Валавы ўнутраны прадукт
Валавы ўнутраны прадукт (ВУП) — абагульнены эканамічны статыстычны паказчык; паказвае сукупны кошт усіх тавараў і паслуг, створаных у межах краіны як рэзідэнтамі, так і нерэзідэнтамі. З'яўляецца адным з базавых паказчыкаў эканамічнага развіцця краіны.

Разлічваецца трыма метадамі: па даходах, па выдатках, і метадам даданага кошту. Прымяняецца ў Сістэме нацыянальных рахункаў (СНР). На рахунку «Вытворчасць» СНР ВУП вылічваецца як розніцца паміж аб'ёмамі сукупнага выпуску і прамежнага спажывання, на рахунку «Стварэнне даходаў» — як сума аплочвання працы наёмных работнікаў, чыстых падаткаў на вытворчасць і сукупнага прыбытку ў эканоміцы, а на рахунку «Выкарыстанне даходаў» — як сума выдаткаў на канчатковае спажыванне і ашчаджэнні.
ВУП адрозніваецца ад паказчыка чыстага ўнутранага прадукту на велічыню спажывання асноўнага капіталу. ВУП разлічваецца ў фактычных асноўных і рынкавых цэнах (намінальны ВУП). Для вывучэння дынамікі ВУП прымяняюцца сталыя цэны. Рэальны ВУП разлічваецца метадам дэфлятавання.
ВУП на душу насельніцтва вылічваецца дзяленнем ВУП на колькасць жыхароў краіны. Для большай якасці параўнання ён часта падаецца з папраўкай на розніцу цэн у розных краінах.
ВУП паказвае толькі грашовы эквівалент усёй створанай прадукцыі, а не якасць прадукцыі, таму не можа прымяняцца для параўнання дабрабыту і якасці жыцця. Для гэтага існуюць іншыя паказчыкі, такія як Індэкс чалавечага развіцця.
Унізе паказаны краіны з найбольшымі ВУП у мільярдах долараў ЗША:
Месца | Краіна | 1980 | 1990 | 2000 | 2003 | 2009 |
---|---|---|---|---|---|---|
1. | ЗША | 2.795,600 | 5.803,300 | 9.824,700 | 10.857,200 | 14.256,275 |
2. | Японія | 1.072,900 | 3.052,200 | 4.766,100 | 4.290,700 | 5.068,059 |
3. | Германія | 826,100 | 1.547,000 | 1.875,200 | 2.386,200 | 3.352,742 |
4. | Вялікабрытанія | 536,700 | 994,600 | 1.440,900 | 1.775,000 | 2.183,607 |
5. | Францыя | 682,400 | 1.219,800 | 1.313,300 | 1.731,600 | 2.675,951 |
6. | Італія | 454,600 | 1.104,500 | 1.077,600 | 1.455,400 | |
7. | Кітай | 301,500 | 387,800 | 1.080,800 | 1.372,000 | |
8. | Канада | 268,900 | 582,700 | 724,200 | 850,500 | |
9. | Іспанія | 221,800 | 511,500 | 562,800 | 827,100 | |
10. | Мексіка | 202,000 | 262,700 | 581,400 | 611,600 | |
11. | Індыя | 175,500 | 313,100 | 460,800 | 556,100 | |
12. | Паўднёвая Карэя | 62,200 | 252,600 | 461,500 | 520,900 | |
13. | Нідэрланды | 178,400 | 295,500 | 371,600 | 509,300 | |
14. | Аўстралія | 156,700 | 307,900 | 378,700 | 508,200 | |
15. | Бразілія | 148,900 | 465,000 | 599,800 | 507,000 | |
16. | Расія | 42,000 | 85,600 | 259,700 | 428,800 | |
17. | Швейцарыя | 107,600 | 229,500 | 240,400 | 314,000 | |
18. | Бельгія | 121,700 | 197,800 | 228,700 | 300,800 | |
19. | Швецыя | 128,900 | 238,300 | 239,800 | 297,500 | |
20. | Тайвань | 41,400 | 160,400 | 309,600 | 288,800 | |
21. | Аўстрыя | 80,200 | 162,100 | 191,200 | 251,000 |
ВУП БеларусіПравіць
На 2010 ВУП Беларусі па разліках МВФ склаў 52,9 млрд. дол. (69-е месца ў свеце), паводле парытэта пакупніцкай здольнасці — 130,8 млрд. дол. (59-е месца).