Макс фон Гальвіц
Макс Карл Вільге́льм фон Га́львіц (ням.: Max Karl Wilhelm von Gallwitz; 2 мая 1852 — 18 красавіка 1937) — нямецкі ваенны і грамадскі дзеяч, генерал ад артылерыі (1911), удзельнік Першай сусветнай вайны.
Макс фон Гальвіц | ||||
---|---|---|---|---|
ням.: Max von Gallwitz | ||||
Дата нараджэння | 2 мая 1852 | |||
Месца нараджэння | ||||
Дата смерці | 18 красавіка 1937 (84 гады) | |||
Месца смерці | ||||
Месца пахавання | ||||
Грамадзянства | ||||
Прыналежнасць | Германская імперыя | |||
Род войскаў | Артылерыя, пяхота | |||
Гады службы | 1870 — 1918 | |||
Званне | ||||
Камандаваў | 15-я пяхотная дывізія, Гвардзейскі рэзервовы корпус, армейская група «Гальвіц», 11-я армія, 12-я армія, 2-я армія, 5-я армія, Група армій Гальвіца | |||
Бітвы/войны |
Франка-пруская вайна Першая сусветная вайна |
|||
Узнагароды і званні |
|
|||
У адстаўцы | мемуарыст, палітычны дзеяч, член парламента | |||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьПачатак службы
правіцьГальвіц нарадзіўся ў 1852 годзе ў Брэслау, з 1870 года ў прускай арміі. Служыў у артылерыйскім палку ў званні лейтэнанта. Удзельнічаў у вайне з Францыяй. У 1877 годзе пачаў навучанне ў Ваеннай Акадэміі, якое завяршыў у 1880 годзе. З 1882 года ад'ютант 11-й артылерыйскай брыгады. З 1883 года па 1886 год служыў у Генеральным Штабе. З 1887 года на працы ў Ваенным міністэрстве Германіі. У 1891 годзе зноў пераходзіць на службу ў Генштаб. У 1895 годзе пераводзіцца на страявую службу і прызначаецца камандзірам артылерыйскага дывізіёна 11-га артылерыйскага палка. У 1899 годзе прызначаны камандзірам артылерыйскага палка, а з 1901 года ўжо камандуе 29-й артылерыйскай брыгадай. У 1903 годзе прызначаецца начальнікам дэпартамента ваеннай адміністрацыі і прадстаўніком Ваеннага міністэрства ў парламенце. У 1906 годзе зноў пераводзіцца на страявую службу, прызначаецца камандзірам 15-й пяхотнай дывізіі. У 1911 годзе прызначаны інспектарам палявой артылерыі германскай арміі.
Удзел у Першай сусветнай вайне
правіцьПасля пачатку Першай сусветнай вайны Гальвіц прызначаецца камандуючым Гвардзейскім рэзервовым корпусам у складзе 2-й арміі. Удзельнічае ў баях у Бельгіі. З 19 па 25 жніўня пад кіраўніцтвам Гальвіца германская армія ўзяла бельгійскую крэпасць Намюр. У ходзе штурму крэпасці Гальвіц ужыў адкрытую атаку пяхоты пры падтрымцы асаднай артылерыі буйных калібраў.
Камандаванне на Усходнім фронце
правіцьУ пачатку вайны для германскай арміі склалася цяжкая абстаноўка на Усходнім фронце, дзе наступалі рускія войскі. У сувязі з гэтым корпус Гальвіца перакідваецца ў раён Мазурскіх балот. У лютым ствараецца вайсковая група «Гальвіц» (3-й корпус і кавалерыйская дывізія), камандуючым якой прызначаецца генерал Гальвіц. Пасля паспяховай для германскіх войскаў Аўгустоўскай аперацыі Гальвіц, жадаючы развіць поспех прымае рашэнне аб занятку Прасныша, аднак неўзабаве рускія войскі наносяць контрудар і войскі Гальвіца вымушаныя адступаць. У чэрвені 1915 года Гальвіц прадпрымае яшчэ адну спробу наступу ў Прасныша, аднак, захапіўшы першую лінію акопаў немцы прыпынілі наступленне. 23 ліпеня група Гальвіца пачала наступ і фарсіравала раку Нараў, неўзабаве Гальвіц вымусіў рускія войскі цалкам адысці на левы бераг ракі. Аднак наступныя атакі не мелі поспеху. 7 жніўня 1915 года вайсковая група Гальвіца была ператворана ў 12-ю армію. 24 ліпеня узнагароджаны ордэнам Pour le Merite.
Сербская аперацыя
правіць30 верасня 1915 года генерал Гальвіц быў прызначаны камандуючым 11-й нямецкай арміяй, якая знаходзілася на Балканах і была прызначана для аперацыі супраць Сербіі. 6 кастрычніка аўстра-германскія войскі пачалі наступленне супраць сербскай арміі. Зламаўшы супраціўленне сербскіх частак, падраздзялення 11-й арміі прасоўваліся ўглыб краіны. 10 лістапада войскі Гальвіца ўвайшлі ў Ніш і злучыліся там з саюзнай балгарскай арміяй. Неўзабаве аперацыя супраць Сербіі была завершана. Тэрыторыя краіны была акупавана войскамі Цэнтральных дзяржаў, а армія эвакуіравана на Корфу.
Камандаванне на Заходнім фронце
правіць24 сакавіка 1916 года Гальвіц прызначаны камандуючым заходняй групай войскаў на Заходнім фронце. Гэтыя войскі дзейнічалі ў раёне крэпасці Вердэн на левым беразе Мааса. З красавіка 1916 года група Гальвіца ўдзельнічала ў жорсткіх баях з французскай арміяй. Войскам генерала ўдалося захапіць важныя вышыні. 19 ліпеня таго ж года Гальвіц быў прызначаны камандуючым 2-й арміяй. Армія Гальвіца ўдзельнічае ў жорсткіх баях на Соме. У снежні 1916 года прызначаны камандуючым 5-й арміяй. У студзені таксама быў прызначаны камандуючым групай армій «Гальвіц» (усяго 24 дывізіі), якая дзейнічала ў раёне Вердэна. 17 Красавіка 1918 года атрымаў дубовыя галіны да ордэна Pour le Merite. У верасні 1918 года па войскам генерала Гальвіца нанеслі ўдар амерыканскія войскі. У ходзе бітвы за Сен-Міёльскі выступ войскі Гальвіца страцілі 16 000 палоннымі і 400 гармат. Таксама войскі Гальвіца падвергнуліся нападу пры Мёз-Аргонскім наступленіі.
Пасля вайны
правіцьПасля заканчэння вайны Макс фон Гальвіц 6 снежня 1918 года выйшаў у адстаўку. У 1920 годзе стаў членам нямецкага парламента ад Нямецкай нацыянальнай народнай партыі. Таксама займаўся напісаннем мемуараў. Аўтар кніг:
Зноскі
Літаратура
правіць- Залесский К.А. Кто был кто в Первой мировой войне. — М.: АСТ, 2003. — 896 с. — 5 000 экз. — ISBN 5-271-06895-1.