Дыктатура пралетарыяту

(Пасля перасылкі з Дыктатура пралетарыята)

Дыктату́ра пралетарыя́ту — у марксізме форма палітычнай улады, якая выказвае класавыя інтарэсы пралетарыяту. Паводле Маркса, падчас сацыялістычнай рэвалюцыі павінен адбыцца рэвалюцыйны перыяд барацьбы за ўладу, калі класы і дзяржава яшчэ будуць існаваць, улада ў гэтай дзяржаве будзе належаць пралетарыяту, а формай улады будзе дыктатура.

З пункту гледжання марксізму дыктатуру пралетарыяту не варта блытаць з дыктатурай працоўнага класа наогул, паколькі працоўны клас неаднастайны і толькі пралетарыят ўяўляе сабой дыялектычную пару буржуазіі. Напрыклад, па гэтай прычыне ў СССР прамысловых рабочых ніколі не называлі пралетарамі. Згодна з ВСЭ ў СССР паняцці дыктатуры пралетарыяту і ўлады працоўнага класа былі сінанімічныя.

З’яўленне паняцця

правіць

Паняцце «Дыктатура пралетарыяту» з’явілася ў сярэдзіне XIX стагоддзя. Першае вядомае выкарыстанне тэрміна — у працы Карла Маркса «Класавая барацьба ў Францыі з 1848 па 1850 гг.» (Напісана ў студзені — сакавіку 1850 году): "Гэты сацыялізм ёсць аб’яву бесперапыннай рэвалюцыі, класавая дыктатура пралетарыяту як неабходная пераходная ступень да знішчэння класавых адрозненняў наогул, да знішчэння ўсіх вытворчых адносін, на якіх спачываюць гэтыя адрозненні, да знішчэння ўсіх грамадскіх адносін, якія адпавядаюць гэтым вытворчым адносінам, да перавароту ва ўсіх ідэях, якія вынікаюць з гэтых грамад ых адносін "(т. 7, с. 91).[1]

У Маніфесце камуністычнай партыі (1847 г.) Маркс і Энгельс, хоць і не выкарыстоўваючы уласна паняцця «дыктатура пралетарыяту», выклалі асноўныя палажэнні канцэпцыі: «Першым крокам у рабочай рэвалюцыі з’яўляецца ператварэнне пралетарыяту ў пануючы клас, заваёва дэмакратыі. Пралетарыят выкарыстоўвае сваё палітычнае панаванне для таго, каб вырваць у буржуазіі крок за крокам ўвесь капітал, цэнтралізаваць ўсе прылады вытворчасці ў руках дзяржавы, гэта значыць пралетарыяту, арганізаванага як пануючы клас, і магчыма больш хутка павялічыць суму прадукцыйных сіл.»

Зноскі