснай абарончай паласы праціўніка, развіццё прарыву і арганізацыю неадступнага пераследу, акружэння і знішчэння праціўніка;
- За арганізацыю бою пры знаходжанні ў асяроддзі лікава перавышаючых сіл праціўніка, выхад з гэтага асяроддзя і захаванне баяздольнасці сваіх частак, іх узбраення і тэхнікі;
- За выкананы бронетанковым злучэннем глыбокі рэйд у тыл праціўніка, у выніку якога праціўніку нанесены адчувальны ўдар, які забяспечвае паспяховае выкананне армейскай аперацыі.
Ордэнам Суворава III ступені ўзнагароджваліся камандзіры палкоў, батальёнаў і начальнікаў штабоў палкоў. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 лютага 1943 года (артыкул 4) ўстаноўлена (у дадатак да статуту ордэна Суворава), што ордэнам Суворава III ступені могуць таксама узнагароджвацца камандзіры рот:
- За арганізацыю бою і ініцыятыву ў выбары моманту для смелай і імклівай атакі праўзыходзячага па сіле праціўніка і знішчэнне яго;
- За ўпартасць і поўнае процідзеянне наступленню праўзыходзячых сіл праціўніка ва ўтрыманні занятых рубяжоў, умелае проціпастаўленне ўсіх наяўных сродкаў барацьбы і рашучы пераход у атаку.
Ордэн Суворава носіцца на правым баку грудзі. Ордэн Суворава I ступені размяшчаецца перад іншымі ордэнамі, насімымі на правым баку грудзей, ордэн Суворава II ступені размяшчаецца пасля ордэна Багдана Хмяльніцкага I ступені, а ордэн Суворава III ступені размяшчаецца пасля ордэна Багдана Хмяльніцкага II ступені.
Апісанне ордэна
правіцьЗнак ордэна Суворава I ступені ўяўляе сабой плацінавую выпуклую пяціканцовую зорку, паверхня якой выканана ў выглядзе разбежных прамянёў. У сярэдзіне зоркі, у абадку, залаты круг, пакрыты цёмна-шэрай эмаллю з чырвонай эмалевай палоскай у верхняй частцы круга і чырвонай эмалевай зорачкай у сярэдзіне верхняга прамяня зоркі, з надпісам у верхняй частцы па акружнасці залатымі літарамі «АЛЯКСАНДР СУВОРАЎ». Ніжняя частка круга абрамлена залатым лаўра-дубовым вянком. У цэнтры круга размешчана накладная залатая паліраваная пагрудная рэльефная выява Суворава (з гравюры 1818 года працы мастака Уткіна Н. І.).
Надпіс «АЛЯКСАНДР СУВОРАЎ» на ордэны II і III ступені выконваецца чырвонай эмаллю. Эмалевая чырвоная зорачка ў верхнім промні зоркі ў ордэна другой і трэцяй ступені адсутнічае.
Ордэн Суворава I ступені вырабляецца з плаціны, з залатым колам па цэнтру. Памер ордэна паміж супрацьлеглымі вяршынямі зоркі — 56 мм. Плацінавага ўтрымання ў ордэне першай ступені — 28,995 г, залатога — 8,84 г, срэбнага — 9,2 г. Агульная вага ордэна — 41,8±1,8 г
Знак ордэна Суворава II ступені вырабляецца з золата. Круг у сярэдзіне зоркі, малюнак Суворава і вянок вырабляюцца з срэбра. Залатога ўтрымання ў ордэне другой ступені — 23,098 г, срэбнага — 12,22 г. Агульная вага ордэна — 29,2±1,5 г.
Знак ордэна Суворава III ступені вырабляецца цалкам з срэбра. Срэбны круг, размешчаны ў сярэдзіне зоркі, рэльефная выява Суворава і лаўра-дубовы вянок унізе круга на ордэне вырабляюцца аксідзіраванымі. Срэбнага ўтрымання ў ордэне трэцяй ступені — 22,88 г. Агульная вага ордэна — 25,3±1,5 г.
Другая і трэцяя ступень ордэна вырабляюцца паменшанага памеру — 49 мм паміж супрацьлеглымі вяршынямі зоркі.
На адваротным баку знак мае наразны штыфт з гайкай для прымацавання ордэна да адзежы.
