Траісты саюз
Траі́сты саю́з[1] — міждзяржаўны ваенна-палітычны блок Германіі, Аўстра-Венгрыі і Італіі, сфарміраваны ў 1879—1882 гадах з мэтай сумеснага процістаяння ўплыву Францыі і Расіі.
Траісты саюз | |
---|---|
Дата падпісання | 20 мая 1882 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Склаўся на аснове аўстра-венгерскага дагавора 1879 года[1]. Канчатковае пагадненне паміж трыма краінамі было падпісана 20 мая 1882 года ў Вене тэрмінам на 5 гадоў[1]. Удзельнікі абавязваліся не прымаць удзел у міждзяржаўных саюзах і пагадненнях, накіраваных супраць аднаго з іх, а таксама аказваць узаемную падтрымку. У 1887 і 1891 гадах дагавор быў прадоўжаны і дапоўнены палажэннямі на карысць Італіі[1]. Дагавор праіснаваў да 1915 года, пакуль Італія ў ходзе Першай сусветнай вайны не перайшла на бок Антанты[2].
Крыніцы
правіць- ↑ а б в г БелЭн 2002.
- ↑ Кізіма 2003.
Літаратура
правіць- Траі́сты саю́з 1882 // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 498. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Кізіма С. А., Лянцэвіч В. М., Самахвалаў Дз. С. Гісторыя Беларусі: Курс лекцый. — Мн.: Выд-ва МІК, 2003. — 91 с.
- Тро́йственный сою́з / Полтавский М. А. // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 239—240. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)