Макаа
Мака́а, Спецыяльны адміністрацыйны раён Мака́а (парт.: Macao, Macau; кіт.: 澳門, Àomén ці 壕鏡澳 Haojing'ao; на кантонскім дыялекце: 馬交, Magau) — спецыяльны адміністрацыйны раён Кітайскай Народнай Рэспублікі, які знаходзіцца на ўсходнім узбярэжжы Кітая. Былая партугальская калонія. Мае плошчу 25,4 км² з насельніцтвам 520,4 тыс. чалавек. Да Макаа адносяцца і невялікія астравы Таіпа і Колаань.
| |||||
Гімн: «Марш добраахвотнікаў» | |||||
Заснавана | 1557: партугальская акупацыя;
13 жніўня 1862: партугальская калонія; | ||||
Афіцыйная мова | Кітайская[1], Партугальская | ||||
Сталіца | — | ||||
Форма кіравання | Залежная тэрыторыя[2] | ||||
Глава выканаўчай улады |
Фернанда Чуй | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні |
224-я ў свеце 29,2 км² 0 | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2009) • Шчыльнасць |
541 200[3] чал. (165-я) 18 527 чал./км² | ||||
ВУП • Разам (2007) • На душу насельніцтва |
$15,997 млрд (94-ы) $36 357[4] | ||||
Валюта | Патака | ||||
Інтэрнэт-дамен | .mo | ||||
Код ISO (Alpha-2) | MO | ||||
Код ISO (Alpha-3) | MAC | ||||
Код МАК | MAC | ||||
Тэлефонны код | +853 | ||||
Часавыя паясы | +8 |
Геаграфія
правіцьМакаа — горад у Кітаі на ўзбярэжжы Паўночнакітайскага мора, у вусці ракі Чжуцьзян. Утрымлівае тэрыторыю паўвострава Макаа, астравоў Тайпа і Колаань, агульнай плошчай 28,6 км². Макаа знаходзіцца на мяжы трапічнай і субекватарыяльнай кліматычных зонаў, сярэдняя тэмпература студзеня складае 15 °C, ліпеня — 29 °C. Штогадовая колькасць ападкаў — 1800 мм.
Эканоміка
правіцьПачынаючы з 80-х гадоў ХХ стагоддзя эканоміка Макаа развіваецца вельмі хуткімі тэмпамі. У 1982 годзе сукупны ўнутраны прадукт складаў $1,287 млрд, а ў 1998 ён склаў 6,15 млрд. Асновай эканомікі Макаа складаецца з рээкспарту кітайскіх тавараў, гэтаму спрыяе існаванне вялікага марскога порта і аэрапорта. Стымулам развіцця тэрыторыі з'яўляюцца і легальныя азартныя гульні (казіно, спаборніцтвы сабакаў і коней), фінансавыя паслугі. Таксама развіццё атрымалі рыбалоўства і пераапрацоўка рыбы. Усё большы прыбытак прыносіць турызм (у апошнія гады гэта 40 % СУП і праца для кожнага трэцяга жыхара). Значнае месца ў экспарце Макаа займае Японія. Асноўная крыніца прадуктаў харчавання — Кітай.
Беспрацоўе ў горадзе мае нізкія паказчыкі (у 1998 годзе яно складала 3,8 % працаздольнага насельніцтва).
Насельніцтва
правіцьАфіцыйнымі мовамі тэрыторыі з'яўляюцца кітайская і партугальская. Асноўнымі рэлігійнымі канфесіямі з'яўляюцца: хрысціянства, даасізм, будызм. У горадзе размешчаны рэзідэнцыя каталіцкага біскупа, афіцыйнае прадстаўніцтва Ордэна іезуітаў, іншых каталіцкіх ардэноў, каталіцкія каледжы і манастыры. Валютай з'яўляецца патака, звязаная з ганконгскім доларам. Каля 97 % насельніцтва — кітайцы, 2 % — партугальцы.
Культура
правіцьЦэнтр горада адлюстроўвае часы партугальскай улады і сутыкненне еўрапейскай і кітайскай культур і каштоўнасцей. Восем плошчаў і дваццаць восем асобных аб'ектаў (руіны каталіцкага сабора 1582—1602 г.г.), некалькі партугальскіх фартоў, самы стары маяк у Кітаі, ў 2005 г. былі ўнесены ЮНЕСКА ў спіс сусветнай спадчыны.
Гарады-пабрацімы
правіць- Брусель, Бельгія (1991)
- Дананг, В’етнам (2006)[5]
- Каімбра, Партугалія (1998)[5]
- К’еты, Італія
- Луанда, Ангола
- Лінчэпінг, Швецыя (1997)[6][7][…]
- Лісабон, Партугалія (1982)[5]
- Мапуту, Мазамбік
- Порту, Партугалія (1997)[5]
- Прая, Каба-Вердэ (2007)[5]
- Рыа-дэ-Жанэйра, Бразілія
- Рэсіфі, Бразілія
- Сан-Паўлу, Бразілія (2000)[5][8]
- Фару, Партугалія
Зноскі
- ↑ У Асноўным законе Макаа запісана, што афіцыйнымі мовамі тэрыторыі з'яўляюцца «кітайская і партугальская». У той жа час закон не адзначае, якая з разнавіднасцей кітайскай мовы з'яўляецца стандартам. У мацерыковым Кітаі ў якасці стандартызаванай формы вусновай мовы выкарыстоўваецца путнхуа, а пісьмовай — спрошчаныя іерогліфы, у той час як стандартны кантонскі і поўныя іерогліфы ўжо доўгі час дэ факта з'яўляюцца стандартнымі моўнымі формамі ў Макаа.
- ↑ Макаа ніколі не быў незалежнай дзяржавай. У розны час ён знаходзіўся пад суверэнітэтам Кітая, Партугаліі. У 1999 годзе Кітай вярнуў сабе суверэнітэт над тэрыторыяй. У той жа час Макаа захоўвае значную аўтаномію і фармальна можа незалежна выбіраць кіраўніка.
- ↑ Estimates of population . Statistics and Census Service (DSEC) of the Macau Government. Праверана 10 November 2009.
- ↑ Gross domestic product (GDP) and per-capita GDP . Statistics and Census Service (DSEC) of the Macau Government. Праверана 3 чэрвеня 2007.
- ↑ а б в г д е https://www.iacm.gov.mo/e/gemin/list/
- ↑ http://www.linkoping.se/Om-kommunen/Utveckling-och-samverkan/Internationellt-samarbete/Vanorter/
- ↑ https://www.linkoping.se/contentassets/a736c879059040aeb86eacddc492bfa6/positionspapper-guangzhou-rev-sept-2016.pdf?498a27
- ↑ http://legislacao.prefeitura.sp.gov.br/leis/lei-14471-de-10-de-julho-de-2007
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Макаа