Ваенна-паветраныя сілы і войскі СПА Рэспублікі Беларусь

відаў Узброеных сілаў Беларусі

Вае́нна-паве́траныя сі́лы і во́йскі су́працьпаветранай абаро́ны Рэспу́блікі Белару́сь — адзін з відаў Узброеных сіла Рэспублікі Беларусь.

Ваенна-паветранныя сілы і войскі супрацьпаветранай абароны Рэспублікі Беларусь
Эмблема ВПС і СПА Рэспублікі Беларусь
Гады існавання з 1 чэрвеня 1992
Краіна  Беларусь
Падпарадкаванне Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь
Уваходзіць у Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь
Тып Узброеныя сілы
Колькасць 11 300 (2023—2024 гг.[1][2])
Удзел у Французска-івуарскі канфлікт, Канфлікт у Ківу
Камандзіры
Дзеючы камандзір Ігар Голуб[3]
Авіябазы на карце Беларусі

15 чэрвеня 1992 года на базе ўпраўлення 26-й Паветранай арміі ВПС СССР сфарміравана Камандаванне ВПС Рэспублікі Беларусь, а 1 жніўня 1992 года на базе ўпраўлення СПА ЧБВА і 11-га корпуса 2-й Асобнай арміі Войск СПА СССР сфарміравана Камандаванне Войск СПА Рэспублікі Беларусь.

Арганізацыйна ВПС і войскі СПА складаюцца з АТК, воінскіх часцей непасрэднага падпарадкавання, аператыўнага, тэхнічнага і тылавога забеспячэння.

Задачы

правіць

Ваенна-паветраныя сілы і войскі супрацьпаветранай абароны як від Узброеных Сіл прызначаны для абароны цэнтраў, раёнаў, аб’ектаў, груповак войск ад удараў праціўніка з паветра, а таксама для паражэння аб’ектаў, ваенна-эканамічнага патэнцыялу і войск праціўніка, агнявой падтрымкі і забеспячэння баявых дзеянняў Сухапутных войск.

Структура

правіць
 
Колеры Сцяга Беларусі ствараюцца пры палёце самалётаў ВПС падчас параду ў гонар 75-ага юбілею Вызвалення Беларусі.

ВПС і войскі СПА Рэспублікі Беларусь маюць у сваім складзе наступныя роды войскаў:

Гісторыя

правіць

Сваю гісторыю войскі супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь пачынаюць з 1941 года, калі ў Куйбышаве была сфарміравана 5-я дывізія СПА  (руск.) на базе часцей Маскоўскага корпуса СПА  (руск.).

5 мая 1942 года на базе ВПС Заходняга фронта  (руск.) была сфармавана 1-я паветраная армія. 10 студзеня 1949 года ўпраўленне 1-й ПА на падставе дырэктывы ГШ УС СССР № ОРГ 120026 перайменавана ва ўпраўленне 26-й ПА[4].

Пасля некалькіх рэарганізацый 30 чэрвеня 1960 года, згодна з Дырэктывай Галоўнакамандуючага войскамі СПА СССР ад 24 сакавіка 1960 года была створана 2-я асобная армія СПА  (руск.), у склад якой увайшлі 27-ы Рыжскі і 11-ы Баранавіцкі  (руск.) карпусы СПА. Асабоваму складу адным з першых была даверана навейшая зброя: ЗРК С-300 і С-200, самалёты Су-15 і МіГ-25 П.

Дырэктывай ГШ УС СССР 1980 года № 314/1/00170 упраўленне 26-й ПА перафарміравана ва ўпраўленне ВПС Беларускай ваеннай акругі. З 1 мая 1988 года прыказам Міністра абароны СССР 1988 года № 0018 упраўленне ВПС БВА перафарміравана ва ўпраўленне 26-й ПА[4].

Вясной 1992 года былі створаны ўласныя Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь пасля распаду СССР. 15 чэрвеня 1992 года прыказам Міністра абароны Рэспублікі Беларусь № 05 на базе ўпраўлення 26-й Паветранай арміі ВПС СССР было сфармавана камандаванне ВПС Рэспублікі Беларусь. 1 жніўня 1992 на аснове ўпраўлення СПА Беларускай ваеннай акругі і 2-й асобнай арміі СПА было сфармавана камандаванне Войск СПА Рэспублікі Беларусь[4].

