Танкавыя войскі
Та́нкавыя войскі (сілы) — род войскаў сухапутных сіл (войскаў) узброеных сіл шматлікіх дзяржаў, асноўным узбраеннем якога з'яўляецца танк.

Танкавыя войскі валодаюць вялікай агнявой моцай і ўдарнай сілай, высокай рухомасцю і бранявой абаронай. Маюць на шзбраенні розныя танкі, самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі, бронетранспарцёры, баявыя машыны пяхоты і іншую бронетэхніку.
Апроч уласна танкавых падраздзяленняў, часцей і злучэнняў, у склад танкавых войскаў могуць уваходзіць органы ваеннага кіравання, навучальныя ўстановы, арганізацыі і матарызаваныя стралковыя (механізаваныя), ракетныя, артылерыйскія, зенітныя падраздзяленні (часці, злучэнні), а таксама інжынерныя, сувязі, аўтамабільныя і іншыя падраздзяленні (часці) спецыяльных войскаў.
Дзейнічаючы масіравана на галоўных кірунках, яны здольныя самастойна і ва ўзаемадзеянні з іншымі родамі войскаў перамагацьабарону праціўніка, весці высока манеўраныя баявыя дзеянні, прасоўвацца на вялікую глыбіню, знішчаць рэзервы праціўніка, захопліваць і ўтрымліваць найважнейшыя межы і забяспечваць імклівае дасягненне мэт бою і аперацыі. Браня танкаў робіць іх адносна ўстойлівымі да ўздзеяння агню артылерыі і паражаючых фактараў ядзернай зброі.[1]
Гісторыя Правіць
Узніклі перад, і атрымалі вопыт баявога ўжывання ў гады Першайй сусветныя войны, у шэрагу ўзброеных сіл дзяржаў былі прадстаўлены галоўным чынам падраздзяленнямі і часцямі. Першае падраздзяленне ўзброенае баявымі браніраванымі машынамі з якога пачынаецца гісторыя новага роду войскаў (механізаваных, бранявых, танкавых і т.п.) было створана ў Расіі 19 жніўня 1914а год.
Афіцыйнай жа датай нараджэння танкаў прынята лічыць 15 верасня 1916 года — у гэты дзень упершыню падчас Першай сусветнай вайны 1914—1918 гг. англічане выкарысталі ў баі «Сухапутныя браняносцы» — танкі (32 машыны Mark I) у бітве ў раёне ракі Сома.
Першым стваральнікам танка ў класічным яго выглядзе, які і дайшоў да нашых дзён, быў Луі Рэно, які стварыў самы масавы танк Першай сусветнай вайны Renault FT-17 у снежні 1916 года.
Новы від тэхнікі быў добра прыняты ў арміях, якія ўдзельнічалі ў вайне, і спарадзіў масу паслядоўнікаў.
Зноскі
Спасылкі Правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Танкавыя войскі
- Танкавы фронт. Сайт пра бранетанкавыя войскі Другой сусветнай вайны.