Індыйскі Саюз
Індыйскі Саюз (англ. Union of India) — дзяржава, якая ўтварылася з прычыны прыняцця Брытанскім парламентам акту аб індыйскай незалежнасці (15 жніўня 1947) і падзелу Брытанскай Індыі на Індыйскі Саюз і дамініён Пакістан. У 1948 годзе ў выніку спецаперацыі ў склад Індыйскага саюза ўвайшло княства Хайдарабад.
Дамініён | |||||
Індыйскі Саюз | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Гімн: God Save The King | |||||
|
|||||
Сталіца | |||||
Грашовая адзінка | Індыйская рупія | ||||
Форма кіравання | канстытуцыйная манархія | ||||
Дынастыя | Віндзорская | ||||
Кіраўнікі дзяржавы | |||||
Манарх | |||||
• 1947—1950 | Георг VI | ||||
Генерал-губернатар | |||||
• 1947—1948 | Луіс Маўнтбетэн | ||||
• 1948—1950 | Чакраварці Раджгапалачарыя | ||||
Прэм’ер-міністр | |||||
• 1947—1950 | Джавахарлал Нэру | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кіраўніком Індыйскага саюза лічыўся кароль Вялікабрытаніі, аднак фактычна ўрад узначальваў прэм’ер-міністр Джавахарлал Нэру. Інтарэсы манарха ў Індыі па-ранейшаму прадстаўляў генерал-губернатар Індыі (які, у адрозненне ад сваіх папярэднікаў, ужо не называўся віцэ-каралём). Першым генерал-губернатарам быў Луіс Маўнтбетэн, другім і апошнім — Чакраварці Раджгапалачарыя.
З прыняццем 26 студзеня 1950 г. першай індыйскай канстытуцыі Індыйскі Саюз быў ператвораны ў Індыйскую Рэспубліку.