Махмуд II
Махмуд II (20 ліпеня 1785 — 1 ліпеня 1839) — султан Асманскай імперыі ў 1808—1839.
Махмуд II асман. محمود ثانى асман. Mahmûd-u sânî | |
![]() | |
![]() | |
Дзейнасць | суверэн |
---|---|
Веравызнанне | іслам |
Нараджэнне | 20 ліпеня 1785[1][2] |
Смерць | 1 ліпеня 1839[2] (53 гады) |
Пахаванне | |
Дынастыя | Дынастыя Асманаў |
Бацька | Абдул-Хамід I[d] |
Маці | Накшыдыль-султан[d] |
Жонка | Безміялем[d], Пертэўніял-султан[d], Aşubican Kadınefendi[d] і Hoşyar Kadınefendi[d] |
Дзеці | Абдул-Меджыд I, Абдул-Азіз, Adile Sultan[d], Saliha Sultan[d], Atiye Sultan[d] і Mihrimah Sultan[d] |
Аўтограф | |
Манаграма | |
Уступіў на пасаду султана 28 ліпеня 1808 у выніку дзяржаўнага перавароту. Праводзіў палітыку цэнтралізацыі дзяржавы, ажыццявіў шэраг рэформ. У 1826 выдаў загад пра фарміраванне рэгулярнага войска і распусціў янычарскі корпус. У 1834 ліквідаваў ваенна-ленную сістэму. У 1836—1838 стварыў на еўрапейскі лад міністэрствы ўнутраных і замежных спраў, міністэрства фінансаў.
Пры Махмудзе II значна ўзмацнілася нацыянальна-вызваленчая барацьба балканскіх народаў, якая прывяла да атрымання незалежнасці Грэцыі (1830) і атрымання аўтаноміі Сербіі, Малдавіі і Валахіі. Падчас кіравання Махмуда II Асманская імперыя пацярпела паражэнне ад Егіпта.
Зноскі
- ↑ Mahmud II. // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 2,0 2,1 Brozović D., Ladan T. Mahmud II. // Hrvatska enciklopedija — Leksikografski zavod Miroslav Krleža, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8