Адкрыць галоўнае меню

Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандавання

Ста́ўка Вярхо́ўнага Галоўнакама́ндавання (Стаўка ВГК, СВГК) — надзвычайны орган вышэйшага ваеннага кіравання, які ажыццяўляў у гады Вялікай Айчыннай вайны стратэгічнае кіраўніцтва Савецкімі Узброенымі Сіламі.

Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандавання
Red Army Badge.svg
Эмблема УС СССР
Гады існавання 23 чэрвеня 19413 жніўня 1945
Краіна Сцяг СССР СССР
Падпарадкаванне Вярхоўнаму галоўнакамандуючаму
Уваходзіць у Узброеных Сіл СССР
Удзел у Вялікая Айчынная вайна

ГісторыяПравіць

23 чэрвеня 1941 года быў скасаваны Галоўны Ваенны савет Чырвонай Арміі. У той жа дзень, пастановай Савета Народных Камісараў СССР і ЦК УКП(б) № 825 была створана Стаўка Галоўнага Камандавання Узброеных Сіл СССР . У яе склад увайшлі: С. К. Цімашэнка (старшыня), Г. К. Жукаў, І. В. Сталін, В. М. Молатаў, К. Я. Варашылаў, С. М. Будзёны, М. Г. Кузняцоў [цытата 1].

10 ліпеня 1941 года пастановай Дзяржаўнага Камітэта Абароны ў сувязі з утварэннем  Галоўных камандаванняў напрамкаў (Паўночна-Заходняе, Заходняе і Паўднёва-Заходняе) пераўтворана ў Стаўку Вярхоўнага Камандавання. Старшынёй стаў І. В. Сталін, а ў яе склад быў уведзены Б. М. Шапашнікаў.

8 жніўня 1941 года перайменавана ў Стаўку Вярхоўнага Галоўнакамандавання (СВГК).

17 лютага 1945 года пастановай ДКА быў вызначаны наступны склад Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандавання: І. В. Сталін (Вярхоўны Галоўнакамандуючы), Г. К. Жукаў (намеснік народнага камісара абароны), А. М. Васілеўскі (намеснік народнага камісара абароны), А. І. Антонаў, М. А. Булганін, М. Г. Кузняцоў. СВГК ажыццяўляла сваю дзейнасць пад кіраўніцтвам ДКА.

СкладПравіць

ФарміраванніПравіць

АдрасыПравіць

  • Кабінет Сталіна ў Крамлі.
  • першыя дні вайны і да канца 1941 — вуліца Кірава, 37 (б. сядзіба Дакучаева-Салдаценкава), пазней там знаходзілася Прыёмная міністра Абароны СССР, пазней Прыёмная міністра абароны Расіі)[2][3][4][5].
  • з 1942 — Крэмль

ЦытатыПравіць

  1. Першыя пасяджэнні Стаўкі Галоўнага Камандавання Узброеных сіл у чэрвені праходзілі без Сталіна. Старшынства наркама абароны СССР маршала С. К. Цімашэнкі было толькі намінальным. Як члену Стаўкі, мне прыйшлося прысутнічаць толькі на адным з гэтых пасяджэнняў, але няцяжка было заўважыць: наркам абароны не падрыхтаваны да той пасады, якую займаў. Ды і члены Стаўкі таксама. Функцыі кожнага былі не зразумелыя - палажэнні аб Стаўцы не існавала. Людзі, якія ўваходзілі ў яе склад, зусім і не збіраліся падпарадкоўвацца наркаму абароны. Яны патрабавалі ад яго дакладаў, інфармацыі, нават справаздачы аб яго дзеяннях. С. К. Цімашэнка і Г. К. Жукаў дакладвалі аб становішчы на сухапутных франтах…[1]

ДакументыПравіць

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Василевский А. М. Дело всей жизни. 4-е изд. М., Политиздат, 1983.
  • Колл. авт. Великая Отечественная война 1941—1945: Словарь-справочник / Под общей редакцией М. М. Кирьяна. — 2-е изд. — М.: Политиздат, 1988. — ISBN 5-250-00107-6.
  • Военный энциклопедический словарь. М., Военное издательство, 1984.
  • Н. Г. Кузнецов. Накануне. — Воениздат, 1969. — 376 с. — (Военные мемуары). — 200 000 экз.

СпасылкіПравіць