Полк, састарэлае рэгімент -- вайсковая часць, асноўная тактычная і адміністрацыйна-гаспадарчая адзінка ў розных відах узброеных сіл і родах войск многіх дзяржаў. Прызначаны для выканання баявых задач у складзе вайсковага злучэння, а таксама самастойна. У залежнасці ад прыналежнасці да роду войск, полк можа весці агульнавайсковы, марскі або паветраны бой або забяспечваць ваенныя дзеянні (напрыклад, полк інжынерных войскаў, войскаў сувязі і інш.).

Абазначэнне палка NATO

Полк звычайна складаецца з камандавання (штаба) і некалькіх батальёнаў (дывізіёнаў, эскадрылій і пад.), падраздзяленняў баявога, тэхнічнага і тылавога забеспячэння. Ва ўзброеных сілах некаторых дзяржаў (колішні СССР, Расія і інш.) палкі атрымліваюць уласныя нумары і баявыя сцягі.

Паняцце полк вядомы на Русі прынамсі з 10 ст. (Гл. таксама: старажытнарускі баявы парадак), рэгімент у Заходняй Еўропе прынамсі з 16 ст. (Гл. таксама: гуф, харугва).

Літаратура

правіць
  • Военный энциклопедический словарь / Пред. Гл. ред. комиссии Н. В. Огарков. — М.: Воениздат, 1983. — 863 с. (руск.). С.572.