Аўстра-пруска-італьянская вайна
Аўстра-пруска-італьянская вайна 1866 года, у гісторыі Германіі вядомая таксама як Германская вайна і Сямітыднёвая вайна, у Італіі вядома як Трэцяя вайна за незалежнасць Італіі — ваенны канфлікт Прусіі і Італіі з Аўстрыйскай імперыяй за гегемонію ў Германіі і кантроль над Венецыянскай вобласцю, якая прадвызначыла малагерманскі шлях аб'яднання Германіі і завяршыла войны за незалежнасць Італіі і аб’яднанне яе вакол Сардзінскага каралеўства.
Аўстра-пруска-італьянская вайна | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Войны за аб'яднанне Германіі і незалежнасць Італіі | |||
| |||
Дата | 17 чэрвеня — 26 ліпеня 1866 | ||
Месца |
Цэнтральна-заходняя Еўропа: Германія, Шлезвіг, Італія, Адрыятычнае мора, |
||
Прычына | Барацьба Прусіі і Аўстрыі за галоўную ролю ў Германіі. | ||
Вынік | Перамога Прусіі | ||
Праціўнікі | |||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У вайне ўдзельнічалі дзве кааліцыі, якія ўзначальваліся абедзвюма вялікімі германскімі дзяржавамі — Аўстрыяй і Прусіяй адпаведна. На боку Аўстрыі выступілі Баварыя, Саксонія, Вялікае герцагства Бадэн, Вюртэмберг і Гановер, на боку Прусіі — Італія. Акрамя таго, кожны з праціўнікаў змог прыцягнуць на свой бок некалькі малазначных германскіх дзяржаў. Усяго 29 дзяржаў прама ўдзельнічала ў гэтай вайне, з іх 13 на боку Аўстрыі і 16 на боку Прусіі.
Вайна доўжылася на працягу сямі тыдняў (17 чэрвеня — 26 ліпеня 1866 года). Аўстрыя вымушана была ваяваць на два франты. Яе тэхналагічная адсталасць і палітычная ізаляцыя з 1856 года прывялі яе да паражэння. Паводле Пражскага мірнага дагавора, заключанага 23 жніўня, Аўстрыя перадавала Прусіі Гольштэйн і выходзіла з Германскага саюза. Італіі дасталася Венецыянская вобласць. Палітычным вынікам вайны 1866 года сталі канчатковыя адмова Аўстрыі ад аб’яднання германскіх дзяржаў пад сваім пачаткам і пераход гегемоніі ў Германіі да Прусіі, якая ўзначаліла Паўночнагерманскі саюз — новае канфедэратыўнае дзяржаўнае ўтварэнне.
Для паляпшэння артыкула пажадана |
Гл. таксама
правіцьЛітаратура
правіць- Heinrich Friedjung. Der Kampf um die Vorherrschaft in Deutschland 1859 bis 1866. 2 тома. — Stuttgart. 1897.
- О. v. Lettow Vorbeck. Geschichte des Krieges von 1866. 3 тома; 1898—1902 гг.
- V. Verdy du Vernois. Im grossen Hauptquartier 1866.
- Shlichting. Moltke und Benedek. — Berlin. 1900, стр 154.
- Wilhelm Alter. Feldzeugmeister Benedek im Feldzug von 1866 (статья в журнале «Deutsche Rundschau», 1911 г. № 4, стр. 61-87).
- Kriegsgeschichtliche Abteilung I,Grosser Generalstab. Moltke in der Vorbereitung und Durchfuhrungder Operationen. Kriegsgeschichtliche Einzelschirften, Heft 36, Berlin.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аўстра-пруска-італьянская вайна
- Аўстра-пруская вайна 1866 Архівавана 23 кастрычніка 2006. (англ.)
- Уніформы салдат краін-удзельніц аўстра-прускай вайны 1866 Архівавана 31 мая 2008.
- Чорна-белыя ілюстрацыі аўстра-прускай вайны 1866 Архівавана 13 сакавіка 2016.