Цэнтральны штаб партызанскага руху

Цэнтральны штаб партызанскага руху пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандавання — орган пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандавання СССР, які ажыццяўляў ваеннае кіраўніцтва савецкім партызанскім рухам на акупаваных тэрыторыях падчас Вялікай Айчыннай вайны. У гэтай ролі Штаб замяніў ЦК ВКП(б) і ЦК кампартый рэспублік СССР.

Цэнтральны штаб партызанскага руху
руск.: Центральный штаб партизанского движения
Краіна
Удзел у

Штаб быў створаны 30 мая 1942 года, расфарміраваны 13 студзеня 1944 года і адноўлены у маі[1] 1942 года. Начальнік штаба — першы сакратар ЦК КП(б)Б генерал-лейтэнант П. К. Панамарэнка. Меў у падпарадкаванні рэгіянальныя («рэспубліканскія») штабы партызанскіх рухаў, у тым ліку Беларускі штаб, а таксама абласныя штабы партызанскага руху (135[2]) і прадстаўніцтвы на франтах[1].

У верасні 1942 года складаўся з чатырох упраўленняў (аператыўнае, палітычнае, інфармацыйнае, упраўленне забеспячэння) і сямі аддзелаў[1]. Меў у складзе радыёвузел, экспедыцыйна-транспартную базу, 4 школы па падрыхтоўцы кадраў[1].

Штаб вызначаў галоўныя кірункі вайскова-дыверсійных дзеянняў і прапагандысцкай работы, адносіны да несавецкіх падпольных структур.[3]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мінск: БелЭн, 1995. — 800 с.: іл. — 5000 экз. ISBN 985-11-0026-9.
  2. Лемяшонак У. І. Партызанскі рух на Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 12: Палікрат — Праметэй. — С. 135—139. — 576 с. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12), ISBN 985-11-0035-8.
  3. Вялікая Айчынная вайна ў кантэксце Другой сусветнай вайны…

ЛітаратураПравіць

  • Цэнтральны штаб партызанскага руху // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мінск: БелЭн, 1995. — 800 с.: іл. — 5000 экз. ISBN 985-11-0026-9. — С. 752.