Пікардыя
былы рэгіён у Францыі
Пікардыя (фр.: Picardie) — рэгіён на поўначы Францыі. На поўначы мяжуе з рэгіёнам Нор-Па-дэ-Кале, на паўночным усходзе мае невялікую мяжу з Бельгіяй, на ўсходзе — з рэгіёнам Шампань-Ардэны, на поўдні — з Іль-дэ-Франс, на захадзе — з Верхняй Нармандыяй, на паўночным захадзе выходзіць да Ла-Манша. Плошча 19 399 км². Насельніцтва (па стане на 2008 год) 1 900 534 чалавек. У склад Пікардыі ўваходзяць 3 дэпартаменты: Эна, Уаза і Сома. Адміністрацыйны цэнтр і найбуйнейшы горад — Ам’ен (134 381 жыхар).
Пікардыя | |||||
---|---|---|---|---|---|
фр.: Picardie | |||||
|
|||||
Краіна | Францыя | ||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | Ам’ен | ||||
Дата ўтварэння | 4 чэрвеня 1960[1] | ||||
Дата скасавання | 31 снежня 2015 | ||||
Насельніцтва (2008) | 1 900 534 | ||||
Плошча | 19 399 км² | ||||
Часавы пояс | UTC+1 і UTC+2 | ||||
Код ISO 3166-2 | FR-S | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Спасылкі
правіць- Афіцыйны сайт Архівавана 23 лютага 2011. (фр.)
- Фотаздымкі Пікардыі Архівавана 27 мая 2007. (англ.)