Абду́л-Меджы́д I (асм. عبد المجيد اول‎ — Abd ül-Mecîd-i evvel, турэцк.: Birinci Abdülmecit) (23 красавіка 1823 — 25 чэрвеня 1861) — 31-ы султан Асманскай імперыі, кіруючы ў 18391861. Старэйшы сын Махмуда II, спадчыннікам якога ён стаў 2 ліпеня 1839, неўзабаве пасля паражэння турэцкай арміі ад егіпцян у Нізіба (24 чэрвеня 1839).

Абдул-Меджыд I
عبد المجيد اول‎ - Abd ül-Mecîd-i evvel
Партрэт султана Абдул-Меджыда I
Партрэт султана Абдул-Меджыда I
Сцяг31-ы Асманскі султан
18391861
Папярэднік Махмуд II
Пераемнік Абдул-Азіз I
Нараджэнне 25 красавіка 1823(1823-04-25)[1]
Смерць 25 чэрвеня 1861(1861-06-25)[3][4][…] (38 гадоў)
Месца пахавання
Род Асманы
Бацька Махмуд II
Маці Безміялем[d]
Жонка Şevkefza Sultan[d], Tirimüjgan Kadın[d], Yıldız Hanım Efendi[d], Gülcemal Kadin[d], Şayeste Hanım[d], Verdicenan Kadı[d], Rahime Perestu Sultan[d], Гюлюсту[d], Düzdidil Hanım[d], Bezmiara Kadin[d], Mahitab Kadin[d], Nükhetsezâ Hanım[d], Navekimisal Hanım[d], Zeynifelek Hanım[d], Ceylanyar Hanım[d], Nergizev Hanım[d], Nalandil Hanım[d], Nesrin Hanım[d] і Serfiraz Hanım[d]
Дзеці Мехмед V, Абдул-Хамід II, Мехмед VI, Мурад V[d], Мехмед Буранеддзін Эфэндзі[d], Ахмед Кемаледдзін[d], Наіле Султан[d], Cemile Sultan[d], Seniha Sultan[d], Mediha Sultan[d], Refia Sultan[d], Fatma Sultan[d], Münire Sultan[d], Behice Sultan[d], Zülüflü İsmail Pasha[d] і Şehzade Selim Süleyman[d]
Веравызнанне іслам
Дзейнасць кіраўнік
Аўтограф Выява аўтографа
Тугра Тугра
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рэформы правіць

З дапамогай еўрапейскіх дзяржаў уціхамірыўшы егіпецкага пашу Мухамеда Алі, Абдул-Меджыд, захоплены заходняй культурай, працягнуў рэформы (Танзімат), распачатыя бацькам. Пры ім немусульманам было дазволена служыць у арміі, былі прыняты нацыянальны гімн і сцяг, заканадаўства рэарганізавана на ўзор французскага кодэкса Напалеона, адбыліся тэхналагічныя ўдасканаленні (з’явілася чыгунка і тэлеграф).

Па савеце Рэшыда Мустафы-пашы ён выдаў 3 лістапада 1839 года знакаміты Хат-і-шэрыф, у якім абяцаў роўнае заступніцтва ўсім асманскім падданым, адмаўляючыся ад старога султанскага права распараджацца іх жыццём і маёмасцю.

У 1840-я гады султан дапамог ірландцам грашыма і хлебам (у тым ліку супраць волі брытанскага ўрада) падчас голаду ў Ірландыі.

Знешняя палітыка. Крымская вайна правіць

У 1850 годзе Асманская імперыя, падтрыманая Англіяй, адмовілася выдаць дзяржаўных злачынцаў Аўстрыі і Расіі, за што ў 1852 годзе Аўстрыя выцесніла асманаў з Чарнагорыі.

У той жа час у Іерусаліме паміж праваслаўнымі і каталікамі ўзнікла спрэчка з-за святых месцаў. Імператары Мікалай I і Напалеон III умяшаліся ў спрэчку цэркваў. Нарастаючая канфрантацыя прывяла да дыпламатычнага пату і 4 кастрычніка 1853 года Турцыя, скарыстаўшыся падтрымкай Англіі і Францыі, абвясціла вайну Расіі.[5] Так пачалася Крымская вайна. Саюзнікамі імперыі былі Англія і Францыя. Вайна скончылася некаторым паслабленнем рускіх, але ненадоўга: з пачатку 1860-х гадоў яны паступова аднаўлялі ваенны флот і крэпасці на Чорным моры, а пасля 1870 года наогул перасталі выконваць абмежаванні, накладзеныя на іх Парыжскім мірам 1856 года. Асманская імперыя ж наўзамен дастаўленых ёй вайной малаважных выгод павінна была абяцаць саюзнікам дадаць да Хат-і-Хумаюна (18 лютага 1856 г.) новыя рэформы, якія дрэнна карэлявалі з асманскім дзяржаўным ладам.

 
Далмабахчэ — палац, пабудаваны Абдул-Меджыдам I у 1842—53 гг.

Парыжскі мірны дагавор 30 сакавіка 1856 года, які абяцаў дзяржаве не толькі знешні, але і ўнутраны спакой, не задаволіў ні хрысціян, ні мусульман. У Босніі, Балгарыі і Албаніі адбыліся хваляванні, у Дамаску і Ліване пачалася разня хрысціян.

Апошнія гады правіць

У 1858 годзе было абвешчана пра банкруцтва султанскай казны, а сам Абдул-Меджыд упаў у вачах падданых. Няўдачы зламалі султана. Ён страціў цікавасць да спраў кіравання краінай, усё часцей праводзіў час у адзіноце ў палацы. Юр і п’янства падарвалі яго слабое здароўе[6].

Султан Абдул-Меджыд сканаў ад сухот 25 чэрвеня 1861 года, пакінуўшы 8 дочак і 6 сыноў, але яго спадчыннікам па асманскіх законах стаў яго брат Абдул-Азіз.

Апошнія чатыры султаны Асманскай імперыі — Мурад V, Абдул-Хамід II, Мехмед V і Мехмед VI — былі сынамі Абдул-Меджыда I ад розных жонак.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. а б Union List of Artist Names
  3. Abdulmecid I // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Abd ül-Medjid (Abd ül-Medjid I.) // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Трубецкой А. Крымская война. — М., 2010. — С. 162
  6. Рыжов. К. В. Энциклопедия справочник «Величайшие монархи мира».- 2007 г.

Літаратура правіць