Стужка да ордэна шаўковая муаравая зялёнага колеру, з падоўжнымі палоскамі аранжавага колеру:
- для I ступені — з адной паласой пасярэдзіне стужкі, шырынёй 5 мм;
- для II ступені — з двума палоскамі па краях стужкі, шырынёй 3 мм кожная;
- для III ступені — з трыма палоскамі — адной пасярэдзіне і двума па краях стужкі, шырынёй 2 мм кожная.
Шырыня стужкі — 24 мм.
Гісторыя
правіцьОрдэн Суворава — першы ордэн СССР, які меў тры ступені. Ён займаў вышэйшую прыступку ў іерархіі палкаводчых ордэнаў. Ордэн Суворава заснаваны адначасова з ордэнам Кутузава, які меў тады дзве ступені, ордэнам Аляксандра Неўскага, які меў адну ступень. Ордэн меў ярка выражаны «наступальны» характар, што відаць з статута, і ўручаўся камандзірам частак і злучэнняў. Часам за тую ж аперацыю, за якую камандзір падраздзялення атрымліваў ордэн Суворава, начальнік штаба гэтага ж падраздзялення мог атрымаць ордэн Кутузава той жа ступені. Для прыкладу можна прывесці выпадак, калі камандуючы Паўночна-Каўказскім фронтам генерал-палкоўнік Пятроў І. Я. за аперацыю па поўным вызваленні ад фашыстаў Кубані і Таманскага паўвострава ў кастрычніку 1943 года атрымаў званне генерал арміі і ордэн Суворава I ступені. Начальнік штаба Паўночна-Каўказскага фронта генерал-маёр Ласкін І. А. за тую ж аперацыю атрымаў званне генерал-лейтэнант і ордэн Кутузава I ступені.
Рашэнне аб заснаванні ордэнаў спецыяльна для ўзнагароджання ваеначальнікаў было прынята ў чэрвені 1942 года, у дні цяжкіх баёў на поўдні СССР, калі Савецкія войскі пад ударамі немцаў адкочваліся да Дону і Волгі, а абложаны Севастопаль ужо быў асуджаны. Утварэнне зноў створаных «палкаводчых» ордэнаў адбылося на наступны дзень пасля падпісання вядомага загада Вярхоўнага Галоўнакамандуючага № 227 ад 28 ліпеня 1942 года «Ні кроку назад!» Будучыя поспехі камандзіраў Чырвонай Арміі неабходна было заахвочваць. Таму вырашылі адысці ад традыцыйнай для СССР сістэмы ўзнагароджання, па якой любым ордэнам мог быць узнагароджаны любы прадстаўлены да ўзнагароды: чырвонаармеец, камандзір, маршал або грамадзянскі чалавек. Па задуме новыя ордэны можна было атрымаць, толькі займаючы адпаведную пасаду. Першапачаткова як спрошчаны варыянт прапаноўвалася для гэтых мэтаў заснаваць ордэн Чырвонага Сцяга з мячамі. Былі і іншыя варыянты, але ў выніку вырашылі даць новым ордэнаў імёны вялікіх палкаводцаў.
Аўтарам праекта ордэна Суворава стаў архітэктар Цэнтральнага ваенна-праектнага інстытута Пётр Скокан. Праект Скокана быў зацверджаны прыёмнай камісіяй 21 ліпеня 1942 года. Па прапанове спецыялістаў Манетнага Двара, у першапачатковы праект былі ўнесены некаторыя змены. Знакі другой і трэцяй ступені паменшылі на 7 мм у параўнанні з першай ступенню, а на верхнім промні першай ступені змясцілі чырвоную эмалевую зорачку. Гэтыя змены былі ўзаконеныя Указам ад 30 верасня 1942 года.
Першае ўзнагароджанне ордэнам Суворава I ступені адбылося згодна з Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 28 студзеня 1943 года. Гэтым Указам за ўмелае і мужнае кіраўніцтва баявымі аперацыямі і за дасягнутыя ў выніку гэтых аперацый поспехі ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ордэнам Суворава I ступені былі ўзнагароджаны 23 чалавекі з ліку генералаў і маршалаў. У ліку ўзнагароджаных былі прадстаўнікі Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандавання Маршал Савецкага Саюза Жукаў Г. К. (знак ордэна № 1), генерал арміі Васілеўскі А. М. (знак ордэна № 2), маршал артылерыі Воранаў М. М. (знак ордэна № 3). Таксама былі ўзнагароджаны камандуючы Волхаўскім фронтам генерал арміі Мерацкоў К. А., камандуючы Паўднёва-Заходнім фронтам генерал-палкоўнік Ватуцін М. Ф., камандуючы Ленінградскім фронтам генерал-палкоўнік Говараў Л. А., камандуючы Варонежскім фронтам генерал-палкоўнік Голікаў П. І., камандуючы Сталінградскім фронтам генерал-палкоўнік Яроменка А. І., камандуючы Данскім фронтам генерал-палкоўнік Ракасоўскі К. К., камандуючы Паўднёвым фронтам генерал-лейтэнант Маліноўскі Р. Я.; камандуючыя арміямі генерал-лейтэнанты Батаў П. І., Кузняцоў В. І., Лелюшэнка. Дз. Д., Масленнікаў І. І., Маскаленка К. С., Папоў М. М., Рыбалка П. С., Талбухін Ф. І., Чысцякоў І. М., Чуйкоў В. І., Шумілаў М. С. і іншыя.
