Адкрыць галоўнае меню

Джузэпэ Гарыбальдзі[6] (італ.: Giuseppe Garibaldi; 4 ліпеня 1807, Ніца — 2 чэрвеня 1882, востраў Капрэра) — народны герой Італіі, палкаводзец, адзін з правадыроў Рысарджымента, літаратар. Разам з Каміла Кавурам, Віктарам Эмануілам II і Джузэпэ Мадзіні яго лічаць адным з «бацькоў айчыны» ў Італіі.

Джузэпэ Гарыбальдзі
італ.: Giuseppe Garibaldi
Giuseppe Garibaldi portrait2.jpg
Дата нараджэння 4 ліпеня 1807(1807-07-04)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 2 чэрвеня 1882(1882-06-02)[1][2][…] (74 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Жонка: Аніта Гарыбальдзі, Giuseppina Raimondi[d] і Francesca Armosino[d]
Дзеці Рычыёці Гарыбальдзі[d], Роза Гарыбальдзі[d], Тэрэза Гарыбальдзі[d], Clelia Garibaldi[d], Manlio Garibaldi[d], Rosita Garibaldi[d], Anita Garibaldi[d] і Меноці Гарыбальдзі
Прыналежнасць Flag of Italy (1861–1946).svg Каралеўства Італія
Род войскаў Royal Sardinian Army[d] і Royal Italian Army[d]
Званне Адмірал
Камандаваў Нацыянальныя ваенна-марскія сілы Уругвая[d], Альпійскія паляўнічыя[d], Чырвоныя кашулі[d], Army of the Vosges[d] і International Legion[d]
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
Вялікі афіцэр Савойскага ваеннага ордэна (1815—1947)
Аўтограф Appletons' Garibaldi Giuseppe signature.png
Commons-logo.svg Джузэпэ Гарыбальдзі на Вікісховішчы

Гарыбальдзі быў цэнтральнай фігурай у італьянскім Рысарджымента, бо ён асабіста камандаваў і ўдзельнічаў у шматлікіх ваенных кампаніях, якія прывялі ў канчатковым выніку да фарміравання адзінай Італіі. Ён наогул імкнуўся дзейнічаць ад імя законнай улады, таму яго не прынята лічыць рэвалюцыянерам. Гэтак ён быў прызначаны генералам часовым урадам у Мілане ў 1848 годзе, а таксама генералам Рымскай рэспублікі ў 1849 годзе ваенным міністэрствам, а таксама ўзначальваў Экспедыцыю тысячы ад імя і са згоды Віктара Эмануіла II.

Джузэпэ быў празваны «героем двух міроў» за яго ўдзел у ваенных аперацыях у Паўднёвай Амерыцы і Еўропе. Гэта прынесла яму значную рэпутацыю ў Італіі і за мяжой. Многія з найвялікшых інтэлектуалаў таго часу, як Віктор Гюго, Аляксандр Дзюма і Жорж Санд, усхвалялі яго з захапленнем. Злучанае Каралеўства і Злучаныя Штаты аказвалі яму фінансавую і ваенную падтрымку ў цяжкіх умовах.

Згодна з апісаннем добраахвотнікі пад яго камандваннем насілі чырвоныя кашулі замест уніформы.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Joseph Garibaldi / Assemblée nationale
  2. 2,0 2,1 Giuseppe Garibaldi // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Giuseppe Garibaldi // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118689592 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118689592 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.
  6. Напісанне імя і прозвішча Джузэпэ Гарыбальдзі ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.5., Мн., 1997, С.75.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць