Франка-пруская вайна

Франка-пруская вайна ці Франка-германская вайна (ням.: Deutsch-Französischer Krieg — Германа-французская вайна, фр.: Guerre franco-allemande — Франка-германская вайна), больш вядомая ў Францыі як вайна 1870 года (19 чэрвеня 1870 — 10 мая 1871) — ваенны канфлікт паміж Другой Французскай імперыяй і краінамі паўночнагерманскага саюза на чале з каралеўствам Прусія. Канфлікт адбыўся з-за напружанасці, якую выклікала аб’яднанне Германіі. Прускі канцлер Ота фон Бісмарк планаваў справакаваць французскую атаку, каб прыцягнуць паўднёвыя нямецкія дзяржавы — Бадэн, Вюртэмберг, Баварыю і Гесэн-Дармштат — у паўночнагерманскі саюз з каралеўствам Прусія ў якасці дамінуючай дзяржавы.

Франка-пруская вайна
Франка-германская вайна
Асноўны канфлікт: Аб'яднанне Германіі
Па гадзіннікавай стрэлцы з верхняй левай выявы: Пруская пехота ў бітве пры Шпіхерне; Бітва пры Лас-Ма-Тур («Лінія агню» П.Ж. Жаньё, 1886); Капітуляцыя Седана (А. фон Вернер); Бітва пры Базеі («Апошнія патроны» А. дэ Нэвіля, 1873)
Па гадзіннікавай стрэлцы з верхняй левай выявы:
Пруская пехота ў бітве пры Шпіхерне;
Бітва пры Лас-Ма-Тур («Лінія агню» П.Ж. Жаньё, 1886);
Капітуляцыя Седана (А. фон Вернер);
Бітва пры Базеі («Апошнія патроны» А. дэ Нэвіля, 1873)
Дата 19 ліпеня 187010 мая 1871
(9 месяцаў і 2 тыдні)
Месца Францыя, Прусія
Вынік Перамога Германіі
Змены

Франкфурцкі мір:

Праціўнікі
Сцяг Францыі Французская імперыя Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) Паўночнагерманскі саюз:
Камандуючыя
Сцяг Францыі Напалеон III

Сцяг Францыі Франсуа Ашыль Базен
Сцяг Францыі Луі-Жуль Трашу
Сцяг Францыі Патрыс дэ Мак-Магон
Сцяг Францыі Леон Мішэль Гамбета
Джузэпэ Гарыбальдзі

Сцяг Прусіі Вільгельм I Гогенцолерн

Сцяг Прусіі Хельмут Карл Бернхард фон Мольтке
Сцяг Прусіі Ота фон Бісмарк
Сцяг Прусіі Карл Фрыдрых фон Штэйнмец
Сцяг Прусіі Фрыдрых Карл Мікалай Прускі
Сцяг Прусіі Фрыдрых III Гогенцолерн
Сцяг Прусіі Альбрэхт фон Роан

Сілы бакоў
909,951: 1,2 мільёна:
Страты
756,285:
  • 138,871 забітымі
  • 143,000 параненымі
  • 474,414 узятымі ў палон
116,696:
  • 28,208 забітымі
  • 88,488 параненымі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бісмарк стварыў дыпламатычны крызіс у сувязі з атрыманнем у спадчыну іспанскага пасаду, а затым перапісаў дэпешу аб сустрэчы прускага караля Вільгельма і міністра замежных спраў Францыі, каб зрабіць выгляд, што французскі бок абразілі. Французская прэса і парламент запатрабавалі вайну, а генералы Напалеона III запэўнілі яго, што Францыя пераможа ў ёй. Напалеон і яго прэм’ер-міністр, Эміль Аліўе, у сваю чаргу шукалі вайны для знішчэння палітычнай раз’яднанасці ў Францыі. 16 ліпеня 1870 года французскі парламент прагаласаваў за аб’яву вайны, і праз тры дні пачаліся ваенныя дзеянні. Германская кааліцыя мабілізавала свае войскі значна хутчэй за французаў і хутка ўварвалася на паўночны ўсход Францыі. Нямецкія войскі пераўзыходзілі праціўнікаў па колькасці, а таксама былі лепш навучаныя і больш эфектыўна выкарыстоўвалі сучасных тэхналогій, у прыватнасці чыгуначных дарог і артылерыі.

Серыя хуткіх перамог Прусіі і Германіі ва ўсходняй Францыі, кульмінацыяй якіх стала бітва пры Седане і аблога горада Мец, прывяла да паражэння французскай арміі. Напалеон III быў захоплены ў Седане 2 верасня. Аднак, пасля таго, як 4 верасня ў Парыжы ўрад нацыянальнай абароны на чале з Адольфам Цьерам абвясціў утварэнне трэцяй французскай рэспублікі, вайна працягнулася. У выніку наступных пяці месяцаў нямецкія войскі перамаглі новаўтвораную армію французскай рэспублікі на поўначы Францыі. Пасля аблогі Парыжа сталіца пала 28 студзеня 1871 года. Нямецкія дзяржавы абвясцілі свой саюз Германскай імперыяй на чале з прускім каралём Вільгельмам I, што прывяло аб’яднання Германіі. 10 мая 1871 года быў падпісаны франкфурцкі мір, у выніку якога да Германіі адышлі найбольшая частка Эльзаса і некаторыя часткі Латарынгіі, якія ўтварылі імперскія землі Эльзас-Латарынгія (ням.: Reichsland Elsaß-Lothringen).

Пасля паражэння ў Парыжы адбылася рэвалюцыя, у выніку якой уладу ў сталіцы Францыі захапіла парыжская камуна і трымала яе на працягу двух месяцаў, пакуль у канцы мая 1871 года рэгулярная французская армія не разагнала яе. Аб’яднанне Германіі парушыла суадносіны сіл у Еўропе, якія існавалі з Венскага кангрэса 1815 года, а Бісмарк, у сваю чаргу, карыстаўся вялікім аўтарытэтам у міжнародных справах на працягу двух дзесяцігодззяў. Французская рашучасць вярнуць Эльзас і Латарынгію і страх яшчэ адной франка-германскай вайны, а таксама заклапочанасць Брытаніі наконт балансу сіл сталі аднымі з прычын пачатку Першай сусветнай вайны.