Першае ўзнагароджанне ордэнам Суворава II ступені адбылося згодна з Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 снежня 1942 года. Гэтым Указам быў узнагароджаны камандзір 24-га танкавага корпуса Паўночна-Заходняга фронту генерал-маёр Баданаў В. М. за правядзенне глыбокага рэйду па тылах праціўніка з разгромам буйнога аэрадрома каля станцыі Тацінская, з якога немцы ажыццяўлялі забеспячэнне групоўкі генерала Паўлюса, акружанага пад Сталінградам[2].
Першым кавалерам ордэна Суворава III ступені стаў 3 лютага 1943 года маёр Гаранін З.Н за нанясенне, пры ўмелым выкарыстанні тактычнага вопыту, вялікага ўрону праўзыходным сілам праціўніка.
Кавалеры ордэна
правіцьШматразовыя кавалеры ордэна Суворава
правіцьКавалеры чатырох ордэнаў
правіць3 ордэны I ступені + 1 ордэн II ступені
правіць- Канстанцін Андрэевіч Вяршынін — Галоўны маршал авіяцыі
- Васілій Іванавіч Казакоў — Маршал артылерыі
- Аляксандр Аляксандравіч Лучынскі — Генерал арміі
- Іван Ільіч Люднікаў — Генерал-палкоўнік
Кавалеры трох ордэнаў
правіць3 ордэны I ступені
правіць- Павел Іванавіч Батаў — Генерал арміі
- Павел Аляксеевіч Бялоў — Генерал-палкоўнік
- Мікалай Мікалаевіч Воранаў — Галоўны маршал артылерыі
- Аляксандр Яўгеньевіч Галаванаў — Галоўны маршал авіяцыі
- Васіль Мікалаевіч Гардоў — Генерал-палкоўнік
- Андрэй Іванавіч Яроменка — Маршал Савецкага Саюза
- Уладзімір Якаўлевіч Калпакчы — Генерал арміі
- Аляксандр Аляксандравіч Новікаў — Галоўны маршал авіяцыі
- Мікалай Паўлавіч Пухаў — Генерал-палкоўнік
- Павел Сямёнавіч Рыбалка — Маршал бранятанкавых войскаў
- Васіль Данілавіч Сакалоўскі — Маршал Савецкага Саюза
- Сямён Канстанцінавіч Цімашэнка — Маршал Савецкага Саюза
- Вячаслаў Дзмітрыевіч Цветаеў — Генерал-палкоўнік
- Васіль Іванавіч Чуйкоў — Маршал Савецкага Саюза
2 ордэны I ступені + 1 ордэн II ступені
правіць- Рыгор Аляксеевіч Варажэйкін — Маршал авіяцыі
- Аляксандр Васілевіч Гарбатаў — Генерал арміі
- Андрэй Антонавіч Грэчка — Маршал Савецкага Саюза
- Георгій Ермалаевіч Дзегцяроў — Генерал-палкоўнік артылерыі
- Георгій Фёдаравіч Захараў — Генерал арміі
- Андрэй Рыгоравіч Краўчанка — Генерал-палкоўнік танкавых войскаў
- Герман Капітонавіч Маландзін — Генерал арміі
- Міхаіл Сяргеевіч Малінін — Генерал арміі
- Аляксей Іванавіч Радзіеўскі — Генерал арміі
- Сяргей Ігнацьевіч Рудэнка — Маршал авіяцыі
- Мікалай Міхайлавіч Хлебнікаў — Генерал-палкоўнік
- Іван Міхайлавіч Чысцякоў — Генерал-палкоўнік
- Сяргей Мацвеевіч Шцеменка — Генерал-палкоўнік
1 ордэн I ступені + 2 ордэны II ступені
правіць- Уладзімір Іванавіч Жданаў — Генерал-палкоўнік
- Уладзімір Дзмітрыевіч Іваноў — Генерал арміі
- Апанас Зіноўевіч Каравацкі — Генерал-лейтэнант авіяцыі
