Узброеныя Сілы СССР
Узброеныя Сілы Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік (УС СССР) — ваенная арганізацыя (Узброеныя Сілы) Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, была прызначана для абароны савецкага народа, свабоды і незалежнасці Савецкага Саюза.
Узброеныя Сілы Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік УС СССР | |
---|---|
Дата заснавання | 23 лютага 1946 |
Дата роспуску | 25 снежня 1993 |
Вярхоўны галоўнакамандуючы | гл. Вярхоўны Галоўнакамандуючы УС СССР |
Міністр абароны | гл. Кіраўнікі ваеннага ведамства СССР |
Прызыўны ўзрост | 18–27 гадоў |
Занятыя ў войску | 5 350 800 чалавек на 1989 год |
Разгорнутыя за мяжой | Куба, В’етнам, Манголія, ГДР, Венгрыя, Чэхаславакія, Польшча, Кампучыя |
Запас | 92 345 764 чалавек |
Бюджэт | 290 млрд $ на 1990 год (1-е месца) |
Працэнт ВУП | 12.9% |
У склад Узброеных Сіл Саюза ўваходзілі: цэнтральныя органы ваеннага кіравання, Савецкая Армія (Ракетныя войскі стратэгічнага прызначэння, Сухапутныя войскі, Ваенна-паветраныя сілы, Войскі проціпаветранай абароны), Ваенна-марскі Флот, Тыл Узброеных Сіл, а таксама Войскі грамадзянскай абароны, Унутраныя войскі МУС СССР і Памежныя войскі КДБ СССР.
Савецкая Армія да лютага 1946 года называлася Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія (Чырвоная Армія, РСЧА).
Да сярэдзіны 1980-х гадоў Узброеныя Сілы Саюза былі найбуйнейшымі ў свеце па колькасці (у 1988 годзе агульная колькасць склала 5 076 234 ваеннаслужачых), і валодалі самымі вялікімі ў свеце запасамі ядзернай і хімічнай зброі. Апроч гэтага, УС СССР валодалі самымі буйнымі танкавымі групоўкамі на Зямлі — каля 60 тысяч танкаў і бранемашын.
За ўвесь час існавання, пачынаючы з 1946 года і да распаду СССР, Узброеныя сілы СССР былі аднымі з самых буйных і магутных у свеце.
Нягледзячы на распад СССР у 1991 годзе, Узброеныя сілы СССР праіснавалі аж да канца 1993 года — у відзе АУС СНД.
Фарміраванні УС СССР некаторы час дыслакаваліся ў Аўстрыі, Даніі[1], Нарвегіі, Фінляндыі, ГДР (ГСВГ), ПНР (ПнГВ), ЧССР, ВНР (ЦГВ), НРБ, СРР (ПдГВ), Кубе, СРВ, Камбоджы, МНР, Паўночнай Карэі, Дэмакратычнай Рэспубліцы Афганістан, і ў некаторых іншых афрыканскіх краінах.
Гісторыя
правіцьПасля заканчэння Грамадзянскай вайны была праведзена дэмабілізацыя РСЧА і да канца 1923 года ў ёй засталося ўсяго каля паўмільёна чалавек.
У канцы 1924 года Рэўваенсавет прыняў 5-гадовы план ваеннага будаўніцтва, ухвалены III з’ездам Саветаў СССР праз паўгода. Было вырашана захаваць кадравае ядро арміі і пры найменшых выдатках навучыць ваеннай справе як мага больш людзей. У выніку за дзесяць гадоў 3/4 усіх дывізій сталі тэрытарыяльнымі — навабранцы знаходзіліся ў іх на навучальных зборах па два — тры месяцы ў год на працягу пяці гадоў.
Але ў 1934—1935 гадах ваенная палітыка змянілася і 3/4 усіх дывізій сталі кадравымі. У Сухапутных войсках у 1939 годзе ў параўнанні з 1930 годам колькасць артылерыі павялічылася ў 7 разоў, у тым ліку процітанкавай і танкавай — у 70 разоў. Развіваліся танкавыя войскі і ВПС. Колькасць танкаў з 1934 года па 1939 год вырасла ў 2,5 разы, у 1939 годзе ў параўнанні з 1930 годам агульная колькасць самалётаў павялічылася ў 6,5 разы. Разгарнулася будаўніцтва надводных караблёў розных класаў, падводных лодак а таксама самалётаў марской авіяцыі. У 1931 годзе з’явіліся Паветрана-дэсантныя войскі, якія да 1946 гады ўваходзілі ў склад ВПС.
22 верасня 1935 годзе былі ўведзены персанальныя воінскія званні, а 7 мая 1940 годзе — генеральскія і адміральскія званні. Камандны састаў панёс вялікія страты ў 1937—1938 гадах у выніку «Вялікага тэрору».