У 2000 Войскі СПА Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь былі ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

З 8 лістапада 2001 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі № 639[4] зацверджана рашэнне аб аб’яднанні ВПС і войск СПА Беларусі ў адзін від узброеных сіл[5].

4 і 10 сакавіка 2005 3 лётчыкі ВПС Рэспублікі Беларусь усталявалі на 2 МіГ-29БМ 15 сусветных авіяцыйных рэкордаў па часе набору вышыні 3000, 6000, 9000 і 12 000 м без нагрузкі і з нагрузкай у 1000 і 2000 кг, а таксама па дасягненні хуткасці палёту па замкнёным маршруце працягласцю 100, 500 і 1000 км без нагрузкі[6].

Баявы склад

правіць
Абазначэнне фарміравання або часці Узбраенне Месца дыслакацыі
Камандванне
  Камандванне Ваенна-паветраных сіл і войскаў СПА Мінск
Часці ВПС
  61-я знішчальная авіябаза МіГ-29, Су-30СМ Баранавічы
  50-я змяшаная авіябаза Іл-76МД, Ан-26,

Мі-8, Мі-24

Мачулішчы
  116-я штурмавая авіяцыйная база СУ-25, L-39, Як-130 Ліда
Часці СПА
  15-я зенітна-ракетная брыгада С-300ПС Фаніпаль
  120-я зенітна-ракетная брыгада ЗРК «Бук» Баранавічы
  1-ы зенітна-ракетны полк С-300ПС Гродна
  115-ы зенітна-ракетны полк С-300ПС Брэст
  147‑ы зенітна-ракетны полк Аса-АКМ Бабруйск
  377-ы гвардзейскі зенітна-ракетны полк С-300ПС Полацк
  740-ы зенітна-ракетны полк Аса-АКМ Барысаў
  1146-ы гвардзейскі зенітна-ракетны полк Тор-М2Э Варняны (Астравецкі раён)
Базы беспілотных авіяцыйных комплексаў
  927-ы цэнтр падрыхтоўкі і ўжывання БАК Бяроза
Радыётэхнічныя войскі, войскі сувязі і РЭБ
  8-я радыётэхнічная брыгада Баранавічы
  49-я радыётэхнічная брыгада Мачулішчы
  56-ы асобны полк сувязі Мінск
  16‑ы асобны полк радыёэлектроннай барацьбы Бяроза
Іншыя фарміраванні
  483-і батальён аховы і абслугоўвання камандвання ВПС і СПА Мінск
  276‑ы асобны батальён аховы і абслугоўвання аэрадрому Баравуха
  83-і асобны інжынерна-аэрадромны полк Бабруйск
  223-і цэнтр авіяцыйнай медыцыны Мачулішчы
  570‑ы цэнтр арганізацыі паветранага руху аэрапорт Мінск
  174‑ы навучальны палігон Даманава (Івацэвіцкі раён)
  210-ы авіяцыйны палігон Ружаны
  3666‑ы авіяцыйна-тэхнічны склад Слуцк
  2631-я авіяцыйная база ракетнага ўзбраення і баепрыпасаў Гарадок

Узбраенне ВПС і СПА

правіць
Тып Выява Вытворца Колькасць Заўвагі
Самалёты
Баявыя самалёты
МіГ-29 БМ

МіГ-29 УБ

    Беларусь/  СССР 18[7]

6[7]

Лёгкі франтавы знішчальнік беларускай мадыфікацыі, пакаленне 4+. МіГ-29БМ атрымалі магчымасць дазапраўкі ў паветры, прымянення ракет «паветра-паветра» Р-27ЭР/ЭТ, РВВ-АЕ, ракет «паветра-зямля» Х-29Т/ТД/Л і Х-25МЛ, супрацькарабельных ракет Х-31А/П, кіраваных авіяцыйных бомбаў КАБ-500Кр/Л з лазерным навядзеннем.
Су-30СМ     Расія 4(+4)[7] Двухмясцовы шматмэтавы знішчальнік заваявання панавання ў паветры пакалення 4+. На ўзбраенні 4 машыны, яшчэ 4 плануецца паставіць да канца 2022 года.
Су-25К

