Бітва на Соме
Бітва на Соме (1 ліпеня — 19 лістапада 1916) — найбуйнейшая бітва Першай сусветнай вайны, пад час якой загінула каля мільёна чалавек.
Бітва на Соме | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Заходні фронт Першай сусветнай вайны | |||
![]() Бітва на Соме 1 ліпеня — 18 лістапада 1916 | |||
Дата | 1 ліпеня — 18 лістапада 1916 | ||
Месца | Рака Сома, паўночная і цэнтральная частка дэпартамента Сома, паўднёва-ўсходняя частка дэпартамента Па-дэ-Кале | ||
Вынік | Войскам Антанты не ўдалося развіць першапачатковы поспех | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
![]() |
Бітва адбывалася між брытанскімі і нямецкімі сіламі ў Паўночнай Францыі (Пікардыя) на рацэ Сома.
Падрыхтоўка
правіцьНа канферэнцыі ў Шантыі ў снежні 1915 камандаванне краін Антанты дамовілася з новага года аб каардынацыі ваенных аперацый. Наступы як на Заходнім, так і на Усходнім франтах мусілі распачынацца адначасова. Расійская армія і італьянская павінны былі атакаваць 15 чэрвеня 1916. На Заходнім фронце на рацэ Сома брытанцы і французы ішлі ў наступ 1 ліпеня.
План быў зацверджаны 10 лютага 1916. Аперацыя на Соме павінна была праводзіцца трыма французскімі і двума англійскімі арміямі (64 дывізіі). Але шматлікія страты французаў у бітве пад Вердэнам прывялі да таго, што цяжар наступу прыпаў на боытанскія войскі. Фронт прарыву скараціўся з 70 да 40 км.
Брытанскі камандуючы Дуглас Хейг збіраўся атакаваць 2 нямецкую армію (ген. Фрыц фон Белаў) сіламі 4 брытанскай арміі (ген. Генры Сеймур Роўлінсан), што мела 16 дывізій, і часткай 3 брытанскай арміі (ген. Эдмунд Аленбі) — 2 дывізіі. Дапаможны ўдар наносіла французская 6 армія генерала Фаёля. Усёй аперацыяй кіраваў генерал Фош.
Брытанцы планавалі распачаць працяглае артылерыйскае бамбардзіраванне нямецкіх умацаванняў, якія пазней, як меркавалася, пяхота зойме без усялякіх намаганняў: «артылерыя спусташае — пяхота займае».
Падрыхтоўка да аперацыі вялася 5 месяцаў, была разгорнута інфраструктура, назапашаны снарады ад 1700 да 3000 на гармату ў залежнасці ад калібру. На ўчастку прарыву знаходзілася да 3500 ствалоў артылерыі, больш за 300 самалётаў.
Немцы заўважылі падрыхтоўку да наступу, але лічылі, што пасля бітвы пад Вердэнам французы знясілены, а англічане не могуць адны весці маштабныя дзеянні.
На ўчастку прарыву немцы мелі тры пазіцыі абароны, якія дасягалі 7-8 км у глыбіню. Умацаванні будаваліся два гады, меліся бетонныя бліндажы да 10 метраў у глыбіню, сістэма апорных пунктаў, кожная пазіцыя мела загароджу з калючага дроту на 30-40 метраў.
Ход бітвы
правіцьЗ-за цяжкага становішча саюзнікаў аперацыя пачалася раней. 24 чэрвеня распачаўся артабстрэл нямецкіх пазіцый і працягваўся 7 дзён. Было ўжыта 1,5 млн снарадаў. Аднак гэтая артпадрыхтоўка не прынесла жаданага выніку. Фартыфікацыі немцаў былі мацнейшыя і лепей замаскаваныя, чым лічылі брытанцы. Хаця першая лінія абароны была значна пашкоджана і 50 % нямецкіх батарэй былі разбіты, немцы за час артабстрэлу паспелі сцягнуць дадаткова тры дывізіі і 30 батарэй цяжкой артылерыі.
