Ні́ца (фр.: Nice, акс.: Niça, італ.: Nizza, лац.: Nicaea) — міжземнаморскі горад і порт на поўдні Францыі. Адміністрацыйны цэнтр дэпартамента Прыморскія Альпы. Каля 339 тыс. жыхароў (2004). Буйны транспартны вузел. Адзін з галоўных курортных месцаў Блакітнага Берага (або Французскай Рыўеры).

Горад
Ніца
фр.: Nice, акс.: Niça
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Port Of Nice, Côte d'Azur.jpg
Краіна
Рэгіён
Раён
Абшчына
Каардынаты
Унутранае дзяленне
14 кантонаў
Мэр
Крысціян Эстрозі (Christian Estrosi)
Плошча
71,92 км²
Сярэдняя вышыня НУМ
10 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
342728 чалавек (1999)
Шчыльнасць
4766 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
493
Паштовыя індэксы
06000, 06100, 06200, 06300
Ідэнтыфікатар
06088
Афіцыйны сайт
nice.fr (фр.) 
Ніца на карце Францыі
Ніца (Францыя)
Ніца

ГісторыяПравіць

 
Ніца
 
Знакамітая Англійская набярэжная

Ніца была заснавана грэкамі ў сярэдзіне IV ст. да н.э. і была названа Нікея ў гонар багіні перамогі Нікі, у памяць перамогі над лігурыйцамі. Яна стала адным з найважнейшых гандлёвых гарадоў на ўзбярэжжы Лігурыйскага мора і праіснавала да ўварвання ламбардцаў. У VII стагоддзе Ніца далучылася да Генуэзскай лігі, якая аб'ядноўвала гарады Лігурыйскага ўзбярэжжа. У 729 годзе ліга вытрымала ўварванне сарацынаў, але апошнія ў 859 і 880 разрабавалі і спалілі Ніцу, і на працягу большай часткі X стагоддзя горад і прылеглыя тэрыторыі знаходзіліся пад іх уладай.

У Сярэднія вякі Ніца не раз падвяргалася бедствам і войнам. Каралі Францыі спрабавалі захапіць яе, але горад паспяхова адстойваў сваю свабоду. У XIII і XIV стагоддзях Ніцу не раз захоплівалі кіраўнікі Праванса, а ў 1388 годзе горад апынуўся пад абаронай савойскага графства. З тых часоў Ніца ўваходзіла ў склад савойскага графства аж да 1860 года, калі Каралеўства Сардзінія перадало Ніцу Францыі па турынскаму дагавору. Гэты перыяд дзяліўся на дзве часткі — з 1691 па 1731, калі Ніцай валодаў кароль Францыі Людовік XIV, і з 1792 па 1814, калі горад быў захоплены Напалеонам.

Горад быў умацаваны і цяпер быў у стане справіцца з берберскімі піратамі. Былі пракладзены добрыя дарогі. Падчас войнаў паміж Францыскам I і Карлам V вялікія разбурэнні былі выкліканы войскамі, якія ўварваліся ў Праванс; мор і голад лютаваў у горадзе на працягу некалькіх гадоў. У 1538 годзе гэтыя манархі пры пасрэдніцтве Папы Рымскага Паўла III заключылі мір на 10 гадоў, аднак у 1543 годзе Ніца зноў падвергнулася нападу аб’яднаных сіл Францыска I і піратаў пад камандаваннем Барбаросы і, хаця жыхары вытрымалі напад пад моцным абстрэлам горада, яны былі ў рэшце рэшт вымушаныя здацца, і Барбароса дазволіў рабаваць горад і захапіў 2 500 палонных. Падчас аблогі горада вызначылася прачка Катрын Сегюран. Падчас аблогі Ніцы берберамі 15 жніўня 1543 г. гэтая жанчына, узброіўшыся валікам для мыцця бялізны, забіла варожага салдата і адабрала ў яго сцяг. Ашаламлёныя піраты аслупянелі, калі Катрын выказала ім сваю пагарду, задраўшы спадніцу і паказаўшы свой зад.

У 1550 і 1580 гадах ў горадзе лютавалі эпідэміі чумы.

Пасля Напалеонаўскіх войнаў Ніца набывае сваю папулярнасць як курорт: мяккі клімат, цёплыя зімы прыцягнулі ў гэты край іншаземцаў.

У другой палавіне XX стагоддзя Ніца вяла даволі спакойнае існаванне пад уладай мэра Жана Медэсэна (19281944, 19471966) і яго сына Жака (1966—1990). Адзінае надзвычайнае здарэнне — цунамі 16 кастрычніка 1969 года, якое забрала жыцці 23 чалавек.

Ніца неаднаразова станавілася месцам правядзення міжнародных палітычных форумаў. У снежні 2000 года адкрыўся саміт ЕС, на якім былі ўзгодненыя рамкі пашырэння Еўрасаюза на ўсход.

Фізіка-геаграфічная характарыстыкаПравіць

 
Выгляд Ніцы з космасу

Геаграфічнае становішчаПравіць

Ніца размешчана на крайнім паўднёвым усходзе кантынентальнай Францыі, недалёка ад мяжы Францыі і Італіі (30 км). Яна размешчана на беразе Заліва Анёлаў. Горад размешчаны ў 960 км ад Парыжа, 230 км ад Марселя і ў 200 км ад Генуі. Ніца з’яўляецца найбуйнейшым горадам французскай Рыўеры. Каля горада размешчана вусце ракі Вар. З поўначы Ніца акружана некалькімі невысокімі ўзгоркамі.

Выдатныя ўраджэнцы і жыхарыПравіць

ЛітаратураПравіць

  • Ніца // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 353—354. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (Т. 11).