Су-25УБК

    СССР 22[7] Штурмавік падтрымкі наземных войскаў. Склад авіяцыйнага ўзбраення: авіяцыйныя бомбы, некіраваныя ракеты С-5/С-8, кіраваныя авіяцыйныя ракеты класа «паветра-зямля» Х-29Т/ТД/Л і Х-25МЛ і «паветра-паветра» Р-27ЭР/ЭТ, РВВ-АЕ, убудаваную гарматную ўстаноўку ГШ-30-2, 4 падвесныя гарматныя кантэйнеры калібра 23 мм, аўтаматы пастаноўкі пасіўных перашкод АСО-2В. Яшчэ каля 20 адзінак знаходзяцца ў рэзерве. На чэрвень 2022 года ёсць паведамленні, што ўсе адзінкі з рэзерву могуць быць перададзены РФ для ўзмацнення групоўкі войскаў РФ на ўсходзе Украіны.
Транспартныя самалёты
Іл-76МД
 
  СССР 2(+9)[7] 2 у войсках, астатнія 9 цывільныя, даступныя для ваенных задач пры патрэбе
Ан-26     СССР 4[7] Транспартны самалёт
Ту-134А     СССР 1[8][9] Пасажырскі самалёт
Навучальныя самалёты
Як-130     Расія 12

11[7]

Навучальна-баявы самалёт, можа ўжывацца як лёгкі штурмавіка. Узбраенне Як-130:

ракеты класа «паветра-паветра» Р-73, высокадакладныя карэктаваныя авіяцыйныя бомбы KAБ-500Кр з тэлевізійнай сістэмай навядзення; авіяцыйныя бомбы калібра 50, 100, 250, 500 кг; кантэйнеры з некіраванымі авіяцыйнымі ракетамі С-8 і падвесны кантэйнер з гарматай ГШ-23Л.

L-39     ЧССР 10 Ужываецца ў якасці навучальнага, а таксама для паказальных выступаў пілатажнай групы «Белая Русь».
Верталёты
Ударныя верталёты
Мі-24В/П     СССР 12[7] На ўзбраенні 50 ЗАБ пэўная колькасць у мадыфікацыях «В» і «П».
Мі-35М     Расія 8[10][11]
Транспартныя верталёты
Мі-26     СССР 6[7] Ужываюцца МНС Рэспублікі Беларусь, могуць выконваць вайсковыя задачы
Мі-8

Мі-8 МТВ-5

 

 

  СССР

  Расія

8[7]

12[7]

8 адзінак транспартных Мі-8.

12 адзінак Мі-8 МТВ-5 набыты ў РФ у межах праграмы па ўзбраенні на 2016-2020-я годы. Ужываюцца для дастаўкі дэсанту і яго падтрымкі. Нясуць блокі некіраваных ракет 80 мм, кулямёт 12,7 мм.

Разведвальныя верталёты
СПА
С-400     Расія невядома [1]
С-300ПС

С-300В

    СССР 16 дывізіёнаў Асноўны элемент супраць-паветранай абароны Рэспублікі Беларусь
ЗРК «Бук»     СССР 4 дывізіёна На ўзбраенні 120-ай зрб.
ЗРК «Аса»     СССР 6 дывізіёнаў На ўзбраенні 147 і 740 зрп.
ЗРК "Тор-М2Э"     Расія 36 [7] На ўзбраенні 1146-га гв.зрп (ахова БелАЭС).

Перспектыўная тэхніка

СПА
Назва Выява Вытворца Заўвагі
9А33-Б «Аса»     Беларусь Беларуская мадыфікацыя комплекса 9А33 Аса з новым радыё-электронным абсталяваннем, шассі МАЗ-6317. Здольны збіваць безпілотнікі.
Бук-МБ3К     Беларусь
ЗРК Трыа     Беларусь Комплекс складаецца з 4 машын: КШМ, мадэрнізаваная Страла-10 з ракетамі Р-60БМ, мадыфікаваная ЗСУ-23-4 Шылка з новым комплексам оптыка-электроннага абсталявання і робата Берсерк з пушкай ГШГ-7,62.

Катастрофы

правіць

Агулам за час існавання беларускія ВПС страцілі ў катастрофах 12 лётчыкаў, 8 самалётаў і 2 верталёты:

