Брытанская Індыя
Брытанская Індыя (англ.: British Raj) — назва брытанскага каланіяльнага ўладання ў Паўднёвай Азіі з сярэдзіны XVIII стагоддзя па 1947 год. Паступова пашыралася, з часам ахапіла тэрыторыі сучасных Індыі, Пакістана і Бангладэш (і да 1937 года — М’янмы). Тэрмінам Брытанская Індыя звычайна называюць ўсю тэрыторыю каланіяльнага валодання, хоць, строга кажучы, ён адносіўся толькі да тых частках субкантынента, якія знаходзіліся пад непасрэдным брытанскім кіраваннем (адміністрацыя спачатку ў форце Уільям, а потым — у Калькуце і Дэлі); акрамя гэтых тэрыторый існавалі т. зв. «Туземныя княствы», якія фармальна знаходзіліся толькі ў васальнай залежнасці ад Кароны.
Калонія Вялікабрытаніі | |||||
Індыйская Імперыя | |||||
---|---|---|---|---|---|
Indian Empire | |||||
|
|||||
Дэвіз: ««Dieu et mon droit» («Бог і маё права»)» |
|||||
Гімн: «God Save the King» («Божа, беражы Караля») |
|||||
|
|||||
1858 — 1947
|
|||||
Сталіца |
Калькута (1858 – 1912) Нью-Дэлі (1912 – 1947) Шымла (летняя сталіца) |
||||
Мова(ы) | Англійская, урду, хіндустані | ||||
Афіцыйная мова | англійская | ||||
Рэлігія | індуізм, іслам, сікхізм, будызм і хрысціянства | ||||
Грашовая адзінка | Брытанская індыйская рупія | ||||
Плошча |
|
||||
Форма кіравання | Канстытуцыйная манархія | ||||
Імператар | |||||
• 1876 – 1901 | Вікторыя | ||||
• 1901 – 1910 | Эдуард VII | ||||
• 1910 – 1939 | Георг V | ||||
• 1936 | Эдуард VIII | ||||
• 1936 – 1947 | Георг VI | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 1947 годзе Брытанскай Індыі была прадастаўлена незалежнасць, пасля чаго краіна была падзелена на два дамініёны — Індыю і Пакістан (захоўвалі статус дамініёна да 1950 і 1956 гг. адпаведна). Пакістан, у сваю чаргу, распаўся ў 1971 годзе з утварэннем дзяржавы Бангладэш.