115-ы зенітна-ракетны полк
115-ы зенітна-ракетны полк — падраздзяленне ўзброеных сіл Беларусі. Месца дыслакацыі — горад Брэст.
115-ы зенітна-ракетны полк | |
---|---|
Гады існавання | з 1949 г. |
Краіна | Беларусь |
Падпарадкаванне | Генеральны штаб Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь |
Уваходзіць у | Ваенна-паветраныя сілы і войскі ППА Рэспублікі Беларусь |
Тып | воінская часць |
Дыслакацыя | Брэст |
Гісторыя
правіцьУ 1949 годзе ў Брэсце быў сфарміраваны 817-ы кадравы зенітны артылерыйскі полк, на ўзбраенні якога стаялі 85-мм зенітныя гарматы. Полк фарміраваўся ў складзе 50-й гвардзейскай дывізіі 123-га стралковага корпуса. Месцам дыслакацыі быў вызначаны Паўночны гарадок горада Брэста.
15 лютага 1969 года 817-ы ЗРП быў перафарміраваны ў 115-ю зенітную ракетную брыгаду.
Восенню 2010 года брыгада рэарганізавана ў 115-ы зенітны ракетны полк.
У 1957 годзе на ўзбраенне палка паступілі зенітныя ракетныя комплексы С-75. У далейшым на ўзбраенне палка былі пастаўленыя зенітныя ракетныя комплексы С-125 і С-200. У 2006 годзе было здзейснена пераўзбраенне брыгады на сучасныя зенітна-ракетныя комплексы С-300.
Спасылкі
правіць- Денис Бержанин. 115-му зенитному ракетному полку – 65 лет (руск.)(недаступная спасылка). «Сельская праўда» (29 снежня 2014). Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2021.