  • 23 мая 1996 года падчас трэніровачнага палёту разбіўся знішчальнік Су-27. Пілот Уладзімір Карват — загінуў. Лётчыку пасмяротна нададзена званне Герой Беларусі за тое, што адвёў машыну ад населенага пункта;
  • 19 мая 1997 года падчас трэніровачнага палёту разбіўся знішчальнік-бамбардзіроўшчык Су-17. Лётчык-выпрабавальнік Сяргей Паграбан загінуў;
  • 30 жніўня 2009 года падчас выступу на авіяцыйным шоў у польскім горадзе Радам разбіўся Су-27УБМ. Загінулі намеснік камандуючага Заходнім аператыўна-тактычным камандаваннем ВПС і войскаў СПА палкоўнік Аляксандр Марфіцкі і намеснік камандзіра 61-й знішчальнай авіябазы палкоўнік Аляксандр Жураўлевіч;
  • 21 красавіка 2010 года падчас трэніровачнага палёту ў раёне Ружан (Пружанскі раён) сутыкнуліся ў паветры два знішчальнікі МіГ-29. Пілот аднаго з самалётаў здолеў катапультавацца. Другі знішчальнік здолеў прызямліцца на аэрадроме;
  • 23 верасня 2010 года ў Ганцавіцкім раёне падчас выканання пілатажу павышанай складанасці на малых вышынях пацярпеў катастрофу МіГ-29. Загінулі падпалкоўнік Сяргей Каваленка і маёр Аляксандр Жыгайла;
  • 29 лістапада 2011 года на аэрадроме «Пружаны» пры выканання трэніровачнага палёту пацярпеў катастрофу Мі-24. Ахвярамі катастрофы сталі тры члены экіпажа: маёр Алег Кахно, капітан Дзяніс Глушчанка, капітан Валерый Бабко;
  • 12 чэрвеня 2012 года на палігоне «Нёман» пад Лідай разбіўся Су-25. Загінуў пілот — падпалкоўнік Мікалай Грыднеў;
  • 30 верасня 2014 года ў Лідскім раёне ўпаў штурмавік Су-25. Лётчык выжыў;
  • 11 лістапада 2014 года ў Ляхавіцкім раёне ўпаў МіГ-29 61-й знішчальнай авіябазы. Лётчык катапультаваўся і выжыў. Прычына — пажар, выкліканы кароткім замыканнем з-за парушэння цэласнасці ізаляцыі ад трэння жгута і трубаправода;
  • 25 красавіка 2016 года падчас планавай пасадкі на пляцоўку прызямлення па-за аэрадромам за 6 км ад Мазыра здарылася аварыя верталёта Мі-24П 50-й змяшанай авіяцыйнай базы ВПС і войскаў СПА. Экіпаж верталёта выжыў;
  • 27 студзеня 2017 года ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга ў раёне Рутшуру збіты (паводле іншых звестак, аварыя здарылася па тэхнічных прычынах) два верталёты Мі-24, на адным з якіх былі трое беларускіх ваенных спецыялістаў, якія займаліся падрыхтоўкай лётчыкаў і тэхнікаў кангалезскіх ваенна-паветраных сіл. Усе беларусы выжылі, але былі шпіталізаваны ў медустанову горада Гома.
  • 23 лютага 2017 года пры выкананні планавых палётаў на аэрадроме «Бабруйскі» падчас разгону МіГ-29 здарылася ўзгаранне рухавіка. Лётчык катапультаваўся і выжыў.
  • 19 мая 2021 года пад Баранавічамі пры выкананні вучэбна-трэніровачнага палёту пацярпеў крушэнне ваенны самалёт Лідскай штурмавой авіябазы Як-130. Абодва лётчыкі загінулі[12].

Крыніцы

правіць
  1. 2024 Belarus Military Strength.
  2. The Military Balance 2023, p.175
  3. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 315 «Аб І. У. Голубе». Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (31 жніўня 2017).
  4. а б в г Справочник офицера Военно-воздушных сил и войск противовоздушной обороны / под ред. Азаренка И.П.(отв. ред.) и др. – Минск: командование ВВС и войск ПВО, 2009.
  5. История ВВС и войск ПВО Архівавана 12 верасня 2015.
  6. МиГ-29БМ
  7. а б в г д е ё ж з і к л [The Military Balance 2022]
  8. Напярэдадні Дня Ваенна-паветраных сіл у Мачулішчах прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы.
  9. Стало известно, что ВКС... (руск.)(недаступная спасылка). zmaps.ru. Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2023. Праверана 19 жніўня 2023.
  10. Встречайте – Ми-35М на белорусской земле! (руск.)
  11. В Вооруженные Силы прибыла очередная партия вертолетов Ми-35М (руск.)
  12. Паведамленне прэс-службы Міністэрства абароны Архівавана 24 лістапада 2021.

Літаратура

правіць
  • Республика Беларусь : энциклопедия. Т. 1. — Мн., 2005. — С. 407—409

Спасылкі

правіць