Самаходная артылерыйская ўстаноўка

Самаходная артылерыйская ўстаноўка (САУ) — баявая машына з гарматай усталяванай на самаходным колавым або гусенічным шасі, якое адначасова служыць для яе лафетам. Прызначана для агнявой падтрымкі танкаў і пяхоты. Падзяляюцца па масе на лёгкія (да 20 т), сярэднія (да 40 т) і цяжкія (звыш за 40 т); паводле тыпу гармат — на пушкі, гаўбіцы, гаўбіцы-пушкі; па бранявой ахове — на закрытыя, паўзакрытыя і адкрытыя.

Гусенічная САУ 2С1 «Гваздзік»
Колавая САУ «Богдана»[uk] на шасі КрАЗ-6322

САУ з’явіліся ў Першую сусветную вайну, шырока выкарыстоўваліся ў Другой сусветнай. Выконвалі задачы артылерыйскай падтрымкі рухомых злучэнняў у барацьбе з танкамі, бронемашынамі, агнявымі сродкамі і інш.

У Беларусі на ўзбраенні знаходзяцца самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі 2С1 «Гваздзік», 2С3М «Акацыя», 2С5 «Гіяцынт», 2С19 «Мста».

Задачы правіць

Задача САУ — забяспечваць падтрымку агнём з далёкай дыстанцыі. Пры гэтым САУ больш мабільная, чым гарматы, якія трэба буксіраваць. Яе мабільнасць дазваляе не адставаць ад перадавых сіл.

Звычайна не прадугледжваецца, што САУ будуць уваходзіць у беспасрэдны стык і наўпрост змагацца супраць іншых браніраваных баявых машын (калі толькі САУ не грае супрацьтанкавую ролю), што з’яўляецца ключавым адрозненнем ад танка. З гэтай ролі ўскоснай падтрымкі вынікае, што САУ звычайна мае гармату большага калібра, чым танк, але браня лягчэйшая, абараняе ад стралковай зброі і аскепкаў снарадаў.

Знішчальнікі танкаў гістарычна найбольш паспяхова выкарыстоўваліся ў абарончых баях і баях з засад.

Колькасць самаходнай артылерыі паводле краін правіць

Колькасць самаходнай артылерыі паводле краін (станам на 2021 год)[1]
Краіна Колькасць
1   Расія 6540
2   Рэспубліка Карэя 3040
3   Кітай 1970
4   ЗША 1500
5   Егіпет 1165
6   Турцыя 943
7   КНДР 900
8   Украіна 785
9   Іран 770
10   Саудаўская Аравія 705
11   Ізраіль 650
12   Грэцыя 547
13   Польшча 529
14   Сірыя 528
15   Марока 510
16   Балгарыя 506
17   Беларусь 482
18   Іарданія 461
19   Пакістан 429
20   Лівія 365
21   Алжыр 324
22   Тайвань 257
23   Казахстан 246
24   Азербайджан 242
25   Швейцарыя 224
26   Японія 214
27   ААЭ 180
28   Інданезія 153
29   Фінляндыя 140
30   Бразілія 136
31   ФРГ 117
32   Францыя 109
33   Куба 100
34   Індыя 100
35   В’етнам 100
36   Кувейт 98
37   Іспанія 96
38   Сербія 93
39   Вялікабрытанія 89
40   Нарвегія 80
41   Узбекістан 80
42   Аргенціна 75
43   Грузія 73
44   Туркменістан 73
45   Туніс 67
46   Эфіопія 65
47   Нігерыя 65
48   Аўстрыя 62
49   Венесуэла 60
50   Бахрэйн 58
51   Боснія і Герцагавіна 57
52   Нідэрланды 57
53   Бангладэш 54
54   Італія 54
55   Тайланд 53
56   Чылі 48
57   Чэхія 48
58   Сінгапур 48
59   Швецыя 48
60   Катар 46
61   Латвія 45
62   Ірак 44
63   Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка 43
64   Арменія 40
65   М’янма 40
66   Лаос 34
67   Кенія 30
68   Кыргызстан 30
69   Ангола 28
70   Харватыя 24
71   Перу 24
72   Паўднёвы Судан 24
73   Эрытрэя 20
74   Емен 20
75   Эстонія 18
76   Партугалія 18
77   Батсвана 16
78   ДР Конга 16
79   Літва 16
80   Славакія 16
81   Данія 15
82   Эквадор 15
83   Ліван 12
84   Філіпіны 12
85   Чад 10
86   Аман 10
87   Судан 10
88   Малдова 9
89   Славенія 8
90   Калумбія 6
91   Уганда 6
92   Уругвай 6

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Self-Propelled Artillery Strength by Country (2021) (англ.). www.globalfirepower.com. Праверана 23 ліпеня 2021.

Літаратура правіць

  • Самаходная артылерыйская ўстаноўка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 137. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
  • Шванебах, Б. Э. Механізацыя і матарызацыя сучасных армій: Памятка для бяседчыкаў. — Пер. з 2-га рус. выпр. выд.. — Мн.: Выд-ва Бел. ваен. акругі, 1934. — С. 16.

Спасылкі правіць