Эна (дэпартамент)
дэпартамент Францыі
Эна (фр.: Aisne) — дэпартамент на поўначы Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Пікардыя. Парадкавы нумар 2. Адміністрацыйны цэнтр — Лан. Насельніцтва 535,5 тыс. чалавек (46-е месца сярод дэпартаментаў, даныя 1999 г.).
Эна Aisne | |
---|---|
![]() Герб | |
Месцазнаходжанне | |
![]() | |
Інфармацыя | |
Нумар: | 02 |
Рэгіён: | Пікардыя |
Акруг: | 5 |
Кантонаў: | 42 |
Камун: | 816 |
Статыстыка | |
Шчыльнасць насельніцтва: | 73 чал/км² |
Плошча: | 7369 км² |
![]() |
Геаграфія
правіцьПлошча тэрыторыі 7369 км². Дэпартамент размешчаны ў даліне ракі Эны, якая перасякае яго тэрыторыю з усходу на захад.
Дэпартамент уключае 4 акругі, 41 кантон і 363 камуны.
Гісторыя
правіцьЭна — адзін з першых 83 дэпартаментаў, утвораных падчас Вялікай французскай рэвалюцыі ў сакавіку 1790 г. Паўстаў на тэрыторыі былых правінцый Іль-дэ-Франс, Пікардыя і Шампань. Назва паходзіць ад ракі Эны.