Каімбра
Каімбра (парт.: Coimbra; [kuˈĩbɾɐ]) — горад у Партугаліі, на рацэ Мандэгу, цэнтр аднайменнай акругі і муніцыпалітэта, цэнтр гістарычнай правінцыі Бейра-Літарал.
| ||||||||||||||||||||||||
Горад разам з наваколлем складае агламерацыю Вялікая Каімбра. Колькасць насельніцтва — 101,1 тыс. жыхароў (горад), 101,1 тыс. жыхароў (муніцыпалітэт), 430 тыс.жыхароў (гарадская агламерацыя). Горад і муніцыпалітэт уваходзіць у эканоміка-статыстычны Цэнтральны рэгіён і субрэгіён Байшы-Мандэгу. Па старым адміністрацыйным падзеле ўваходзіў у правінцыю Бейра-Літарал.
Каімбра з'яўляецца першай сталіцай Партугаліі. Зараз вядомы ў асноўным дзякуючы свайму ўніверсітэту, аднаму з самых старых універсітэтаў Еўропы, багатым традыцыям і культурнай спадчыне. Да 1/3 жыхароў горада маюць дачыненне да ўніверсітэту (выкладчыкі, студэнты, абслуговаючы персанал).
У Каімбры ў манастыры Св. Крыжа пахавана першая каралева Партугаліі Мафальда Савойская.
Выбітныя ўраджэнцы і жыхары Правіць
- Педру Пасуш Каэлью — прэм'ер-міністр Партугаліі
- Франсішку ды Са ды Міранда (1491—1558) — партугальскі паэт і камедыёграф эпохі Адраджэння