Парыжская камуна

Парыжская камуна, (фр.: Commune de Paris) — рэвалюцыйны ўрад Парыжа падчас падзей 1871 года, калі неўзабаве пасля заключэння перамір'я з Прусіяй падчас Франка-прускай вайны ў Парыжы пачаліся хваляванні, якія выліліся ў рэвалюцыю і ўсталяванне самакіравання, якое доўжыўся 72 дні (з 18 сакавіка па 28 мая). На чале Парыжскай камуны стаялі аб'яднаныя ў кааліцыю сацыялісты і анархісты. Ужо 26 сакавіка прайшлі выбары ў Парыжскую камуну.

Камуна Францыі
Парыжская камуна
Commune de Paris
Сцяг
Сцяг
Гімн: Інтэрнацыянал (неафіцыйны)
< Flag of France.svg
Flag of France.svg >
18 сакавіка — 28 мая 1871

Сталіца Парыж
Мова(ы) Французская
Афіцыйная мова французская мова
Рэлігія Секулярызм
Грашовая адзінка Французскі франк
Форма кіравання парламенцкая рэспубліка
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уласна слова камуна азначае тэрытарыяльную адзінку і орган мясцовага самакіравання; у гэтай якасці камуна Парыжа існавала і арганізоўвалася і раней, але пасля падзей 1871 года гэта назва без удакладненняў замацавалася менавіта за імі.

Была абвешчана марксістамі першым у гісторыі прыкладам дыктатуры пралетарыята. Стала важным сімвалам дзяржаўнай прапаганды ў СССР і іншых сацыялістычных краінах.

СпасылкіПравіць

Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).