Танзімат
Танзіма́т[1] (асман. تنظيمات) — назва рэформ і самога перыяду іх правядзення ў Асманскай імперыі з 1839 да 1876 год. Рэформы мелі на мэце ўмацаванне імперыі.
Танзімат | |
---|---|
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Дата пачатку | 1839 |
Дата заканчэння | 1876 |
Гісторыя Турцыі | |
---|---|
| |
Сельджукі | |
Канійскі султанат | |
Турэцкія бейлікі | |
Асманская імперыя | |
Сеўрскі мірны дагавор | |
Вайна за незалежнасць | |
Лазанскі мірны дагавор | |
Кемалізм | |
Сучасная Турцыя | |
Партал «Турцыя» |
Пачаліся 3 лістапада 1839 года з выдання султанам Асманскай імперыі рэскрыпта з абяцаннем забяспечыць недатыкальнасць жыцця, гонару і маёмасці ўсіх падданых. правесці ваенную рэформу, уладкаваць падаткаабкладанне. Пазней былі прыняты крымінальны і камерцыйны кодэксы, створаны свецкія школы, рэарганізавана сістэма кіравання дзяржавай, уведзены ўсеагульны ваенны абавязак. Рэскрыптам ад 18 лютага 1856 года (2-і этап рэформ) былі заснаваны першыя банкі, зроблены крокі па юрыдычнаму афармленню прыватнай уласнасці на зямлю.
Рэформы з-за супраціўлення кансерватыўных колаў і мусульманскага духавенства не былі праведзены цалкам. З прыходам да ўлады султана Абдул-Хаміда II у 1876 годзе рэформы былі спынены.
Перыяд рэформ пасадзейнічаў эканамічнаму развіццю краіны, развіццю навукі, літаратуры, фарміраванню інтэлігенцыі.
Зноскі
правіць.== Літаратура ==
- Танзіма́т // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 421. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Танзима́т / Новичев А. Д. // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 261. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)