Энвер Ходжа
Энвер Ходжа (алб.: Enver Halil Hoxha; 16 кастрычніка 1908, г. Гіракастра, Албанія — 11 красавіка 1985) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Албаніі.
Энвер Ходжа | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
алб.: Enver Halil Hoxha | |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Раміз Алія | ||||||
Нараджэнне |
16 кастрычніка 1908[1]
|
||||||
Смерць |
11 красавіка 1985[1][3][…] (76 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Жонка | Nexhmije Hoxha[d] | ||||||
Дзеці | Ilir Hoxha[d] | ||||||
Веравызнанне | атэізм | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Аўтограф | |||||||
Званне | генерал арміі | ||||||
Камандаваў | Albanian People's Army[d], National Liberation Movement[d] і Узброеныя сілы Албаніі | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьУ 1930—36 вучыўся ва ўніверсітэтах г. Манпелье (Францыя) і Брусель. 3 1941 член кампартыі Албаніі (КПА; з 1948 Албанская партью працы, АПП), член яе ЦК, з 1943 генеральны сакратар КПА. У 1942-45 член Прэзідыума, старшыня нацыянальна-вызваленчага фронту Албаніі (са жніўня 1945 — Дэмакратычны фронт Албаніі, ДФА). У 1944—54 галоўнакамандуючы нацыянальна-вызваленчай арміяй (з 1945 албанская Народная армія), адначасова ў 1944—46 узначальваў Часовы дэмакратычны ўрад, у 1944—53 міністр нацыянальнай абароны. У 1946—54 старшыня Савета міністраў і міністр замежных спраў (1946—53). У 1948—54 генеральны сакратар, з ліпеня 1954 1-ы сакратар ЦК АПП. Адмовіўся ўхваліць рашэнні XX і XXII з'ездаў КПСС па крытыцы культу асобы І. Сталіна. Ініцыятар разрыву адносін з СССР (1961) і знешнепалітычнай пераарыентацыі краіны на Кітай. Аўтар успамінаў.
Зноскі
- ↑ а б Enver Hoxha // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Ходжа Энвер // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Enver Hoxha // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118553879 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.