Гельмут Карл Бернхард фон Мольтке (старэйшы)
Граф (1870) Гельмут[5] Карл Бернхард фон Мольтке (ням.: Helmuth Karl Bernhard Graf von Moltke; 26 кастрычніка 1800, Пархім, Германія — 24 красавіка 1891) — прускі і германскі ваенны дзеяч і тэарэтык, граф (1870), генерал-фельдмаршал Прусіі (1871) і Расійскай імперыі (1872). Вучань К. Клаўзевіца. Дзядзька начальніка германскага генеральнага штаба генерал-палкоўніка Гельмута фон Мольтке (Мольтке-малодшага).
Гельмут Карл Бернхард фон Мольтке | |
---|---|
ням.: Helmuth Karl Bernhard Graf von Moltke | |
Дата нараджэння | 26 кастрычніка 1800[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 красавіка 1891[1][2] (90 гадоў) |
Месца смерці | |
Бацька | Friedrich von Moltke[d] |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Род войскаў | Пруская армія |
Званне | генерал і генерал-фельдмаршал |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў Мекленбургу ў Пархіме. Выхадзец са старажытнага дваранскага роду Мольтке, вядомага ў Даніі і Швецыі з XII стагоддзя. З 1803 года сям’я Мольтке жыла ў Любеку.
У 1818 годзе скончыў кадэцкі корпус у Капенгагене, у 1826 — Берлінскую ваенную акадэмію . З 1819 года ў дацкай, з 1822 года — у прускай арміі.
З 1833 года залічаны ў пастаянны склад Генштаба.
У 1835 годзе здзейсніў падарожжа ў Асманскую імперыю. Атрымаўшы для падарожжа шасцімесячны водпуск, ён па просьбе султана Махмуда II і са згоды імператара застаўся ў Стамбуле ў якасці ваеннага саветніка. Удзельнічаў у рэфармаванні і навучанні турэцкай арміі. Пасля адкрыцця ў 1837 годзе афіцыйнай прускай ваеннай місіі ў Асманскай імперыі быў залічаны ў яе склад. Браў удзел у кампаніі 1838 года Таўрузскай арміі Хафіз-пашы супраць курдаў. У 1839 годзе прыняў дзейны ўдзел у Другой турэцка-егіпецкай вайне на баку Турцыі супраць фактычнага кіраўніка Егіпта Мухамеда Алі. Быў удзельнікам бітвы пры Нязібе 24 чэрвеня 1839 года, у якой егіпецкае войска Ібрагіма-пашы нанесла поўнае паражэнне асманскай арміі.
У 1855 годзе з дыпламатычнай місіяй наведаў Расію.
У 1858—1888 начальнік прускага (з 1871 імперскага) Генштаба, які пад кіраўніцтвам Мольтке ператварыўся ў галоўны орган падрыхтоўкі краіны і ўзброенных сіл да вайны. Ажыццявіў шэраг мерапрыемстваў па рэарганізацыі арміі.
У час пераможных войнаў Прусіі з Даніяй (1864), Аўстрыяй (1866) і Францыяй (1870—1871) начальнік палявога штаба (фактычна галоўнакамандуючы германскімі ўзброеннымі сіламі). Кіраваў стварэннем афіцыйнай гісторыі франка-прускай вайны 1870—1871 і займаўся распрацоўкай планаў адначасовых кампаній супраць Францыі і Расіі.
У 1867—1891 член рэйхстага ад партыі кансерватараў .
Адзін з ідэолагаў германскага мілітарызму. У сваіх працах праводзіў думку пра непазбежнасць вайны і яе «цывілізуючую» ролю; прыхільнік тэорыі «маланкавай вайны».
Цікавыя факты
правіць21 кастрычніка 1889 года фельдмаршал зрабіў два аўдыёзапісы на новым цыліндрычным фанографе Томаса Эдысана.[6] Першы ўтрымлівае віншавальнае пасланне Эдысану і ўрывак з Фаўста, другі — з Гамлета.[7]
Гэта адзіныя аўдыёзапісы голасу чалавека, які нарадзіўся ў XVIII стагоддзі — Мольтке нарадзіўся ў 1800 годзе (тэхнічна апошні год гэтага стагоддзя).[6]
Зноскі
- ↑ а б Helmuth Moltke (der Ältere) // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Helmuth Karl Bernhard von Moltke // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118583387 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118583387 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ Паводле БЭ
- ↑ а б Ron Cowen, «Restored Edison Records Revive Giants of 19th-Century Germany» The New York Times (30 January 2012). Retrieved 1 February 2012
- ↑ Helmuth Karl Bernhard von Moltke, Kreisau, 21 Oktober 1889 (руск.). Праверана 28 студзеня 2020.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).