Вялікія дзяржавы

(Пасля перасылкі з Вялікая дзяржава)

Вялікая дзяржава — умоўнае, неюрыдычнае абазначэнне дзяржаў, якія дзякуючы свайму ваеннаму і эканамічнаму патэнцыялу аказваюць вызначальны палітычны ўплыў на сістэму міжнародных і міжнародна-прававых адносін.

Вялікія дзяржавы на карце
Венскі кангрэс вялікіх дзяржаў напачатку XIX стагоддзя

Паняцце «вялікая дзяржава» ўпершыню аформілася пасля Венскага кангрэса, калі ім сталі зваць пяць еўрапейскіх дзяржаў: Вялікабрытанію (адзіная звышдзяржава), Францыю, Расію, Аўстрыю (пазней Аўстра-Венгрыя), Прусію (пазней Германія). Досыць доўгі час гэтыя краіны выступалі як адзіныя паўнапраўныя суб'екты міжнароднай палітыкі, якія валодаюць дастатковай ваенна-палітычнай моцай для правядзення незалежнай ні ад каго знешняй палітыкі.

Пасля Еўрапейскіх рэвалюцый 1848—1849 гадоў баланс сіл у сістэме стаў змяняцца. Аб'яднанная ў сярэдзіне XIX стагоддзя Італія прэтэндавала на ўваходжанне ў клуб вялікіх дзяржаў. А напачатку XX стагоддзя з клуба вялікіх дзяржаў фактычна выйшла Аўстра-Венгрыя, якая распалася. Да пазаеўрапейскіх вялікіх дзяржаў у канцы XIX — пачатку XX стагоддзя сталі прылічаць новую першую эканоміку свету Злучаныя Штаты Амерыкі (якія, зрэшты, вялікага ўплыву на міжнародную палітыку да Першай сусветнай вайны не аказвалі) і мадэрнізаваную Японію.

Да сярэдзіны XX стагоддзя звышдзяржавамі былі ЗША, Вялікабрытанія, СССР. Падчас Другой сусветнай вайны нацысцкая Германія і мілітарысцкая Японія зрабілі спробу стаць новымі звышдзяржавамі, а Італія — замацавацца як вялікая дзяржава, але пацярпелі паражэнне.

Пасля Другой сусветнай вайны вялікімі дзяржавамі сталі лічыцца сталыя члены Савета Бяспекі ААН: ЗША, СССР, Вялікабрытанія, Францыя і Кітай. Гэтыя ж дзяржавы набылі дадатковы ўплыў дзякуючы валоданню ядзернай зброяй. Вялікабрытанія страціла статус звышдзяржавы з прычыны распаду Брытанскай імперыі; ЗША і СССР у эпоху Халоднай вайны сталі звышдзяржавамі, якія ўзначальвалі наймагутнейшыя ваенна-палітычныя блокі (НАТА і АВД адпаведна) і мелі ваенна-стратэгічны парытэт. Статутам ААН на вялікія дзяржавы ўскладаецца галоўная адказнасць за падтрыманне міру і ўсеагульнай бяспекі.

У першыя часы пасля заканчэння халоднай вайны і распаду Савецкага Саюза, нягледзячы на прызнаную паўнапраўную правапераемнасць ад СССР (у т.л. у ААН) і перанятыя савецкія ядзерныя сілы, рэзка зменшылася значэнне і сусветны ўплыў як вялікай дзяржавы постсавецкай Расіі, якая зведала сістэмны эканамічны, унутрыпалітычны і ваенны крызіс. Звязаныя са спрыяльнай сусветнай кан'юнктурай эканамічныя поспехі і палітычная стабільнасць Расіі з пачатку XXI стагоддзя дазволілі ёй узмацніць сваё становішча ў свеце (і асабліва ў СНД), а таксама прэтэндаваць на статус патэнцыйнай звышдзяржавы.

У сучасным свеце Кітай наблізіўся да статусу звышдзяржавы і актыўна абмяркоўваецца неабходнасць рэформы Савета Бяспекі ААН. Германія, Японія, Індыя, Бразілія і радзей ПАР, Італія, Мексіка разглядаюцца як кандыдаты ў лік сталых членаў пашыранага складу Савета Бяспекі. Аднак з іх толькі Японія (як эканамічна-тэхналагічна-фінансава другая ключавая краіна Захаду з канца XX стагоддзя) і Германія (як лідар Еўрапейскага саюза), а таксама званыя часам патэнцыйнымі звышдзяржавамі Індыя (як ядзерная дзяржава і другая мільярдная паводле насельніцтва краіна з эканомікай і навукай, якія бурна развіваюццца з пачатку XXI стагоддзя) і Бразілія (як лідар развіцця Лацінскай Амерыкі) могуць кансенсусна лічыцца ў якасці новых фактычных вялікіх дзяржаў сучаснасці.

Вялікія дзяржавы паводле перыядаў правіць

1815 — 1871[1] 18711918[1] 19181939 19391945 19451991[2] 19912001 з 2001[3]

  Брытанская імперыя
  Францыя
  Расійская імперыя
  Аўстрыйская імперыя
  Прусія

  Брытанская імперыя
  ЗША
  Францыя
  Расійская імперыя
  Германская імперыя
  Аўстра-Венгрыя
  Японія
  Каралеўства Італія

  ЗША
  Вялікабрытанія
  СССР
  Францыя
  Трэці рэйх
  Японія
  Каралеўства Італія

  ЗША
  Трэці рэйх
  Японская імперыя
  СССР
  Вялікабрытанія
  Каралеўства Італія
  Францыя
  Тайвань

  ЗША
  СССР
  Вялікабрытанія
  Францыя
  Кітай
  Японія
  ФРГ

  ЗША
  Кітай
  Вялікабрытанія
  Францыя
  Расія
  Японія
  Германія

  ЗША
  Кітай
  Расія
  Вялікабрытанія
  Францыя
  Японія
  Германія
  Індыя
  Бразілія

Абазначэнні:

Параўнанне долей вялікіх дзяржаў правіць

краіна ВУП (ППЗ) (%) экспарт
(%)
валютныя рэзервы
(%)
фінансаванне ААН[4] (%) ваенныя выдаткі (%) узброеныя сілы
(%)
ядзерная зброя (актыўна)
(%)
насельніцтва (%) тэрыторыі (%) інтэгральны паказчык (%)
  ЗША 19.5 8.7 10.2 22.0 43.2 7.1 36.6 4.5 6.3 17.57
  Кітай [5] 14.1 12.7 45.6 2.7 6.5 11.3 4.5 19.5 6.3 13.69
  Расія 3.2 2.7 6.8 1.2 4.0 5.2 45.6 2.1 11.0 9.09
  Японія 5.8 5.1 13.6 16.6 3.4 1.2 - 1.8 0.3 5.31
  Індыя 5.4 2.0 3.5 0.5 2.4 6.6 1.5 17.3 2.2 4.60
  Германія 4.0 9.0 1.9 8.6 3.0 1.4 - 1.0 0.3 3.24
  Францыя 2.9 3.4 1.3 6.3 4.2 1.3 5.4 0.9 0.4 2.90
  Вялікабрытанія 2.9 2.8 0.9 6.6 3.8 0.9 3.0 0.9 0.2 2.44
  Бразілія 2.9 1.4 2.8 0.9 1.7 1.4 - 2.8 5.7 2.18
  Італія 2.4 3.0 1.5 5.1 2.3 1.2 - 0.9 0.3 1.86

Зноскі