- Канстанцін Сцяпанавіч Калганаў — Генерал-лейтэнант
- Павел Міхайлавіч Каралькоў — Генерал-лейтэнант артылерыі
- Іван Васільевіч Крупскі — Генерал-маёр авіяцыі
- Мікалай Фёдаравіч Навуменка — Генерал-палкоўнік авіяцыі
- Міхаіл Фёдаравіч Паноў — Генерал-лейтэнант танкавых войскаў
- Канстанцін Іванавіч Правалаў — Генерал-палкоўнік
- Міхаіл Іванавіч Савельеў — Генерал-лейтэнант танкавых войскаў
- Піліп Міхайлавіч Чэракманаў — Генерал-лейтэнант
3 ордэны II ступені
правіць- Міхаіл Васільевіч Волкаў — Генерал-лейтэнант танкавых войскаў
- Андранік Абрамавіч Казаран — Генерал-маёр
- Сяргей Георгіевіч Калеснікаў — Генерал-маёр артылерыі
- Фёдар Рыгоравіч Каткоў — Генерал-лейтэнант танкавых войскаў
- Павел Іванавіч Машчалкаў — Палкоўнік
- Уладзімір Аляксеевіч Ушакоў — Генерал-лейтэнант авіяцыі
Замежныя кавалеры ордэна Суворава I ступені
правіцьУ ліку замежных кавалераў ордэна Суворава I ступені[3]:
- 18 лютага 1944 года
- генерал Эйзенхаўэр, Вярхоўны галоўнакамандуючы войскаў саюзнікаў (ЗША)
- 19 лютага 1944 года:
- маршал авіяцыі Харыс, камандуючы бамбардзіровачнай авіяцыяй Каралеўскіх ВПС (Вялікабрытанія);
- фельдмаршал Александэр, камандуючы 15-й армейскай групай войскаў саюзнікаў (Вялікабрытанія);
- адмірал флоту Фрэзер (Вялікабрытанія);
- адмірал Тові (Вялікабрытанія)
- 26 лютага 1944 года
- фельдмаршал Брук, начальнік Імперскага Генеральнага штаба (Вялікабрытанія)
- 24 сакавіка 1944 года
- 5 верасня 1944 года
- 4 кастрычніка 1944 года:
- фельдмаршал Мантгомеры, камандуючы 21-й армейскай групай войскаў саюзнікаў (Вялікабрытанія)
- лорд Бівербрук, лорд-захавальнік малой пячаткі, былы міністр авіяцыйнай прамысловасці (Вялікабрытанія)
- віконт Літлтон, міністр прамысловасці (Вялікабрытанія)
- генерал-лейтэнант Кларк (ЗША)
- 17 мая 1945 года:
- 5 чэрвеня 1945 года
- маршал Тасінье дэ Латр (Францыя)
- 27 чэрвеня 1945 года
- генерал-палкоўнік Свярчэўскі (Польшча)
- 9 жніўня 1945 года:
- 10 жніўня 1945 года
- генерал арміі Свабода (Чэхаславакія)
- 8 верасня 1945 года
- маршал Чойбалсан (Манголія)
- 15 кастрычніка 1945 года:
- 8 красавіка 1946 года
- генерал Макнерні камандуючы войскамі ЗША ў Еўропе і галоўнакамандуючы амерыканскімі акупацыйнымі войскамі ў Германіі;
- карпусны генерал Кеніг, галоўнакамандуючы французскімі акупацыйнымі войскамі ў Германіі і на Рэйне
- 9 жніўня 1947 года
- генерал палкоўнік Ходжа, галоўнакамандуючы Узброенымі Сіламі Албаніі
- 20 чэрвеня 1956 года
- генерал арміі Гошняк, саюзны сакратар па народнай абароне СФРЮ (міністр абароны)
- 7 ліпеня 1956 года:
- Нарадом Сурамарыт, кароль Камбоджы;
- Нарадом Сіянук, наследны прынц Камбоджы;
- 18 жніўня 1959 года
- Хайле Селасіе I, імператар Эфіопіі.