1 верасня 1939 года быў прыняты Закон СССР «Аб ўсеагульным воінскім абавязку», паводле якога ўсе прыдатныя па стане здароўя мужчыны павінны былі служыць у арміі тры гады, на флоце — пяць гадоў (па ранейшым законе 1925 года «лішэнцы» — пазбаўленыя выбарчых правоў «непрацоўныя элементы» — у арміі не служылі, а залічаліся ў тылавое апалчэнне) Да гэтага часу Узброеныя Сілы СССР цалкам былі кадравымі, а колькасць іх узрасла да 2 млн чалавек.
Замест асобных танкавых і бранявых брыгад, якія з 1939 года з’яўляліся асноўнымі злучэннямі бранетанкавых войскаў, пачалося фарміраванне танкавых і механізаваных дывізій. У Паветрана-дэсантных войсках сталі фарміраваць паветрана-дэсантныя карпусы, а ў ВПС — пераходзіць з 1940 года на дывізіённую арганізацыю.
За тры гады Вялікай Айчыннай вайны ўдзельная вага камуністаў ва Узброеных Сілах павялічыўся ўдвая і да канца 1944 года склала 23 працэнты ў арміі і 31,5 працэнты на флоце. У канцы 1944 года ва Узброеных Сілах налічвалася 3 030 758 камуністаў, што складала 52,6 працэнты ўсёй колькасці партыі. На працягу года значна пашырылася сетка першасных партыйных арганізацый: калі на 1 студзеня 1944 года ў арміі і на флоце іх налічвалася 67 089, то на 1 студзеня 1945 года — ужо 78 640[2]
Да канца Вялікай Айчыннай вайны ў 1945 годзе Узброеныя Сілы СССР налічвалі звыш 11 млн чалавек, пасля дэмабілізацыі — каля трох мільёнаў. Затым іх колькасць ізноў узрасла. Але падчас «хрушчоўскай адлігі» СССР пайшоў на скарачэнне колькасці сваіх Узброеных Сіл: у 1955 годзе — на 640 тыс. чал., да чэрвеня 1956 года — на 1 200 тыс. чал.
У перыяд «халоднай вайны» з 1955 года Узброеныя Сілы СССР адыгрывалі вядучую ролю ў ваеннай Арганізацыі Варшаўскага дагавора (АУС). Пачынаючы з 1950-х гадоў паскоранымі тэмпамі ва Узброеныя Сілы ўкаранялася ракетнае ўзбраенне, у 1959 годзе былі створаны Ракетныя войскі стратэгічнага прызначэння. Адначасова нарошчвалася колькасць танкаў. Па колькасці танкаў СССР выйшаў на першае месца ў свеце, да 1980-х гадоў у Савецкіх Узброеных Сілах танкаў было больш, чым ва ўсіх астатніх краін разам узятых. Быў створаны буйны акіянскі ваенна-марскі флот. Найважнейшым кірункам развіцця эканомікі краіны стала нарошчванне ваеннага патэнцыялу, гонка ўзбраенняў. На гэта ішла значная частка нацыянальнага даходу.
У перыяд пасля Вялікай Айчыннай вайны на Міністэрства абароны СССР сістэматычна ўскладалася задача забеспячэння грамадзянскіх міністэрстваў рабочай сілай шляхам фарміравання для іх вайсковых злучэнняў, часцей, ваенна-будаўнічых атрадаў, якія выкарыстоўваліся ў якасці будаўнічых рабочых. Колькасць гэтых фарміраванняў з года ў год узрастала.[3]
У 1987—1991 гадах падчас «перабудовы» праводзілася палітыка «абарончай дастатковасці» і ў снежні 1988 года было абвешчана пра аднабаковыя меры па скарачэнні Савецкіх Узброеных Сіл. Іх агульная колькасць была скарочана на 500 тыс. чалавек (12 %). Савецкія ваенныя кантынгенты ў Цэнтральнай Еўропе ў аднабаковым парадку былі паменшаны на 50 тысяч чалавек, шэсць танкавых дывізій (каля дзвюх тысяч танкаў) былі выведзены з ГДР, Венгрыі, Чэхаславакіі і расфарміраваны. У еўрапейскай частцы СССР колькасць танкаў была скарочана на 10 тыс., артылерыйскіх сістэм — на 8,5 тыс., баявых самалётаў — на 820. Было выведзена 75 % савецкіх войскаў з Манголіі, і колькасць войскаў на Далёкім Усходзе (якія супрацьстаялі КНР) была паменшана на 120 тыс. чалавек.
Зноскі
- ↑ Борнхальмскі дэсант
- ↑ История Второй Мировой Войны. 1939—1945. Том 4 — Москва: Воениздат, 1975 — с.536, ил.
- ↑ Записка Г. К. Жукова и В. Д. Соколовского в ЦК КПСС о сокращении численности военно-строительных частей
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Узброеныя Сілы СССР