Мустафа́ IV (асм. مصطفى رابع‎ — Mustafâ-i râbi‘, турэцк.: Dördüncü Mustafa; 8 верасня 1779 — 16 лістапада 1808) — султан Асманскай імперыі (29 мая 1807 — 28 чэрвеня 1808).

Мустафа IV
مصطفى رابع‎ - Mustafâ-i râbi‘
Сцяг Асманскі султан
18071808
Папярэднік Селім III
Пераемнік Махмуд II
Нараджэнне 8 верасня 1779(1779-09-08)[1]
Смерць 17 лістапада 1808(1808-11-17)[1] (29 гадоў)
Месца пахавання
Род Асманы
Бацька Абдул-Хамід I[d]
Маці Айшэ Сеніепервер Султан[d]
Веравызнанне іслам
Дзейнасць кіраўнік
Аўтограф Выява аўтографа
Тугра Тугра
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сын султана Абдул-Хаміда I. Узыйшоў на прастол у выніку янычарскага мецяжу супраць Селіма III і яго рэформаў. Лідар мяцежнікаў Мустафа-паша Кабакджы быў прызначаны вялікім візірам. Было абвешчана пра роспуск «новых войскаў» (нізам-і-джэдзід), многія прыхільнікі рэформаў пакараны смерцю.

Пры Мустафе IV працягвалася вайна з Расіяй. Асманскі флот, які спрабаваў прарваць блакаду Дарданэлаў, быў разгромлены ў Афонскай марской бітве. У жніўні 1807 года было заключана перамір’е, падчас якога рускія войскі працягвалі акупаваць Дунайскія княствы.

Улетку 1808 года рушчукскі губернатар Мустафа-паша Байрактар з вернымі яму войскамі арганізаваў паход на Канстанцінопаль з мэтай аднаўлення на прастоле Селіма III. Прыхільнікі Мустафы IV не змаглі аказаць яму сур’ёзнага супраціўлення. Падчас штурму палаца Мустафа IV загадаў забіць свайго стрыечнага брата — былога султана Селіма III і свайго малодшага роднага брата Махмуда, але апошняга забойцы знайсці не змаглі. Авалодаўшы палацам, Мустафа-паша арыштаваў Мустафу IV, а шэхзадэ Махмуд, які быў знойдзены да таго часу, узведзены на прастол.

У лістападзе 1808 года пачаўся чарговы янычарскі мяцеж, удзельнікі якога імкнуліся аднавіць Мустафу на прастоле. Падчас гэтага мецяжу былы султан Мустафа быў забіты па загадзе Махмуда II.

Зноскі

  1. а б Mustafa IV // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі правіць