Цікавыя факты
правіць- Нягледзячы на малы лік узнагароджанняў ордэнам Суворава III ступені (4012), нярэдка можна сустрэць знакі з № 8***, 9*** і нават 12***. Гэта адбываецца таму, што выраблена ордэнаў III ступені было значна больш, чым ўручана. Узнагароды дасылаліся на розныя франты партыямі, і, адпаведна, уручаліся не ў парадку нумарацыі.
- Хоць II ступенню ордэна мог быць узнагароджаны камандзір не ніжэй камандзіра брыгады, у ліку ўзнагароджаных — капітан М. І. Якушаў, камандзір мотастралковага батальёна 181 танкавай брыгады, які ўзяў у палон 11 мая 1945 года ў раёне г. Хемніц (Карл-Маркс-Штадт) штаб РОА і асабіста генерала Уласава.
- Поўныя Георгіеўскія кавалеры узнагароджаныя ордэнам Суворава С. М. Будзёны, М. Е. Козыр, А. Г. Ткачук, К. П. Трубнікаў.
- Героі Савецкага Саюза, узнагароджаныя ордэнамі Суворава II і III ступені А. П. Варухін, В. М. Забалуеў, В. І. Кожанаў, П. П. Крукаў, А. І. Пушкін, В. А. Сандалаў, Д. К. Шышкоў, В. М. Шугаеў.
- Адзіным афіцэрам узнагароджаным ордэнам Суворава I ступені, не маючы на момант ўзнагароджання генеральскага звання, быў палкоўнік А. Х. Бабаджанян.
- У выглядзе выключэння ордэнам Суворава I ступені былі ўзнагароджаны камандзіры дывізій:
- — камандзір 2-й авіяцыйнай дывізіі асаблівага прызначэння ГК ВПС Чырвонай Арміі, генерал-маёр Грачоў Віктар Георгіевіч — 7 снежня 1943 года за арганізацыю пералёту савецкай дэлегацыі на чале са Сталіным ў Тэгеран;
- — камандзір 3-й гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі, генерал-маёр Ягадзін Міхаіл Данілавіч — 29 мая 1945 года за авалоданне гарадамі Штаргард, Наугард, Польцын і захоп Памеранскага вала;
- — камандзір 14-й гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі, генерал-маёр Каблоў Рыгор Пятровіч — 29 мая 1945 года за ўдзел у Берлінскай аперацыі;
- — камандзір 17-й гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі, генерал-маёр Курсакаў, Павел Трафімавіч — 29 мая 1945 года за авалоданне гарадамі Штаргард, Наугард, Польцин і захоп Памеранская вала.
- Рэдкім выпадкам было ўзнагароджанне двума ордэнамі Суворава III ступені, сярод такіх узнагароджаных быў палкоўнік Н. В. Каркішка.
- У ліпені 1956 года ордэна Суворава I ступені ўручаны каралю Камбоджы Сурамарыту і яго сыну, князю Сіянуку, падчас іх візіту ў СССР. 11 ліпеня 1959 года вышэйшай ступені ордэна Суворава атрымаў імператар Эфіопіі Хайле Селасіе.
- У 1981 годзе ордэнам Суворава I ступені быў узнагароджаны маршал Савецкага Саюза М. В. Агаркаў, а ў 1982 годзе ордэнам Суворава I ступені быў узнагароджаны маршал Савецкага Саюза С. Л. Сакалоў, хоць якіх-небудзь ваенных заслуг, адпаведных статуту дадзенага ордэна, у гэтых двух ваеначальнікаў не было.
- Сярод кавалераў ордэна Суворава былі арганізатары ваеннай вытворчасці, якія не мелі прамога дачынення да вядзення ваенных дзеянняў. Напрыклад, Абрам Ісаевіч Быхоўскі — дырэктар завода № 172 (Мотавіліхінскія заводы) у Пермі.
Галерэя
правіць-
Марка СССР, 1943 г.
-
Марка СССР, 1944 г
Зноскі
Спасылкі
правіць- Указ Президиума Верховного Совета СССР «Об учреждении военных орденов: Ордена Суворова, первой, второй и третьей степени, Ордена Кутузова, первой и второй степени и Ордена Александра Невского» от 20 июля 1942 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1942. — 5 августа (№ 30 (189)). — С. 1.
- Апісанне і гісторыя ордэна
- Выявы знакаў ордэна трох ступеняў Архівавана 9 лістапада 2010.
- Поўны спіс кавалераў ордэна Суворава I ступені Архівавана 4 сакавіка 2016.