Генеральны штаб Узброеных сіл СССР

Генеральны штаб Узброеных Сіл СССР (ГШ УС СССР) — фарміраванне, адзін з органаў ваеннага кіравання ўзброенымі сіламі СССР.

Генеральны штаб Узброеных Сіл СССР
Будынак ГШ УС СССР (Дом Апраксіных).
Будынак ГШ УС СССР (Дом Апраксіных).
Гады існавання 19181992
Краіна  СССР СНД
Падпарадкаванне Міністэрства абароны СССР
Уваходзіць у Узброеныя сілы СССР
Тып генеральны штаб

Гісторыя

правіць

8 мая 1918 года створаны Усерагалоўштаб, адзін з двух галоўных штабоў Чырвонай арміі (РСЧА) падчас грамадзянскай вайны ў Расіі. Орган увайшоў у склад Народнага камісарыята па ваенных і марскіх справах. Ён замяніў сабою Усерасійскую калегію па фарміраванні Чырвонай Арміі, Галоўнае ўпраўленне генеральнага штаба, Галоўны штаб, галоўны камісарыят ваенна-навучальных устаноў і Упраўленне па рамантаванні арміі. На чале стаялі начальнік і два ваенных камісара (Савет Усерагалоўштаба)[1].

Органам аператыўнага кіраўніцтва 6 верасня 1918 года стаў штаб Рэўваенсавета Рэспублікі, а з 8 лістапада — Палявы штаб РВС Рэспублікі.

10 лютага 1921 Усерагалоўштаб быў аб’яднаны з Палявых штабам РВС Рэспублікі і атрымаў назву Штаба РСЧА. Ён стаў адзіным органам кіравання ўзброенымі сіламі РСФСР і з’яўляўся выканаўчым органам РВС Рэспублікі[2].

У 1924 пры рэарганізацыі цэнтральнага ўпраўлення НКВМ з функцый штаба РСЧА былі вылучаныя выканаўчыя функцыі, прычым штатныя пытанні, задачы фарміравання, уладкавання і службы войскаў былі перададзены ўпраўленню РСЧА, перайменаванага ў снежні ў Галоўнае ўпраўленне РСЧА[1].

22 верасня 1935 года пастановай СНК СССР Штаб РСЧА ператвораны ў Генеральны штаб. Арганізацыйна ўвайшоў у склад Наркамата абароны СССР[3].

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны і стварэннем 23 чэрвеня 1941 года стаўкі Галоўнага камандавання Генеральны штаб Чырвонай Арміі падпарадкоўваўся вярхоўнаму галоўнакамандуючаму і з’яўляўся рабочым органам стаўкі[3].

У лютым 1946 года Генеральны штаб РСЧА перайменаваны ў Генеральны штаб Узброеных Сіл СССР[3].

25 лютага 1950 года ў сувязі з установай самастойнага ваенна-марскога міністэрства Генеральны штаб Узброеных Сіл СССР ператвораны ў Генеральны штаб Савецкай Арміі (у складзе ваеннага міністэрства СССР). У верасні 1955 года Генеральны штаб Савецкай Арміі зноў ператвораны ў Генеральны штаб Узброеных Сіл СССР[3].

7 мая 1992 года ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі на базе Генеральнага штаба Узброеных Сіл СССР створаны Генеральны штаб Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі[4].

Структура

правіць

Усерагалоўштаб меў задачай фарміраванне, уладкаванне і навучанне РСЧА і распрацоўку пытанняў, звязаных з падрыхтоўкай Савецкай Расіі да вайны, і складаўся з наступных упраўленняў[1]:

  • арганізацыйнага;
  • мабілізацыйнага (па сакавік 1920);
  • па камандным складзе;
  • ваенна-тапаграфічнага;
  • Галоўнага ўпраўлення ваенна-навучальных устаноў;
  • Галоўнага ўпраўлення ўсеагульнага ваеннага навучання (з жніўня 1919) і фарміравання чырвоных рэзервовых часцей па рамантаванні арміі;
  • упраўлення Цэнтральнага ваеннага склада прыбораў і дапамог;
  • Акадэміі Генеральнага штаба, пазней пераназванай у Ваенную акадэмію.

Загадам НКВМ ад 12 ліпеня 1926 года Штаб РСЧА быў зацверджаны ў складзе чатырох упраўленняў і аднаго аддзела:

  • Першае (I Упраўленне) — аператыўнае;
  • Другое (II Упраўленне — з ліпеня 1924 года) — арганізацыйна-мабілізацыйная;
  • Трэцяе (III Упраўленне) — ваенных паведамленняў;
  • Чацвёртае (IV Упраўленне) — інфармацыйна-статыстычнае (разведвальнае);
  • Навукова-статутны аддзел.

Ва ўмовах рэзкага ўзмацнення небяспекі вайны і з улікам вопыту лакальных ваенных канфліктаў у 1939 годзе праведзена рэарганізацыя Генеральнага штаба: ён падвергнуўся маштабнай структурнай перабудове і значна ўзмоцнена яго роля ў кіраванні войскамі[5].

Пасля вайны ў складзе Генштаба меліся наступныя галоўныя ўпраўленні:

а таксама шэраг упраўленняў і напрамкаў прамога падпарадкавання, напрыклад:

Кіраўніцтва

правіць

З 1918 па 1991 гг. Генеральны штаб узначальвалі[7]:

Штаб-кватэра

правіць

Генштаб размяшчаўся ў маскоўскай сядзібе, размешчанай на перасячэнні Знаменкі і Арбацкай плошчы. Будынак пабудаваны ў канцы XVIII стагоддзя па замове генерала Сцяпана Апраксіна.

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. а б в Главный штаб // Большая советская энциклопедия : в 66 т. (65 т. и 1 доп.) / гл. ред. О. Ю. Шмидт. — М. : Советская энциклопедия, 1926—1947.
  2. Данилов В. Создание Штаба РККА (1921—1924 гг.) // Военно-исторический журнал. — 1977. — № 9. — С.85-89.
  3. а б в г Изменение наименований Генерального штаба с момента образования в январе 1763-го по 2013 г.
  4. Указ Президента РФ от 11 ноября 1998 г. № 1357 «Вопросы Министерства обороны Российской Федерации и Генерального штаба Вооруженных Сил Российской Федерации» (утратил силу). См.: Сборник Законодательства Российской Федерации, 16.11.1998, № 46, ст. 5652
  5. Данилов В. Генеральный штаб РККА в предвоенные годы (1936—июнь 1941 гг.) // Военно-исторический журнал. — 1980. — № 3. — С.68-73.
  6. Документальный фильм «30 лет без Союза». ТВ-канал «Россия-1», эфир от 05.12.2021
  7. Генеральный штаб Вооруженных Сил Российской Федерации