Цэнтральныя дзяржавы
Цэнтральныя дзяржавы (ням.: Mittelmächte, венг.: Központi hatalmak, турэцк.: İttifak Devletleri, балг.: Централни сили) — ваенна-палітычны блок дзяржаў, якія супрацьстаялі дзяржавам Антанты ў Першай сусветнай вайне 1914—1918 гг.
Склад блока
правіцьУтварэнне блока
правіцьПапярэднікам блока Цэнтральных дзяржаў быў Траісты саюз, які ўтварыўся ў 1879—1882 гадах у выніку пагадненняў, заключаных паміж Германіяй, Аўстра-Венгрыяй і Італіяй. Па дагаворы гэтыя краіны абавязваліся аказваць адзін аднаму падтрымку ў выпадку вайны, у першую чаргу, з Францыяй. У далейшым, аднак, Італія ўзяла курс на збліжэнне з Францыяй. Напачатку Першай сусветнай вайны Італія абвясціла пра свой нейтралітэт, што было нечакана для Германіі і сур'ёзна парушыла яе планы. У 1915 годзе Італія выйшла з Траістага саюза і ўступіла ў вайну на боку яго праціўнікаў.
Асманская імперыя і Балгарыя далучыліся да Германіі і Аўстра-Венгрыі ўжо падчас войны. Асманская імперыя ўступіла ў вайну ў кастрычніку 1914, Балгарыя — у кастрычніку 1915 года.
Саюзнікі Цэнтральных дзяржаў
правіцьСаюзнікамі Цэнтральных дзяржаў быў рух за незалежнасць Ірландыі, які падняў паўстанне супраць брытанскага валадарства ў 1916 годзе («Велікоднае паўстанне»), а таксама дзяржавы, якія ўзніклі на тэрыторыях былой Расійскай імперыі:
- Каралеўства Польскае (з 5 лістапада 1916)
- Украінская Народная Рэспубліка (з 9 лютага па 29 красавіка 1918), Украінская дзяржава (з 29 красавіка 1918)
- Літоўская Рэспубліка (з 16 лютага па 11 ліпеня 1918), Каралеўства Літва (з 11 ліпеня 1918)
- Курляндскае герцагства (з 8 сакавіка 1918)
- / (з 29 мая 1918) Фінляндская Рэспубліка (з 7 сакавіка па 9 кастрычніка 1918), Каралеўства Фінляндыя (з 9 кастрычніка 1918)
- Рэспубліка Саюза Горцаў Паўночнага Каўказа (з 11 мая 1918)
- Усевялівае Войска Данское (з 18 мая 1918)
- / (з 9 лістапада 1918) Азербайджанская Дэмакратычная Рэспубліка (з 28 мая 1918)
- Балтыйскае герцагства (з 22 верасня 1918)
Канец блока
правіцьБлок Цэнтральных дзяржаў спыніў сваё існаванне з паразай у Першай сусветнай вайне ўвосень 1918 года. Пры падпісанні перамір'я ўсе яны вымушаны былі безумоўна прыняць умовы пераможцаў. Аўстра-Венгрыя і Асманская імперыя ў выніку вайны распаліся; дзяржавы, створаныя на тэрыторыі Расійскай імперыі вымушаны былі шукаць падтрымкі Антанты. Польшча, Літва, Латвія, Эстонія і Фінляндыя захавалі незалежнасць, астатнія былі зноў далучаны да Расіі (непасрэдна да РСФСР ці ўвайшлі ў Савецкі Саюз).
Назва | Дата здачы |
---|---|
Балгарыя | 29 верасня 1918 |
Асманская імперыя | 30 кастрычніка 1918 |
Аўстра-Венгрыя | 4 лістапада 1918 |
Германская імперыя | 11 лістапада 1918 |