1 ліпеня па нямецкай 1-й лініі было выпушчана колькі мін, а пасля артылерыя перанесла абстрэл у глыб нямецкай абароны. Нямецкія салдаты ў гэты час пакінулі бліндажы і занялі баявое становішча. Брытанская пяхота была спынена кулямётным агнём. У першы дзень брытанцы страцілі каля 60 тысяч салдат (21 тысяча забітымі і зніклымі без весткі і больш за 35 тысяч параненымі) — збольшага добраахвотнікаў, што ішлі ў войска на хвалі энтузіязму. Асабліва пацярпелі афіцэры, колер формы якіх адрозніваўся ад шараговых салдат. Больш паспяховымі былі вынікі атакі ў французаў, якія здолелі заняць дзве пазіцыі нямецкіх умацаванняў. Быў захоплены Барлё , але такі імклівы наступ не прадугледжваўся графікам агульнай аперацыі, і войска было адведзена назад. 5 ліпеня атакі аднавіліся, але немцы здолелі аднавіць умацаванні і прывесці новыя часткі. На працягу ліпеня-кастрычніка 1916 французы зацята спрабавалі ўзяць Барлё, але больш не здолелі гэтага зрабіць.
Наступныя месяцы прынеслі шэраг цяжкіх бітваў, якія далі невялікія тэрытарыяльныя здабыткі. Немцы вымушаны былі правесці перагрупаванне сваіх сіл і зняць частку дывізій з-пад Вердэна.
У гэты час расійская армія распачала 13 чэрвеня няўдалую Скробава-Гарадзішчанскую аперацыю пад Баранавічамі. Брусілаўскі прарыў на аўстра-венгерскім фронце прымусіў Германію прыйсці на дапамогу саюзніку і даслаць частку войска на Усходні фронт. У жніўні нямецкі рэзерв на Заходнім фронце складаўся з адной дывізіі.
Сітуацыя пачала выпраўляцца ў верасні. 3 верасня распачаўся новы наступ. Пасля артпадрыхтоўкі, у якой удзельнічала 1900 цяжкіх гармат, дзве брытанскія і дзве французскія арміі пайшлі ў атаку. Войска Антанты здолела заглыбіцца на 3-4 км.
Удзел танкаў
правіць15 верасня ўпершыню ў вайне быў ужыты танк (з брытанскага боку). Хаця ў атацы здолела прыняць удзел толькі 18 танкаў з 50, і наступалі яны асобна на фронце 10 км, іх псіхічны ўплыў на нямецкую п/хоту быў велічэзны. У выніку англічане здолелі прасунуцца на 5 км за 5 гадзін бою, у той час як раней прасоўванне на некалькі сот метраў цягнула за сабою шматлікія страты.
У той самы час перамога пачала хіліцца на бок брытанцаў. Немцы былі знясілены моцнай брытанскай артпадрыхтоўкай і выкарыстаннем танкаў. Але наступныя атакі танкаў не прынеслі такога самага выніку — нямецкія салдаты хутка навучыліся змагацца з танкамі.
25 верасня — 27 верасня англа-французскае войска заняло вышыні над рэкамі Сома і Анкр.
Пагаршэнне надвор’я прымусіла генерала Хейга стрымаць наступ.
Вынікі
правіцьБітва скончылася 18 лістапада 1916. Пасля чатырох месцаў баёў войскі Антанты прасунуліся на 12 км на адрэзку 40 км. Страты з абодвух бакоў былі вялізарныя: брытанцы — 419 654, французы — 204 253, разам 623 907 чалавек, з іх забітымі і зніклымі без весткі — 146 431 чалавек. Немцы — больш за 465 тысяч, з іх забітымі і зніклымі без весткі — 164 055 чалавек.
Мэта аперацыі — скрываўленне нямецкай арміі і паляпшэнне ўмоў для саюзнікаў — была часткова выканана, але коштам вялікіх страт.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бітва на Соме