Уладзімір Якаўлевіч Калпакчы
Уладзімір Якаўлевіч КАЛПАКЧЫ́ (26 жніўня (7 верасня) 1899, г. Кіеў — 17 мая 1961) — савецкі вайсковы дзеяч. Герой Савецкага Саюза (1945).
Уладзімір Якаўлевіч Калпакчы | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 верасня 1899[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 мая 1961[3][1] (61 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы |
1916—1917 1917—1961 |
Званне | |
Камандаваў | агульнавайсковыя арміі, ваенныя акругі |
Бітвы/войны |
Першая сусветная вайна, Грамадзянская вайна ў Расіі, Грамадзянская вайна ў Іспаніі, Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паводле паходжання караім. У арміі з 1916 года, з 1917 у Чырвонай гвардыі, з 1918 у Чырвонай Арміі. Удзельнік вайны. Скончыў Ваенную акадэмію імя Фрунзэ (1928). 3 1936 г. намеснік начальніка штаба Беларускай ваеннай акругі. Удзельнік грамадзянскай вайны ў Іспаніі 1936—1939 гг. У Вялікую Айчынную вайну з 1941 г. на Паўднёвым, Бранскім, Паўднёва-Заходнім, Калінінскім, Сталінградскім, Данскім, Цэнтральным, Беларускім, 2-м і 1-м Беларускім франтах: начальнік штаба арміі, камандуючы арміямі. 63-я армія пад яго камандаваннем удзельнічала ў Гомельска-Рэчыцкай аперацыі 1943. 3 1945 камандуючы арміяй, ваеннай акругай, з 1956 г. у Цэнтральным апараце Міністэрства абароны СССР. Генерал арміі (1961). Загінуў у авіякатастрофе.
Зноскі
- ↑ а б Vladimir Yakovlevich Kolpakchi // TracesOfWar
- ↑ а б Колпакчи Владимир Яковлевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Колпакчи Владимир Яковлевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7. — 608 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3.
- Коллектив авторов. Великая Отечественная. Командармы. Военный биографический словарь — М.; Жуковский: Кучково поле, 2005. — ISBN 5-86090-113-5
- Казарьян А. В. Война, люди, судьбы — Ереван, 1977.
Спасылкі
правіцьУладзімір Якаўлевіч Калпакчы на сайце «Героі краіны»